Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам
Сустрэча адбылася адразу пасля выступу прэзідэнта ў Вільнюскім універсітэце. Падчас выступу Байдэн згадаў Беларусь і заклікаў беларусаў не спыняцца.
«Вельмі ўдзячная прэзідэнту за гэтую сустрэчу. Я данесла яму нашую пазыцыю, распавяла, што беларусы працягваюць змагацца за вызваленне сваёй краіны.
Я радая, што ў нас атрымліваецца непублічна пагаварыць пра тое, што нам сапраўды важна. Беларусы могуць разлічваць на падтрымку ЗША», – пракаментавала беларуская лідарка.
Святлана Ціханоўская ўзяла ўдзел у асноўнай праграме Саміту НАТА – сустрэчы жанчын-лідарак
У сустрэчы ўдзельнічалі прэзідэнтка ПА НАТА, міністаркі замежных справаў і абароны з 16 краінаў свету, віцэ-прэм’ерка Украіны і спікерка літоўскага Парламента
Беларуская лідарка ў сваім выступе заклікала падтрымаць Беларусь і падзяляць беларускі народ і рэжым:
«Не варта выпускаць з-пад увагі і сітуацыю ў Беларусі. Не толькі з-за гуманітарнай катастрофы, з якой мы сутыкаемся. Але і таму, што пад пагрозай само існаванне нашай краіны. І гэтая пагроза сыходзіць ад Расіі і нелегітымнага рэжыму ў Мінску. Цяпер абодва дыктатары збіраюцца размясціць на нашай тэрыторыі ядзерную зброю і наймітаў ПВК Вагнер, што замацавала б расейскую прысутнасць на гады наперад. Мы не павінны гэтага дапусціць. Беларусы не падтрымліваюць расейскае панаванне. Беларусы за Украіну і за еўрапейскую будучыню. Таму вельмі важна падзяляць беларускі народ і рэжым».
Учора Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе міністраў замежных справаў Ісландыі і Партугаліі
Беларуская лідарка падзякавала міністрам Ісландыі Тордзіс Гільфадоцір і Партугаліі Жуану Кравіньё за ўдзел у сайд-івэнце па Беларусі і падтрымку беларускага пытання ў міжнародных арганізацыях.
Святлана Ціханоўская распавядала міністрам пра катастрафічную сітуацыю з беларускімі палітвязнямі і неабходнасць скаардынаванай стратэгіі міжнароднай супольнасці па іх вызваленні. Таксама гаварылі пра пагрозы беларускай незалежнасці з боку Расіі: размяшчэнне ядзернай зброі і наймітаў ПВК Вагнер у Беларусі.
Ісландская міністарка запэўніла Ціханоўскую, што Ісландыя працягне падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, у тым ліку незалежных медыя і Еўрапейскага Гуманітарнага Універсітэта ў Вільні.
На сустрэчы з партугальскім міністрам Ціханоўская падкрэсліла, што недапушчальна змякчаць санкцыі на транзіт калійных угнаенняў у час, калі рэжым узмацняе рэпрэсіі супраць беларускага народа, а Расія нарошчвае прысутнасць у Беларусі.
Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэты чацвер
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай Ціханоўскай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZUofuChqz0jHdZV1iX-WBTgyESnMH31oP81
Размова пройдзе заўтра, 13 ліпеня, з 11:30 да 12:30 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім вы зможаце падзяліцца сваімі ідэямі ці задаць пытанні. Напрыклад, вы зможаце спытаць, як прайшоў Саміт НАТА і чаму ўдзел у ім важны для Беларусі.
Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах. Падкрэслім, што гэтыя размовы бяспечныя як для беларусаў замежжа, гэтак і для беларусаў у краіне.
Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.
«Хтосьці ў камфортным кабінеце вырашыў разлучыць яго з жонкай і дзецьмі яшчэ на некалькі гадоў»
Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала новую крымінальную справу супраць Зміцера Дашкевіча:
«Сёння меўся выйсці на волю актывіст, былы старшыня «Маладога фронту», бацька чацвярых дзяцей і вельмі шчыры чалавек Зміцер Дашкевіч. Але не выйшаў, бо супраць яго распачалі новую крымінальную справу па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі». Гэты артыкул магчыма лёгка распачаць пасля некалькіх дысцыплінарных правінаў за непадшыты гузік ці трыманне рук у кішэнях.
Чалавек не выйшаў з турмы таму, што хтосьці ў камфортным кабінеце вырашыў разлучыць яго з жонкай і дзецьмі яшчэ на некалькі гадоў. Вырашыў, што Зміцер яшчэ «недастаткова» беспадстаўна знаходзіўся ва ўмовах, якія людскімі назваць вельмі цяжка.
