ADD IMAGES Светлана Тихановская(@tsikhanouskaya). Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе дэлегацыю сенатараў ЗША, якія прыбылі на Саміт НАТА Офіс
Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім Офісе дэлегацыю сенатараў ЗША, якія прыбылі на Саміт НАТА Офіс беларускай лідаркі наведалі старшыня беларускага кокусу ў амерыканскім Сенаце Джын Шахін, а таксама Рычард Дурбін, Том Ціліс, Піт Рыкец, Дэн Саліван, Ангус Кінг. Падчас сустрэчы абмяркоўвалі неабходнасць рашучых дзеянняў з боку міжнароднай супольнасці па вызваленні палітвязняў і абароне беларускай незалежнасці. Святлана Ціханоўская заклікала сенатараў ЗША: – прызначыць спецпасланніка па Беларусі; – разглядзець прыняцце новага Акта аб дэмакратыі ў Беларусі; – падтрымаць рэзалюцыю аб асуджэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі; – падтрымаць незалежных журналістаў, рэпрэсаваных і праваабаронцаў. Сенатары запэўнілі, што будуць уздымаць пытанне Беларусі падчас Саміту НАТА.