Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 2

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Давайце разам знойдзем спосаб пачуць адно аднаго Святлана Ціханоўская: «Разам з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам і Каардынацыйнай Радай мы правядзем Канферэнцыю Новай Беларусі. Мы адкрыта абмяркуем: чаго мы ўсе дамагліся за гэты час, якія былі дасягненні і няўдачы, якія нашыя далейшыя планы, якое бачанне будучыні нашай краіны. Мы павінны адказаць на гэтыя пытанні не толькі людзям, але і самім сабе. І зразумець, як мы можам наблізіцца да дасягнення таго, што пачынае здавацца немагчымым. 6 жніўня ў Варшаве пройдзе Канферэнцыя Новая Беларусь. Каб Канферэнцыя была даступная для ўсіх, мы зробім анлайн-трансляцыю, дзе вы зможаце задаваць пытанні ўдзельнікам. Таксама мы ўжо зрабілі анлайн-форму, дзе кожны з вас можа падзяліцца сваім меркаваннем пра працу дэмакратычных сілаў. Напісаць, з якімі ідэямі і планамі згодны, а якія трэба пакрытыкаваць». https://youtu.be/VFe_KwsobhE
    Давайце разам знойдзем спосаб пачуць адно аднаго

    Святлана Ціханоўская: «Разам з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам (https://t.me/CabinetBelarus) і Каардынацыйнай Радай (https://t.me/rada_vision) мы правядзем Канферэнцыю Новай Беларусі. Мы адкрыта абмяркуем: чаго мы ўсе дамагліся за гэты час, якія былі дасягненні і няўдачы, якія нашыя далейшыя планы, якое бачанне будучыні нашай краіны. Мы павінны адказаць на гэтыя пытанні не толькі людзям, але і самім сабе. І зразумець, як мы можам наблізіцца да дасягнення таго, што пачынае здавацца немагчымым. 6 жніўня ў Варшаве пройдзе Канферэнцыя Новая Беларусь. (https://www.conferencenewbelarus.org/) Каб Канферэнцыя была даступная для ўсіх, мы зробім анлайн-трансляцыю, дзе вы зможаце задаваць пытанні ўдзельнікам. Таксама мы ўжо зрабілі анлайн-форму, (https://docs.google.com/forms/d/1IwDYAMSNG5Izb3_cFCPiPvy_ojEJC9eo0p6pMsKgMyE/viewform?edit_requested=true&pli=1) дзе кожны з вас можа падзяліцца сваім меркаваннем пра працу дэмакратычных сілаў. Напісаць, з якімі ідэямі і планамі згодны, а якія трэба пакрытыкаваць».

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Кіраўніца і прадстаўнікі Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі запрашаюць усіх далучыцца да анлайн-марафона салідарнасці з палітзняволенымі Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова: «Мы павінны дапамагчы ўсім палітвязынкам і палітвязням: вядомым і невядомым, тым, каго ведае ўвесь свет і за каго перажываюць толькі іх блізкія. 29 ліпеня прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы Кабінета ў супрацоўніцтве з незалежнымі медыя, фондамі і праваабарончымі ініцыятывамі правядзе анлайн-марафон, які будзе транслявацца на шматлікіх незалежных Youtube-каналах. У ім будзе месца для ўдзелу ўсім — блогерам, палітыкам, музыкам, актывістам, кожнай беларусцы і кожнаму беларусу, якія хочуць падтрымаць палітвязняў. 29 ліпеня — удзельнічайце, глядзіце, рабіце данаты, дапамагайце зрабіць данаты тым, для каго гэта небяспечна, дзяліцеся гэтым і іншымі допісамі ў сацсетках з хэштэгамі кампаніі. Нам не ўсё роўна. І няхай яны пра гэта даведаюцца!» #НамНеЎсёАдно #НамНеВсёРавно #FreePoliticalPrisoners #FreePoliticalPrisonersInBelarus #СвободуПолитзаключенным #СвабодуПалiтзняволеным @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае беларусаў і беларусак на асабістыя размовы ў гэтую пятніцу Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай Ціханоўскай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZUtcuqqpj4qE9DOqvSKb9nt9UR7HqHA0btA Размова пройдзе ў пятніцу, 28 ліпеня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім вы зможаце падзяліцца сваімі ідэямі ці задаць пытанні. Напрыклад, вы зможаце спытаць, што плануецца на Канферэнцыі Новая Беларусь 2023 і як далучыцца да Дня салідарнасці з Беларуссю. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Падкрэслім, што гэтыя размовы бяспечныя як для беларусаў замежжа, гэтак і для беларусаў у краіне. Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    29 ліпеня марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!» Святлана Ціханоўская: «Кожны дзень рэжым бярэ ў палон ні ў чым не вінаватых людзей. Людзей, якія хочуць лепшага для сябе, сваіх дзяцей і сваёй краіны. Рэжым трымае палітзняволеных у жудасных умовах і пазбаўляе сувязі са знешнім светам. Акрамя нас ім не дапаможа ніхто. Мы павінны быць голасам нашых палітзняволеных па ўсім свеце і быць плячом для іх сем'яў».  29 ліпеня пройдзе анлайн-марафон салідарнасці з беларускімі палітзняволенымі «Нам не ўсё адно!», які ініцыявала прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Воля Гарбунова. Галоўная мэта марафона – сабраць грошы для палітычных зняволеных і іх сем'яў.  Эфір пачнецца а 10:00 па мінскім часе на YouTube-канале Святланы Ціханоўскай. Калі для вас гэта бяспечна, распавядайце пра яго сваім блізкім і калегам, напішыце пра яго ў сацсетках. І абавязкова далучайцеся і дапамагайце нашым героям!
  • Светлана Тихановская

