Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Другі дзень візіту Святланы Ціханоўскай у Італію: сустрэча з прэм’ер-міністаркай, адкрыццё группы «За дэмакратычную Беларусь» Учора беларуская лідарка сустрэлася з прэм’ер-міністаркай Італіі Джорджай Мелоні. Абмеркавалі стратэгію па вызваленні палітвязняў, абароне беларускай незалежнасці і ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі. Ціханоўская адзначыла, што надзвычай важна, каб Беларусь была згаданая ў дыскусіях падчас Саміту НАТА і ў выніковай дэкларацыі. Прэм’ерка запэўніла Святлану Ціханоўскую ў поўнай падтрымцы беларускага дэмакратычнага руху – Італія раздзяляе рэжым і беларусаў. Таксама Ціханоўская паўдзельнічала ў адкрыцці групы «За дэмакратычную Беларусь». Яна падзякавала дэпутатам, якія ў яе ўвайшлі, і адзначыла, што італьянская група – самая шматлікая група ў Альянсе групаў «За дэмакратычную Беларусь» – у яе ўвайшло 38 парламентароў. Італія стала 21-й краінай, у якой створаная група сяброў Беларусі. Група будзе праводзіць слуханні, выпрацоўваць пазіцыі і рэакцыі на падзеі ў краіне і актыўна ўздымаць пытанні, звязаныя з Беларуссю, у СМІ. Падрабязней пра вынікі другога дня візіту – чытайце па спасылцы.