Зміцер – сапраўдны герой нашай Радзімы. Рашучы, бескампрамісны і вельмі смелы чалавек, які сваімі ўчынкамі і агулам усім сваім жыццём паказвае нам любоў да Бацькаўшчыны і веру ў Бога.
Нехта там у кабінетах руйнуе нашыя жыцці, крадзе ў нас час, які мы можам правесці з блізкімі. І наіўна мяркуе, што застанецца неназваным і невядомым. Дарэмна».
«Яго творчасць была ўвасабленнем нязломнага духу беларускага народа». Святлана Ціханоўская – пра смерць Алеся Пушкіна
«Сёння ўночы Беларусь страціла таленавітага і бясстрашнага чалавека. У рэанімацыі пры нявысветленых абставінах памёр палітзняволены мастак Алесь Пушкін. Пра гэта паведаміла яго жонка Яніна.
Алесь быў зняволены за сваю творчасць, якая была ўвасабленнем нязломнага духу беларускага народа. Ён марыў пра свабодную і дэмакратычную Беларусь. І нашая мэта – разам працягваць справу Алеся і наблізіць Беларусь яго мары.
Прашу ўсіх, хто ведае нешта пра смерць Алеся, –перадайце інфармацыю яго жонцы, незалежным медыя ці праваабаронцам. Людзі не павінны паміраць у турмах. Мы будзем даведвацца праўду.
Кожная смерць палітзняволенага – адказнасць рэжыму і асабіста Лукашэнкі, які трымае іх у нечалавечых умовах. Зусім незразумела, як знайсці адказ на пытанне: колькі яшчэ павінна памерці людзей за кратамі, каб рэжым пачаў дыялог з грамадствам і вызваленне людзей з турмаў?
Я выказваю шчырыя спачуванні жонцы Алеся, яго блізкім і сябрам. Памяць пра Алеся і яго творчасць застанецца з намі назаўжды».
«Суверэнітэт Беларусі і трансатлантычная бяспека». Святлана Ціханоўская правяла сайд-івэнт па Беларусі падчас Саміту НАТА ў Вільні
«Нельга баяцца супрацьстаяць расійскім інтарэсам у нашым рэгіёне. У рэшце рэшт, менавіта Расія выбрала шлях канфрантацыі. Нельга дапусціць, каб з-за пуцінскай Расіі беларускі народ не мог выбраць еўрапейскі шлях развіцця», – адзначыла беларуская лідарка.
Таксама яна выказалася наконт таго, што чакаюць беларусы ад міжнароднай супольнасці: «Мы хочам, каб нашыя заходнія партнёры выразна заявілі: будуць міжнародныя гарантыі незалежнасці Беларусі, яе бяз'ядзернага статусу, яе будучай інтэграцыі ў еўрапейскія і трансатлантычныя структуры. Не трэба чакаць пераменаў. Мы можам пачаць супрацоўніцтва паміж НАТА і дэмакратычнай Беларуссю ўжо зараз – у межах праграмы «Партнёрства ў імя міру».
У сайд-івэнце ўдзельнічалі міністры замежных справаў Ісландыі і Партугаліі, віцэ-міністр замежных справаў Латвіі, дзяржсакратар Фінляндыі, а таксама прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе дэлегацыю сенатараў ЗША, якія прыбылі на Саміт НАТА
Офіс беларускай лідаркі наведалі старшыня беларускага кокусу ў амерыканскім Сенаце Джын Шахін, а таксама Рычард Дурбін, Том Ціліс, Піт Рыкец, Дэн Саліван, Ангус Кінг.
Падчас сустрэчы абмяркоўвалі неабходнасць рашучых дзеянняў з боку міжнароднай супольнасці па вызваленні палітвязняў і абароне беларускай незалежнасці.
Святлана Ціханоўская заклікала сенатараў ЗША:
– прызначыць спецпасланніка па Беларусі;
– разглядзець прыняцце новага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі;
– падтрымаць рэзалюцыю аб асуджэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі;
– падтрымаць незалежных журналістаў, рэпрэсаваных і праваабаронцаў.
Сенатары запэўнілі, што будуць уздымаць пытанне Беларусі падчас Саміту НАТА.
«Адстойваем правы беларусаў за мяжой». Як прайшоў візіт Святланы Ціханоўскай у Італію
5-7 ліпеня Святлана Ціханоўская разам з камандай Офіса знаходзілася з працоўным візітам у Рыме. За гэтыя дні беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністаркай, міністрам замежных справаў, дэпутатамі і віцэ-спікерамі Парламента, прафсаюзамі, а таксама беларусамі Італіі. Гаварылі пра выдачу візаў у Мінску, падтрымку беларускіх добраахвотнікаўва Украіне, рэабілітацыю для дзяцей палітвязняў і стыпендыі для беларускіх студэнтаў.
