Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 29

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандр Азараў звярнуўся да беларусаў і расказаў, што рабіць з позвамі «Зараз няма дакладных звестак пра тое, што ў Беларусі праводзіцца схаваная або адкрытая мабілізацыя. Але ёсць дакладныя звесткі, што ідзе карэктаванне мабілізацыйных планаў і праводзяцца мерапрыемствы па павышэнні мабілізацыйнай гатоўнасці ўзброеных сілаў. Няма ніякіх гарантый, што людзі, якія прыйшлі па позвах або на зборы, не апынуцца прызванымі па мабілізацыі ў найбліжэйшы час. Няма ніякіх гарантый, што Лукашэнка не аддасць краіну Пуціну. Няма ніякіх гарантый, што Лукашэнка не ўступіць у вайну. Няма ніякіх гарантый, што Лукашэнка не абвесціць частковую мабілізацыю ці не пачне схаваную. У інтарэсах беларусаў – сабатаж незаконнай мабілізацыі. Стварыце ўмовы, калі вы не зможаце атрымаць позву. Нікому не адчыняйце дзверы, не атрымлівайце пошту, не адказвайце на званкі з невядомых нумароў, не адказвайце на смс. У ідэале часова пераехаць для пражывання не па месцы рэгістрацыі. Ні ў якім разе не наведвайце ваенкамат. Рэсурсаў для пошуку і дастаўкі тых, хто ўхіляецца, у ваенкамат у рэжыма няма. Мы значна ўзмацнілі інтэнсіўнасць падрыхтоўкі плана «Перамога» – запісвайцеся ў яго. Рыхтуйцеся адстойваць сваю будучыню, разам з вамі рыхтуемся і мы».
  • Светлана Тихановская

    Што б ні было пазначана ў мабілізацыйных павестках – не выконвайце таго, што там напісана Святлана Ціханоўская: «З 24 лютага ідзе вайна: Расія напала на Украіну, знішчаючы і акупуючы ўкраінскія гарады, забіваючы мірных жыхароў. У Расіі пачалася мабілізацыя – гэта знак, што ў Крамля не атрымалася выканаць свой жахлівы план па знішчэнні Украіны. Яны не могуць адступіць, і зараз будуць ахвяраваць яшчэ большай колькасцю чалавечых жыццяў. Лукашэнка сказаў, нібыта ў Беларусі мабілізацыі не будзе. Але ўлічваючы ўсё, што ён зрабіў да гэтага – яму ўжо ніхто не верыць. І не проста так. Беларусам ужо пачалі прыходзіць позвы з так званымі «мабілізацыйнымі прадпісаннямі». Калі вам ужо прыйшла такая, што б ні было ў ёй пазначана – вучэнні, мабілізацыя, прызыў – не выконвайце таго, што там напісана. Беражыце сябе і родных. Не паддавайцеся на хлусню і маніпуляцыі. Я кажу гэта не толькі як палітык. Я жанчына, я маці. Я ведаю цану чалавечага жыцця і ведаю, як сціскаецца сэрца, калі твае любімыя людзі не ў бяспецы. Паклапаціцеся пра сябе і блізкіх. Бо мае рацыю заўсёды той, хто абараняе сваю сям'ю і дом». https://youtu.be/sgjUvOuBn0o
    Что сейчас происходит в Беларуси? Что делать? Обращение Светланы Тихановской