    Давайце разам зладзім Дзень салідарнасці з нашай краінай 9 жніўня! У гэты дзень мы разам выбралі, што хочам жыць у вольнай краіне, дзе шануюць адно аднаго, дзе галоўны скарб – гэта людзі і кожны мае права выказацца. Гэты дзень аб’яднаў сотні тысячаў беларусаў і мы дагэтуль адданыя гэтаму выбару. Разам мы можам шмат – дык давайце зробім так, каб наш голас стаў яшчэ гучнейшым па ўсім свеце. 📍Беларусы замежжа – арганізоўвайце акцыі ў сваіх гарадах. Дасылайце інфармацыю пра гэта на нашую мапу – так да вас можа далучыцца больш людзей. Вывешвайце сцягі, ахвяруйце грошы ці напішыце лісты палітвязням. 📍Беларусы ў краіне – напішыце ідэю для плаката, з якім беларусы замежжа выйдуць на акцыі салідарнасці. Падтрымлівайце ўсё беларускае – слухайце музыку ці падкасты, глядзіце фільмы ці ютуб-ролікі, чытайце кнігі ці навіны. Больш інфармацыі пра тое, што рабіць у Дзень салідарнасці – шукайце на сайце: https://standwithbelarus.org/
  • Светлана Тихановская

    ВНИМАНИЕ, УГРОЗА БЕЗОПАСНОСТИ! Телеканал DELFI.lt опубликовал документальный фильм, в котором используются архивные и, по словам авторов, ранее не публиковавшиеся видео (на 16.35 24.07 фильм уже не доступен на ютьюбе). В фильме кадры с лицами протестующих не заблюрены, а это значит что все, кто попал в объектив (особенно те, кто ранее не попадал в фокус силовиков), могут быть привлечены к уголовной ответственности. В случае если вы ощущаете себе в опасности в связи с инцидентом, обращайтесь на аккаунт горячей линии BYSOL для экстренной эвакуации https://t.me/help_bysol
  • Светлана Тихановская

    Канферэнцыя Новая Беларусь 2023: што плануецца? 6 жніўня ў Варшаве Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада правядуць Канферэнцыю Новая Беларусь 2023. 📍Навошта гэтая Канферэнцыя? За мінулы год мы сутыкнуліся са шматлікімі выпрабаннямі, якія цесна звязаныя з будучыняй нашай краіны. Больш за паўтара года працягваецца вайна, якую падтрымлівае нелегітымны Лукашэнка. На тэрыторыі нашай краіны будуюць расійскія ваенныя базы, размяшчаюць чужую ядзерную зброю і наймітаў ПВК Вагнер. З кожным месяцам Беларусь усё больш паглынаецца імперскай Расіяй і страчвае сваю незалежнасць. Глыбокі палітычны крызіс і прававы дэфолт – гэта тое, да чаго давяла Беларусь палітыка рэжыму. Гэта вельмі шмат праблемаў для адной краіны, але ніхто акрамя нас з імі не разбярэцца. Таму мы запрашаем прадстаўнікоў грамадзянскіх ініцыятываў і палітычных структураў, актывістаў, прадпрымальнікаў і экспертаў сабрацца разам, каб адрэфлексаваць мінулыя тры гады, адзначыць нашыя поспехі і няўдачы. Але галоўнае – абмеркаваць, што нам рабіць з усімі выклікамі, якія стаяць перад намі. Нагадваем, каб прыняць удзел, да 23 ліпеня зарэгіструйцеся праз адкрытую анлайн-форму. Падрабязней пра праграму Канферэнцыі – на сайце. Калі ў вас ёсць пытанні – пішыце @ConfNewBelarus2023.
  • Светлана Тихановская