Адным з галоўных вынікаў візіту стала стварэнне самай шматлікай групы «За дэмакратычную Беларусь» у Парламенце Італіі. Група будзе падтрымліваць беларусаў і лабіяваць нашыя інтарэсы на міжнароднай прасторы.
Якія яшчэ вынікі візіту – глядзіце ў відэа.
Беларусы в Польше теперь могут получить проездной документ по упрощенной процедуре
Советница Светланы Тихановской по правовым вопросам Кристина Рихтер прокомментировала:
«С января 2022 года рабочая группа демсил и МВД Польши работала над упрощением легализации беларусов. В итоге наша системная работа с польскими партнерами принесла реальные плоды. С июля 2023 года беларусы в Польше имеют возможность получить проездной документ по упрощенной процедуре.
📍Что именно меняется с июля 2023 года?
– Теперь паспорт иностранца выдается не только беларусам с ПМЖ, а также и тем, у кого есть разрешение на временное пребывание в Польше.
– Для получения проездного документа больше не нужно предоставлять дополнительные доказательства того, что беларусы не имеет возможности получить паспорт по стандартной процедуре.
– Проездной документ могут получить беларусы, которые не имели раньше паспорта Республики Беларусь. Например, это дети беларусов, родившиеся на территории Польши.
– С июля 2023 года проездной документ для беларусов изготавливается и выдается бесплатно».
Подробнее читайте в каналах Центра Беларусской солидарности.
«Чытайце і слухайце беларускае». Святлана Ціханоўская далучылася да Дзён беларускай культуры-23
Святлана Ціханоўская: «Я хачу, каб пра Беларусь ведалі ў кожным куточку свету, але ў першую чаргу я б хацела, каб самі беларусы ганарыліся сваёй краінай і сваёй культурай.
І мой заклік да ўсіх беларусаў: чытайце беларускае, слухайце беларускае, а галоўнае – расказвайце пра Беларусь свету».
Больш інфармацыі пра Дні беларускай культуры, што сёлета праходзяць пад слоганам «Расказаць Беларусь», шукайце на сайце belarusis.art і праз дадатак «Новая Беларусь». Далучайцеся і вы, раскажам Беларусь разам!
#SpeakBelarus #ByCultureGlobal23
Другі дзень візіту Святланы Ціханоўскай у Італію: сустрэча з прэм’ер-міністаркай, адкрыццё группы «За дэмакратычную Беларусь»
Учора беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мелоні. Абмеркавалі стратэгію па вызваленні палітвязняў, абароне беларускай незалежнасці і ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі. Ціханоўская адзначыла, што надзвычай важна, каб Беларусь была згаданая ў дыскусіях падчас Саміту НАТА і ў выніковай дэкларацыі. Прэм’ерка запэўніла Святлану Ціханоўскую ў поўнай падтрымцы беларускага дэмакратычнага руху – Італія раздзяляе рэжым і беларусаў.
Таксама Ціханоўская паўдзельнічала ў адкрыцці групы «За дэмакратычную Беларусь». Яна падзякавала дэпутатам, якія ў яе ўвайшлі, і адзначыла, што італьянская група – самая шматлікая група ў Альянсе групаў «За дэмакратычную Беларусь» – у яе ўвайшло 38 парламентароў. Італія стала 21-й краінай, у якой створаная група сяброў Беларусі. Група будзе праводзіць слуханні, выпрацоўваць пазіцыі і рэакцыі на падзеі ў краіне і актыўна ўздымаць пытанні, звязаныя з Беларуссю, у СМІ.
Падрабязней пра вынікі другога дня візіту – чытайце па спасылцы.
Візы і стыпендыі беларусам, падтрымка добраахвотнікаў: сустрэча Святланы Ціханоўскай з віцэ-прэм'ерам і міністрам замежных справаў Італіі Антоніа Таяні
📍Вынікі сустрэчы – коратка:
– Італія працягне выдаваць візы беларусам і стыпендыі беларускім студэнтам, а таксама прымаць дзяцей з рэпрэсаваных сем’яў на аздараўленне.
– Ціханоўская папрасіла Італію надаць дапамогу беларускім добраахвотнікам ва Украіне і падтрымаць культурныя ініцыятывы, якія ўмацоўваюць беларускую ідэнтычнасць.
– Італія гатовая падтрымаць расследаванне фактаў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей у Беларусь і саўдзел рэжыму ў гэтых злачынствах.
– Беларуская лідарка прапанавала перадаць замарожаныя Італіяй на гэтым тыдні актывы звязаных з рэжымам людзей на падтрымку беларускіх палітвязняў.
– Ціханоўская запрасіла міністра паўдзельнічаць у сайд-івэнтах па Беларусі падчас Саміту НАТА. Плануецца прысвяціць два параграфы Беларусі ў выніковай дэкларацыі Саміту НАТА.
