Падтрымка медыя і добраахвотнікаў, візы беларусам, ціск на рэжым. Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Германію 24-25 красавіка
25 красавіка Святлана Ціханоўская скончыла візіт у Берлін. Там яна выступіла са штогадовай «Берлінскай прамовай свабоды» каля Брандэнбургскай брамы, правяла працоўныя сустрэчы з міністрам фінансаў Германіі Крысціянам Лінднерам, дарадцам канцлера Германіі Енсам Плетнерам, амбасадаркай ЗША ў Германіі Эмі Гутман.
Таксама ў Берліне Ціханоўская адкрыла працу дэпутацкай групы «Дэмакратычная Беларусь» у Бундэстагу і выступіла перад Камітэтамі па замежнай палітыцы і еўрапейскіх справах. Акрамя таго, яна сустрэлася з беларусамі Германіі і экспертнай супольнасцю.
Іншыя вынікі візіту – сцісла:
– Германія працягне выдачу візаў у Мінску, абмежаванняў на колькасць гуманітарных візаў не будзе.
– Будзе павялічаная падтрымка беларускіх незалежных медыя, у т.л. беларускай службы Deutsche Welle.
– Ціханоўская папрасіла МЗС Германіі пра дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне. Размова ішла пра перадачу аўтамабіляў для палка Каліноўскага.
– Абмеркавалі супольныя захады па ціску на рэжым, каб не дапусціць размяшчэння ядзернай зброі, а таксама дабіцца вызвалення палітвязняў.
– Нямецкія дэпутаты далучацца да міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю 21 траўня.
– З амбасадаркай ЗША дамовіліся арганізаваць сустрэчу для прадстаўнікоў беларускага бізнесу і амерыканскіх кампаніяў у Германіі.
Падрабязней – на сайце Святланы Ціханоўскай.