    Што б ні было пазначана ў мабілізацыйным прадпісанні – не выконвайце таго, што там напісана Святлана Ціханоўская: «З 24 лютага ідзе вайна: Расія напала на Украіну, знішчаючы і акупуючы ўкраінскія гарады, забіваючы мірных жыхароў. У Расіі пачалася мабілізацыя – гэта знак, што ў Крамля не атрымалася выканаць свой жахлівы план па знішчэнні Украіны. Яны не могуць адступіць, і зараз будуць ахвяраваць яшчэ большай колькасцю чалавечых жыццяў. Лукашэнка сказаў, нібыта ў Беларусі мабілізацыі не будзе. Але ўлічваючы ўсё, што ён зрабіў да гэтага – яму ўжо ніхто не верыць. І не проста так. Беларусам ужо пачалі прыходзіць позвы з так званымі «мабілізацыйнымі прадпісаннямі». Калі вам ужо прыйшла такая, што б ні было ў ёй пазначана – вучэнні, мабілізацыя, прызыў – не выконвайце таго, што там напісана. Беражыце сябе і родных. Не паддавайцеся на хлусню і маніпуляцыі. Я кажу гэта не толькі як палітык. Я жанчына, я маці. Я ведаю цану чалавечага жыцця і ведаю, як сціскаецца сэрца, калі твае любімыя людзі не ў бяспецы. Паклапаціцеся пра сябе і блізкіх. Бо мае рацыю заўсёды той, хто абараняе сваю сям'ю і дом».

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка пра магчымую мабілізацыю ў Беларусі https://youtu.be/wLU8ajtRVtk "Крыніцы паведамляюць, што Лукашэнка даў згоду на размяшчэнне ў Беларусі групоўкі расійскіх войскаў. Калі інфармацыя крыніц адпавядае рэчаіснасці, то варта чакаць, што ваеннае становішча ў Беларусі можа быць аб'яўлена ўслед за Расіяй пасля далучэння акупаваных украінскіх тэрыторый. Як член так званай Саюзнай дзяржавы Беларусь будзе павінна ўступіць у поўнамаштабную вайну. І нават калі гэтая інфармацыя не пацвердзіцца заўтра, то не значыць, што гэтага зусім не адбудзецца. Ёсць упэўненасць у адным - пакуль Лукашэнка ва ўладзе - горшае непазбежна. Калі сярод беларускіх вайскоўцаў яшчэ засталіся сапраўдныя афіцэры, павярнуць зброю супраць дыктатара - ваш абавязак. Пасля пачатку баявых дзеянняў вы станеце злачынцамі і назад дарогі не будзе. Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі працягвае актыўную працу і кансультацыі з міжнароднымі партнёрамі па пытанні недапушчэння ўвядзення расейскіх войскаў у Беларусь, а таксама займаецца падрыхтоўкай супраціву."
    Лукашенко готовится к полномасштабной войне против Украины

    Преставитель Объединенного Переходного Кабинета по транзиту власти Павел Латушко про возможную мобилизацию в Беларуси. Источники сообщают, что Лукашенко дал согласие на размещение в Беларуси группировки российских войск. Если информация источников соответствует действительности, то следует ожидать, что военное положение в Беларуси может быть объявлено вслед за Россией. Как участник т.н. Союзного Государства, Беларусь должна будет вступить в полномасштабную войну. И даже если эта информация не подтвердится завтра, то не значит, что этого не произойдет вовсе. Есть уверенность в одном – пока Лукашенко у власти – худшее неизбежно. Объединенный Переходный Кабинет Беларуси продолжает активную работу и консультации с международными партнерами по вопросу недопущения введения российских войск в Беларусь, а также занимается подготовкой сопротивления. #лукашенко #война #мобилизация Лукашенко готовится к полномасштабной войне против Украины