    «Я хачу сказаць, што той факт, што мы ўвогуле ўдзельнічалі ў саміце НАТА – гэта ўжо вялікае дасягненне». Вялікая размова валанцёраў Офіса са Святланай Ціханоўскай і Франакам Вячоркам пра вынікі саміту НАТА і рэгіянальную бяспеку ✔️ Як прайшлі сайд-івэнты па Беларусі? ✔️ Што абмяркоўвалі падчас сустрэчаў з замежнымі палітыкамі? ✔️ А што рабіць, каб узмацніць бяспеку краіны насуперак расійскаму паглынанню? Святлана і Франак правялі анлайн-сустрэчу з валанцёрамі Офіса, каб абмеркаваць гэтыя пытанні. У інтэрв’ю – адказы на іх. 🔗 Далучайцеся да валанцёрскай праграмы або падтрымлівайце яе праз BYSOL.
  • Светлана Тихановская

    Европарламент предложил Международному криминальному суду выдать ордер на арест Лукашенко. Что дальше? Советница Тихановской по правовым вопросам Кристина Рихтер прокомментировала доклад комитета Европарламента: «Публичные выступление депутатов Европарламента для нас очень важны – это сигнал поддержки беларусов. Сигнал к тому, что европарламентарии понимают: режим Лукашенко и его представители совершают преступления. Тем не менее мнение депутатов Европарламента вряд ли станет ключевым в решении прокурора МУСа выдать ордер на Лукашенко. Надо понимать: если доклад с таким призывом появился, далее он становится повесткой европарламентариев. И теперь наша задача – призвать их лоббировать этот запрос через свои правительства. Тогда государства могут передать ситуацию вокруг Беларуси прокурору МУСа. Для государств это ничего не стоит, а юридические последствия совершенно другие. Прокурор должен будет отреагировать, а его отказ начинать расследование можно обжаловать».
  • Светлана Тихановская

    «Ты бярэш і робіш»: што гэтыя тры гады зрабілі са Святланай Ціханоўскай Святлана Ціханоўская: «Жанчыны нашмат смялейшыя і вынослівейшыя, чым мы можам сабе ўявіць. Калі жыццё ставіць цябе ў вось такую сітуацыю, то ты бярэш і робіш. Калі гэта ўжо твая адказнасць, то ты бярэш гэтую адказнасць і нясеш. Ты не ведаеш калі, ты не ведаеш як, мы прыйдзем да перамогі, але ты разумееш, што ты павінен працаваць кожны дзень, каб дасягнуць гэтага». Усё інтэрв’ю Святланы Ціханоўскай Машы Ефрасінінай – па спасылцы<b>.
  • Светлана Тихановская

    Слуханні ў Каардынацыйнай Радзе для ўзгаднення кандыдатур прадстаўнікоў Аб’яднанага Пераходнага Кабінета пройдуць 2-3 жніўня Гэта пацвердзіў спікер Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў. Рашэнне аб правядзенні слуханняў кіраўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская прыняла 22 чэрвеня. Падчас слуханняў кожны з прадстаўнікоў Кабінета будзе трымаць справаздачу перад Каардынацыйнай Радай, якая агучыць свае рэкамендацыі адносна працягу дзейнасці кожнага з прадстаўнікоў. @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    Запрашаем беларусаў і беларусак прыняць удзел у Канферэнцыі Новая Беларусь 2023 6 жніўня ў Варшаве Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада правядуць Канферэнцыю Новая Беларусь 2023. Мы збярэм на адной пляцоўцы палітычных лідараў і грамадзянскія ініцыятывы, прадпрымальнікаў і экспертаў, журналістаў і актывістаў. Разам мы абмяркуем нашыя поспехі і няўдачы, бачанне Беларусі нашай мары і галоўнае – тое, як гэтую мару зрабіць рэальнасцю. Каб прыняць удзел у Канферэнцыі, да 23 ліпеня зарэгіструйцеся па спасылцы: https://forms.gle/UwDTVLGJhyZKM8zx9. Адказы на заяўкі будуць дасланыя да 26 ліпеня, але з-за абмежаванай колькасці ўдзельнікаў мы не зможам ухваліць іх усе.
  • Светлана Тихановская