Падрабязней чытайце па спасылцы.
Светлана Тихановская: «Сердце радуется видеть Сергея. Живым. И сильным.
Раз показали его, то следующими покажите Виктора Бабарико, Марию Колесникову, Николая Статкевича, Максима Знака, Павла Северинца, Игоря Лосика, Ольгу Майорову и всех, с кем сейчас нет связи. И допустите адвокатов ко всем политзаключенным».
У Вільні прайшла стратэгічная сесія Аб'яднанага Пераходнага Кабінета ў пашыраным складзе
У ёй прымалі ўдзел кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская, прадстаўнікі Кабінета і іх намеснікі, чальцы каманды Офіса Святланы Ціханоўскай.
Падчас пасяджэння была выпрацавана стратэгія дзейнасці Кабінета на найбліжэйшы час. Удзельнікі абмеркавалі асноўныя выклікі, якія стаяць перад дэмакратычнымі сіламі Беларусі і Аб'яднаным Пераходным Кабінетам, і скаардынавалі свае дзеянні па рэагаванні на іх.
Аб'яднаны Пераходны Кабінет прэзентуе вынікі сустрэчы і стратэгічныя прыярытэты 6 жніўня падчас канферэнцыі дэмакратычных сіл у Варшаве, з нагоды 3-й гадавіны сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.
@CabinetBelarus
«Это приговор за отца, про которого Эдуард ничего не слышал с 26 апреля и не знает, жив он или нет». Светлана Тихановская – о приговоре Эдуарду Бабарико
«Сегодня беларусский «суд» вынес очередной приговор невиновному человеку. 8 лет получил Эдуард Бабарико. Это человек, который провел в СИЗО 3 года– рекордный для Беларуси срок. Все это время режим просто не мог придумать причину, по которой задержал Эдуарда, и найти доказательств его вины. Ведь за реальную причину – месть за желание его отца участвовать в выборах – вряд ли бы дали какой-то срок даже в таком суде.
Этот приговор Эдуарду за отца, который так и не появился на суде. Про которого он ничего не слышал с 26 апреля и не знает, жив он или нет.
Эдуард Бабарико, как и его отец, хочет изменить Беларусь и сделать ее лучше.Он запустил платформы, благодаря которым беларусы могли поддерживать инициативы и проекты. Оттуда поддержку получили проект BY COVID-19, издательство книг нашей Нобелевской лауреатки Светланы Алексиевич и многие другие. Я уверена, что такие молодые и талантливые люди, как Эдуард Бабарико, – будущее новой Беларуси. Именно эти люди способны вытащить нашу страну из кризиса, в который ее загнал режим, и сделать Беларусь развитой и демократической страной».
Святлана Ціханоўская: «Апошні раз я атрымлівала інфармацыю пра свайго мужа Сяргея 9 сакавіка. З таго часу я не ведаю нічога пра яго. Я не атрымала ніводнага ліста, не было і ніякай камунікацыі праз адваката. Такая ж сітуацыя ў родных Віктара Бабарыкі, Марыі Калеснікавай, Мiкалая Статкевiча, Паўла Севярынца, Iгара Лосіка, Максіма Знака і іншых.
Гэта чарговая спроба рэжыму ціснуць не толькі на палітзняволеных, якіх пазбаўляюць сувязі са знешнім светам і трымаюць у жудасных умовах, а яшчэ і на іх родных, якія вымушаны жыць без аніякай інфармацыі пра дарагіх людзей. І якой бы моцнай і нязломнай мне б ні хацелася быць, я ўсё роўна кожны дзень перажываю за Сяргея. Вельмі цяжка жыць, калі не ведаеш, жывы твой муж ці не».
Падчас Саміту НАТА пройдуць два сайд-івэнты па Беларусі, арганізаваныя Святланай Ціханоўскай
11-12 ліпеня ў Вільні адбудзецца Саміт НАТА, у якім возьмуць удзел кіраўнікі 31 дзяржавы, а таксама міністры замежных справаў і міністры абаронаў краінаў-сябровак Альянсу. Гэта найбуйнейшая ў гісторыі Літвы сустрэча такога рангу. Святлана Ціханоўская атрымала запрашэнне на ўдзел у Публічным форуме НАТА, дзе выступіць на адным з круглых сталоў і ў мерапрыемствах, арганізаваных Атлантычнай радай.
З ініцыятывы Святланы Ціханоўскай у дні Саміту адбудуцца два сайд-івэнты па Беларусі, на якіх абмяркуюць ролю Беларусі для трансатлантычнай бяспекіі размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі. У мерапрыемствах возьмуць удзел міністры, прадстаўнікі ўрадаў і дыпламатычных місіяў краінаў-чальцоў НАТА, а таксама эксперты.