    YouTube
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Што павінна быць у Канстытуцыі Беларусі, каб яна назаўсёды прадухіліла вяртанне дыктатуры? 1. Падкантрольнасць улады народу: прадстаўнікоў выбіраюць на свабодных выбарах. Органы ўлады справаздачацца перад грамадзянамі – спецыяльныя органы кантралююць працу сілавых органаў і сочаць за тым, як выдаткоўваюцца дзяржаўныя грошы. 2. Дзяржава служыць інтарэсам грамадзянаў: усе роўныя перад законам, гарантуюцца дэмакратычныя законы. 3. Падзел уладаў. Урад падпарадкоўваецца парламенту, паўнамоцтвы прэзідэнта значна скарачаюцца. Парламент, урад і суды самастойныя ў межах сваіх паўнамоцтваў. 4. Мясцовае самакіраванне. Грамадзяне самі выбіраюць мясцовую ўладу, якая самастойна прымае рашэнні і справаздачыцца перад імі. 5. Дзяржава гарантуе абарону ў адпаведнасці з законам. Суды – незалежныя, чыноўнікам зарабаняецца ўмешвацца ў судовыя справы. Дадзены праект быў пазітыўна ацэнены 40 спецыялістамі ў галіне канстутыцыйнага права, некалькімі міжнароднымі арганізацыямі і шэрагам еўрапейскіх парламентаў. У гэтым відэа распавядаецца падрабязней пра праект Канстытуцыі, што ў ім павінна быць, хто працуе над праектам. Праект Канстытуцыі дагэтуль на стадыі распрацоўкі, далучыцца да абмеркавання можа кожны: kanstytucyja.online https://youtu.be/2lrxwt2xZgw
    Конституция, чтобы больше никогда не вернулась диктатура. Что в ней?

    Што павінна быць у Канстытуцыі Беларусі, каб яна назаўсёды прадухіліла вяртанне дыктатуры? 1. Падкантрольнасць улады народу: прадстаўнікоў выбіраюць на свабодных выбарах. Органы ўлады справаздачацца перад грамадзянамі – спецыяльныя органы кантралююць працу сілавых органаў і сочаць за тым, як выдаткоўваюцца дзяржаўныя грошы. 2. Дзяржава служыць інтарэсам грамадзян: усе роўныя перад законам, гарантуюцца дэмакратычная законы. 3. Раздзяленне ўладаў. Урад падпарадкоўваецца парламенту, паўнамоцтва прэзідэнта значна скарачаюцца. Парламент, урад і суды самастойныя ў рамках сваіх паўнамоцтваў. 4. Мясцовае самакіраванне. Грамадзяне самі выбіраюць мясцовую ўладу, якая самастойна прымае вырашэнні і справаздачыцца перад імі. 5. Дзяржава гарантуе абарону ў адпаведнасці з законам. Суды – незалежныя, чыноўнікам зарабаняецца ўмешвацца ў судовыя справы. Бягучы праект быў пазітыўна ацэнены 40 спецыялістамі ў галіне канстутыцыйнага права, некалькімі міжнароднымі арганізацыямі і шэрагам еўрапейскіх парламентаў. У гэтым відэа расказваецца падрабязней пра праект Канстытуцыі, што ў ім павінна быць, хто над працуе праектам. Праект Канстытуцыі дагэтуль на стадыі распрацоўкі, прыяднацца да абмеркавання можа кожны: kanstytucyja.online

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Пазіцыя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Грузіі Вiзiт Лукашэнкi ў Абхазiю сведчыць пра яго палітычнае банкруцтва і поўную залежнасць ад Крамля. Такiя безадказныя паводзіны нелегітымнага рэжыма ствараюць небяспечны прэцэдэнт на тле незаконных рэферэндумаў Расійскай Федэрацыі ва Украіне і падрываюць нацыянальныя інтарэсы Беларусi. Любыя далейшыя дзеянні рэжыма па прызнанні незалежнасці Абхазіі, а таксама Паўднёвай Асеціі або іншых акупаваных Расіяй тэрыторый трэба расцэньваць як незаконныя і юрыдычна нікчэмныя. Персанальная пазіцыя Лукашэнкі ад моманту страты ім легітымнасці ў 2020-м годзе не адлюстроўвае волі беларускага народа. Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі заяўляе пра падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці і суверэнітэту Грузii.
  • Светлана Тихановская

    Прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні Аліна Коўшык звярнулася да беларусак: «Краіна трымаецца на вас, а не на старых шалёных дзядах» «Я нарадзілася і вырасла ў Гародні. Я мама 11-гадовага сына. Таму калі бачу, што састарэлыя палітыкі аб'яўляюць мабілізацыю, у першую чаргу я рэагую на гэта як жанчына. Мяне злуе, што для гэтых мужчынаў няважныя жыцці людзей. Мяне раз’юшвае, што ніхто з гэтых дыктатараў не ведае, што такое нарадзіць дзіцяці і выхаваць, але з такой лёгкасцю яны гатовыя накіраваць на смерць тысячы сыноў, мужоў і бацькаў. Беларускі, гэта на вашых плячах трымаецца ўся краіна, а не на старых шалёных дзядах. Падыміце галаву і перастаньце сумнявацца, што вы не разумееце ў палітыцы ці вайне. Вы разумееце найлепей, бо гэта ваша зямля. А мае рацыю заўсёды той, хто абараняе сваіх дзяцей і свой дом».
  • Светлана Тихановская

    Валерый Сахашчык – пра добраахвотніка палка «Пагоня», які загінуў «Аляксей быў адным з найбольш дасведчаных воінаў, якіх паважаюць. Да «Пагоні» за яго плячыма ўжо было два гады ў АТА. У добраахвотніцкі падраздзел яго прывялі праўдалюбства і абвостранае пачуццё справядлівасці. Душа калектыва – пра яго гэта абсалютна шчыра. Партрэт Аляксея будзе першым на Алеі Герояў Палка «Пагоня». Яго дзеці будуць па праве ганарыцца бацькам. А мы зробім усё, каб Справа, за якую ён аддаў сваё жыццё, перамагла. Светлая памяць Добраму Воіну!»
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZ0vdeiqrjIsHty3ilHWCcCCF_7chAbrg70F. Размова пройдзе ў панядзелак, 26 верасня, з 14:00 да 16:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
  • Светлана Тихановская

    Афіцыйная пазіцыя Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі аб непрызнанні «рэферэндумаў» па далучэнні часова акупаваных абласцей Украіны да Расійскай Федэрацыі. Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі НЕ ПРЫЗНАЕ ні ініцыятыву, ні працэс, ні вынікі незаконных «рэферэндумаў» на часова акупаваных тэрыторыях Украіны.
  • Светлана Тихановская

    Сканчаецца 5-дзённы візіт Святланы Ціханоўскай у Нью-Ёрк на Генасамблею ААН. Франак Вячорка коратка падводзіць вынікі, расказвае пра сустрэчы з палітыкамі, сярод якіх былі прэзідэнты Літвы і Польшчы, кіраўніца Еўракамісіі, генсек Рады Еўропы, міністры замежных справаў Аўстрыі, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Партугаліі, Польшчы, Фінляндыі, Швецыі, Эстоніі. Таксама адбыліся сустрэчы з тэхналагічнымі гігантамі (Google, Facebook, Instagram) і прадстаўнікамі бізнесу. Як гэтыя сустрэчы дапамогуць Беларусі і што тэхналагічныя гіганты зробяць для беларусаў – расказвае Франак Вячорка.
  • Светлана Тихановская

    На падставе Заявы ад 22.09.2022 Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ПАСТАНАЎЛЯЕ: 1. Прадстаўніку па законнасці і правапарадку — прадставіць у Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі даклад аб гатоўнасці і тэрмінах рэалізацыі плана мабілізацыі "Перамога". 2. Прадстаўніку па абароне і нацыянальнай бяспецы — прадставіць у Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі план арганізацыйнай, інфармацыйнай і матэрыяльна-тэхнічнай падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў, у тым ліку на тэрыторыі Украіны 3. Прадстаўніку па транзіце ўлады — падрыхтаваць і накіраваць інструкцыі дзяржаўным служачым, якія заявілі аб гатоўнасці падтрымаць дэмакратычныя змены ў Беларусі, для наступнай рэалізацыі пры запуску плана “Перамога”, а таксама ўнесці на разгляд і зацвярджэнне Кабінету праект палажэння аб прысваенні воінскіх і спецыяльных званняў Беларусі. 4. Прадстаўніку па замежных справах — прадставіць план дзеянняў па забеспячэнні практычных крокаў міжнароднай супольнасці ў падтрымку намаганняў Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па абароне незалежнасці, тэрытарыяльнай цэласнасці і аднаўлення суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. 5. Прадстаўніку па замежных справах сумесна з прадстаўніком па транзіце ўлады — падрыхтаваць прапановы аб пераглядзе дагаворна-прававой базы адносінаў Рэспублікі Беларусь з Расійскай Федэрацыяй. 6. Прадстаўнікам забяспечыць выкананне пп. 1-5 у тэрмін да 5 кастрычніка 2022 года.
  • Светлана Тихановская