    Вы – неймаверныя 🤍❤️🤍 Святлана Ціханоўская: «Я была вельмі радая бачыць усіх вас, абняцца і паразмаўляць. Я нават не магу перадаць, якая энергія і атмасфера была на фестывалі. Так шмат любові і пазітыву ў адным месцы. Канцэрты беларускіх музыкаў, актыўнасці для дзетак і дарослых ад ініцыятываў і актывістаў, прэзентацыя кніг і фільмаў, дыскусіі на важныя тэмы – усё гэта, і не толькі, было на фестывалі ТУТАКА. Ён скарыў маё сэрца!»
  • Светлана Тихановская

    Сквер Вольнай Беларусі, беларуская мова ў школах і ліцэях: як прайшоў візіт Ціханоўскай, Латушкі і Коўшык у Беласток Падчас візіту Святлана Ціханоўская і прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета сустрэліся з маршалкам Падляскага ваяводства Артурам Касіцкім і ваяводам Багданам Пашкоўскім. На сустрэчах абмяркоўвалася справа беларускіх ліцэяў: абавязковае захаванне статусу навучання і выпускнога іспыту на беларускай мове для ліцэістаў. Уздымалася пытанне беларускіх школак у Беластоку і навучанне дзяцей беларусаў роднай мове. Таксама адбылася сустрэча з мэрам Беластока Тадэвушам Трускалярскім. Абмяркоўвалі стварэнне цэнтра беларускай культуры ў Беластоку і адкрыццё цэнтра беларусістыкі ў Беластоцкім універсітэце. Святлана Ціханоўская, Павел Латушка і Аліна Коўшык прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця сквера Вольнай Беларусі ў Беластоку. Са жніўня 2020 года на гэтым самым месцы праводзяцца акцыі пратэсту супраць дзеянняў дыктатара і яго ўрада.
  • Светлана Тихановская

    Парламентская ассамблея ОБСЕ признала «мягкую аннексию» Беларуси Россией На 30 ежегодной сессии ПА ОБСЕ была принята итоговая декларация и ряд резолюций по Беларуси. Беларусь поставила в ОБСЕ своеобразный рекорд – в тексте итоговой декларации наша страна упоминается 64 раза. 📍Что ПА ОБСЕ постановила в отношении Беларуси?Признала Беларусь страной-соагрессором и потребовала режим прекратить поддержку российской агрессии. – Указала на факт «мягкой аннексии» Беларуси со стороны России. – Признала режим Лукашенко нелегитимным, а также ответственным за поддержку войны. – Потребовала немедленно освободить и реабилитировать всех политзаключенных. – Призвала государства-участники оказывать поддержку беларусским инициативам и демократическим силам. Комментарий советника Тихановской по межпарламентскому сотрудничеству Анатолия Лебедько – по ссылке.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Лишение гражданства – это вообще законно? Разбираем обновленный закон «О гражданстве» 11 июля в Беларуси вступил в силу обновленный закон «О гражданстве». В нем есть ряд положений, которые касаются возможности лишения гражданства беларусов, а также обязанности предоставления государству сведений и документов об иностранном гражданстве и виде на жительство. Кого, как и за что, согласно новому закону, могут лишить беларусского гражданства? На эти и другие вопросы отвечает советница Светланы Тихановской по правовым вопросам Кристина Рихтер. Ответы – в карточках.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае беларусаў на фестываль ТУТАКА «Мае дарагія, заўтра я прыеду на фестываль ТУТАКА, які пройдзе ў Польшчы ва ўрочышчы Барок. Прыязджайце і вы. Я буду вельмі радая бачыць кожнага!»
  • Светлана Тихановская

    «Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі і наступствы гэтага для рэгіянальнай бяспекі». Учора Святлана Ціханоўская правяла другі сайд-івэнт па Беларусі падчас Саміту НАТА ў Вільні Беларуская лідарка пачала свой выступ з аповеду пра смерць палітзняволенага Алеся Пушкіна. Датычна размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі Ціханоўская падкрэсліла, што: «Размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі – гэта не толькі ўнутранае пытанне, але і пагроза глабальнай бяспецы. На жаль, рэакцыя міжнароднай супольнасці на гэтую пагрозу недастатковая». Яна прапанавала склікаць Раду бяспекі ААН, узняць пытанне на Генасамблеі ААН і ўвесці санкцыі супраць Расіі за размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі. «Спадзяемся, што разам з украінцамі мы здабудзем свабоду і пазбавімся ад расійскіх кіпцюроў. Ніякая зброя не можа забіць нашае жаданне быць свабоднымі», – адзначыла Святлана Ціханоўская. Падчас сайд-івэнту выступілі былы намеснік дзяржсакратара ЗША, дырэктар Еўразійскага цэнтра Атлантычнай Рады, старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дыпламаты і эксперты.