ADD IMAGES Светлана Тихановская(@tsikhanouskaya). Стыпендыі для студэнтаў, узаемадзеянне з ініцыятывамі, рэформа адукацыі ў Беларусі. Ціханоўская суст
Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Стыпендыі для студэнтаў, узаемадзеянне з ініцыятывамі, рэформа адукацыі ў Беларусі. Ціханоўская сустрэлася з новым рэктарам ЕГУ Сёння Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з рэктарам ЕГУ прафесарам Кшыштафам Рыбіньскім. На сустрэчы таксама прысутнічалі прадстаўнікі Офіса Ціханоўскай і Аб'яднанага Пераходнага Кабінета. Пра што казалі на сустрэчы? – Узмацненне ролі ЕГУ як універсітэта, які працуе ў інтарэсах дэмакратычнай Беларусі. Гэта можа адбывацца праз развіццё цеснага супрацоўніцтва з арганізацыямі беларускай грамадзянскай супольнасці, Офіса і Кабінета. Гаворка ішла пра падтрымку і развіццё беларускіх ініцыятываў і праектаў, стажыроўкі і інтэрнатуру для беларусаў, сумесныя канферэнцыі і праекты. – Падтрымку беларускіх студэнтаў: абмеркавалі магчымасць дадатковых стыпендый, замарозкі коштаў навучання і развіцця самакіравання. – Падтрымку беларускіх вучоных, якія знаходзяцца ў вымушанай эміграцыі. На сустрэчы зазначылі, што ЕГУ можа стаць пляцоўкай для падрыхтоўкі будучай рэформы адукацыі ў Беларусі.