    Валерый Сахашчык, прадстаўнік Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі па пытаннях абароны і нацыянальнай бяспекі, выканаў сваё абяцанне і запусціў працэдуру выхаду з расійскага грамадзянства. Сёння ў Варшаве Валерый Сахашчык накіраваў форму нумар 5 да ўказа Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі нумар 1325-2002 - аб выхадзе з грамадзянства Расійскай Федэрацыі. Ліст адрасаваны Амбасадзе Расійскай Федэрацыі.
  • Светлана Тихановская

    Заява Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі «Аб прад'яўленні патрабаванняў да Расійскай Федэрацыі па безумоўным вывадзе войскаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь» Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі: 1. Патрабуе ад Расійскай Федэрацыі безумоўнага, неадкладнага і поўнага вывядзення ўсіх сваіх войскаў і ваенных аб'ектаў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. 2. Лічыць несапраўднымі двухбаковыя пагадненні паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй, якiя пагражаюць суверэнітэту, незалежнасці і нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь. 3. Лічыць неабходным выхад Рэспублікі Беларусь з ваенна-палітычных і эканамічных саюзаў з Расійскай Федэрацыяй і выбудоўванне новай рэгіянальнай сістэмы бяспекі з удзелам дзяржаваў, якія прызнаюць і паважаюць незалежнасць, суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і нацыянальную ідэнтычнасць Рэспублікі Беларусь. 4. Звяртаецца да міжнароднай супольнасці – Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Арганізацыі па Бяспецы і Супрацоўніцтве ў Еўропе, Рады Еўропы, Еўрапейскага Саюза, Вялікабрытаніі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Канады і іншых дзяржаваў і міжнародных арганізацый – з заклікам падтрымаць сваю заяўленую палітыку па забеспячэнні незалежнасці, суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Беларусь комплекснымі практычнымі захадамі ва ўзаемадзеянні з Аб’яднаным Пераходным Кабінетам. 5. Будзе дабівацца дэакупацыі Рэспублікі Беларусь усімі даступнымі сродкамі на падставе нормаў і прынцыпаў міжнароднага права. 21.09.2022 Вільня, Варшава, Талін. Цалкам тэкст заявы ў далучанам дакуменце.
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Ни один беларус не должен умирать за амбиции Путина и ошибки Лукашенко» «Сегодня Путин официально признал, что жизнь человека ничего не стоит, когда его «спецоперация» за семь месяцев не привела к успеху. Военная мобилизация только для вида названа частичной, в конечном итоге умирать ни за что отправят людей независимо от возраста, профессии и военного стажа. И теперь главный вопрос для нашей страны – втянут ли два диктатора в эту кровавую бойню беларусов? Ни беларусская армия, ни беларусское общество не поддерживают войну против Украины. У беларусов никогда не было тяги к насилию или амбиций завоёвывать чужие территории. Последняя война, в которую были втянуты беларусы, – это трагический для народа и позорный для власти опыт в Афганистане. Людей отправляли воевать ради неясных политических целей, а возвращались они оттуда в цинковых гробах. Лукашенко уже много раз шёл против воли народа, но если он отправляет беларусов умирать на войне – это всё равно, что он заходит в дом каждой беларусской семьи и своими руками убивает отца или сына. Я призываю всех беларусов помнить: этот человек сдал часть суверенитета Беларуси. Он не в состоянии защитить наш народ от войны, он только втягивает нас в неё ещё больше. Я призываю беларусские войска и всех, кто может попасть под мобилизацию в случае её объявления: не выполняйте преступных приказов. Не выходите на связь с военкоматами, если они пытаются найти вас, если нужно, временно смените место жительства, постарайтесь обеспечить свою безопасность. Если видите, что началась подготовка к мобилизации, – сообщайте об этом медиа и активистам. Узнавайте новости от коллег и друзей, оперативно делитесь информацией с теми, кто не читает независимые СМИ. Если вас уже отправили на войну – складывайте оружие, беларусское общество вас поддержит. Ни один беларус не должен умирать за амбиции Путина и ошибки Лукашенко».
  • Светлана Тихановская

    «Моцны прыватны сектар – адзін з асноўных слупоў дэмакратыі»: Святлана Ціханоўская адкрыла II беларускі бізнес-форум у Варшаве 19 верасня ў будынку Варшаўскай фондавай біржы адкрыўся II беларускі бізнес-форум, які быў арганізаваны эканамічнай камандай Офіса на чале з Алесем Аляхновічам, аналітычным цэнтрам CASE Belarus і ABBA – Асацыяцыяй беларускага бізнесу за мяжой. Святлана Ціханоўская выступіла на адкрыцці форума з прамовай. Яна заклікала міжнародных партнёраў дапамагчы беларусам і прапанавала: «Па-першае, трэба спрасціць працэдуру атрымання візаў, відаў на жыхарства, адкрыцця фірмаў і банкаўскіх рахункаў для беларускіх бізнесоўцаў, якія не падтрымліваюць рэжым і вайну ва Украіне. Некаторыя бізнесы, звязаныя з рэжымам, ствараюць новыя юрыдычныя асобы ў ЕС, каб пазбегнуць санкцый. Таму некаторыя краіны ЕС і іх структуры ўвялі абмежаванні для ўсяго беларускага бізнесу. Мы павінны сумесна працаваць над пошукам механізму праверкі, які б дазволіў аддзяліць сумленны беларускі бізнес ад тых, хто пазбягае санкцый. Па-другое, стварыць гарантыйны фонд у ЕС. Гэта дазволіць беларускім прадпрымальнікам без крэдытнай гісторыі ў ЕС атрымліваць тут крэдыты для бізнесу. Мая эканамічная каманда ўжо пачала працаваць над гэтым з Еўракамісіяй, урадам Польшчы, Еўрапейскім інвестыцыйным банкам, Польскім банкам развіцця ды іншымі зацікаўленымі бакамі. І я прашу вас не пераставаць шукаць новыя шляхі падтрымкі сапраўдных бізнесоўцаў у Беларусі. Ім патрэбна дапамога ў пошуку новых супрацоўнікаў, магчыма, сярод палітвязняў, якія выйшлі на волю, і іх сваякоў. Сумленнаму бізнесу патрэбная дапамога ў пошуку законных спосабаў пераводу сродкаў з краін ЕС у Беларусь і наадварот. Ім патрэбная дапамога і парады, як дзейнічаць, калі кампаніі сутыкаюцца з палітычным ціскам. Ім патрэбная дапамога з адкрыццём юрыдычных асоб у суседніх краінах, пакуль яны знаходзяцца ў Беларусі. Сумленнаму бізнесу, які выступае за свабодныя Беларусь і Украіну, патрэбная дапамога з разблакаваннем замарожаных банкаўскіх рахункаў, напрыклад, ва Украіне. Мы ўсе ведаем, што моцны прыватны сектар – адзін з асноўных слупоў дэмакратыі. Дапамагаючы беларускаму бізнесу сёння, Польшча, Літва і іншыя еўрапейскія краіны могуць зрабіць свой унёсак у дэмакратычную і паспяховую Беларусь заўтра». Цалкам прамова Святланы Ціханоўскай – тут. Сачыць за II беларускім бізнес-форумам можна тут.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Колькі беларускага бізнесу з’ехала ў Еўрасаюз? Эканамічная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай і Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) ацанілі маштаб пераезду беларускага бізнесу ў ЕС 📍 Знікненне бізнесу пачалося ў сакавіку 2021 года, з таго часу ў Беларусі знікла 9353 суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу і індывідуальных прадпрымальнікаў (-2,5%). Для параўнання за ўвесь 2020 год іх колькасць вырасла на 10265 (+2,8%). 📍 Скарачэнне бізнес-актыўнасці ў Беларусі можа мець нават большы маштаб, паколькі з-за складанага працэсу ліквідацыі фірмы ў Беларусі часта не ліквідуюцца, а застаюцца без фактычнай дзейнасці або знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі працяглы час. 📍 Паводле ацэнак спецыялістаў эканамічнай каманды Офіса і АВВА болей за 2000 кампаній было зарэгістравана ў Еўрапейскім Саюзе са жніўня 2020 да канца чэрвеня 2022. 80% былі зарэгістраваныя ў Польшчы. 📍 Колькасць беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў і стартапаў з беларускімі каранямі ў ЕС са жніўня 2020 г. па чэрвень 2022 г. павялічылася на каля 2000 адзінак. Такім чынам, са жніўня 2020 г. па чэрвень 2022 г. сукупны патэнцыял дзелавой супольнасці Беларусі ў ЕС павялічыўся на прыкладна 4000 адзінак рознага маштабу і арганізацыйна-прававой формы. Падрабязней пра пераезд бізнесу ў ЕС і як гэта ўплывае на Беларусь – тут. Акрамя таго, сёння пачаўся ІІ беларускі бізнес-форум «Belarus Business Harbour 2022», які праходзіць на Варшаўскай фондавай біржы. Сачыць за ім можна тут.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская прыбыла ў Нью-Ёрк у штаб-кватэру ААН, дзе на гэтым тыдні адбываецца сесія Генасамблеі ААН Арганізацыя Аб’яднаных Нацый – галоўная міжнародная арганізацыя ў свеце. У межах ААН дзейнічае Генеральная Асамблея, дзе прадстаўленыя ўсе краіны-чальцы. Раз на год праходзіць сустрэча Генеральнай Асамблеі на ўзроўні міністраў замежных справаў, кіраўнікоў урадаў ці нават кіраўнікоў дзяржаваў. Падчас гэтага тыдня высокага ўзроўня краіны абменьваюцца думкамі пра цяперашнія падзеі і вызначаюць парадак дня для далейшай працы ААН. Вельмі важна, каб беларускае грамадства ў ААН прадстаўляла не МЗС Лукашэнкі, а дэмакратычныя сілы. Візіт Святланы Ціханоўскай у ААН дасць магчымасць сустрэцца з сусветнымі лідарамі і даць ім рэальную карціну таго, што адбываецца ў Беларусі.
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «17 сентября не случилось амнистии – Лукашенко в очередной раз соврал. До этого он объявлял, что не будет участвовать в войне против Украины, но сам стал сообщником Путина. После он говорил, что российская армия не будет отступать – и это тоже оказалось неправдой. Он также придумал «праздник» 17 сентября – но и это ложь: эта дата никогда в истории не была для народа Беларуси днём единства. При этом в Беларуси цены растут буквально на всё, аресты и суды продолжаются каждый день – а режим продолжает врать и себе, и людям, будто может вывести страну из кризиса. Но это тоже просто слова. Пока режим ежедневно задерживает несогласных, любые обещания и «амнистии» – лишь освобождение тюрем для новых заключённых. Цивилизованный мир уже знает, что бывает, когда соглашаешься на торг с диктатурой, поэтому старые приемы больше неприемлемы. Мы все хотим, чтобы люди выходили из тюрем, чтобы семьи воссоединялись, чтобы дети снова могли обнимать родителей – без торга, без условий, без новых задержаний. Тогда это будет свидетельством решения кризиса и изменения политики на благо народа. На свободу должны выйти все. Мы не должны забывать, что страна без политзаключённых – это и есть нормальная страна».