Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 30

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская накіроўваецца ў Нью-Ёрк, дзе з 18 па 22 верасня возьме ўдзел у мерапрыемствах з нагоды 77-й сесіі Генасамблеі ААН Святлана Ціханоўская наведае штаб-кватэру ААН, дзе плануе правесці шэраг двухбаковых сустрэчаў, сустрэнецца з прадстаўнікамі дзярждэпартамента ЗША, спецпрадстаўніком ЕС па правах чалавека і іншымі палітыкамі. 19 верасня Эстонія і Святлана Ціханоўская арганізоўваюць дыскусію высокага ўзроўня, прысвечаную палітычнаму крызісу ў Беларусі, а таксама ролі рэжыма ў вайне супраць Украіны. У той жа дзень Святлана Ціханоўская сустрэнецца з прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен. Яны абмяркуюць спрашчэнне візавых умоваў для беларусаў і гарантыі незалежнасці Беларусі на фоне спробаў Расіі ўсталяваць кантроль над краінай. Таксама падчас візіту запланаваная двухбаковая сустрэча з генеральным сакратаром Рады Еўропы. Плануецца абмеркаваць наступныя крокі па стварэнні кантактнай групы па сувязях з Беларуссю.
  • Светлана Тихановская

    Аліна Коўшык – прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па нацыянальным адраджэнні. Аліна Коўшык, беларуская журналістка, тэлевядучая, прадусарка, трэнерка, гісторык па адукацыі, стваральніца сацыяльных праектаў. Апошнія 15 гадоў працавала на «Белсаце», дзе была вядучай Студыі Белсат, праграм «ПраСвет» і «54%». Акрамя таго, Аліна была сузаснавальніцай Цэнтру Беларускай Салідарнасці ў Варшаве і ІнБелКульт 2.0, а таксама клуба Беларускі Варшавы. Ідэйная натхняльніца мапы беларускага бізнесу www.bymapka.me. (Вяла першы беларускамоўны кулінарны блог.) Чым Аліна Коўшык будзе займацца падчас працы ў Кабінеце? – Ствараць стратэгію Нацыянальнага Адраджэння Беларусі – Папулярызаваць веды па гісторыі, культуры і беларускай мове – Рыхтаваць рэформы ў галіне культуры, адукацыі, СМІ. – Каардынаваць працу інстытутаў і ініцыятываў у пытаннях адукацыі, гісторыі і культуры. – Спрыяць супрацьдзеянню інфармацыйнай агрэсіі. Сярод яе стратэгічных задачаў – наладжванне працы з міжнароднымі партнёрамі, амбасадамі, міжнароднымі культурніцкімі арганізацыямі для павелічэння падтрымкі беларускай культуры, адукацыі, гісторыі. Таксама Аліна зоймецца стварэннем працоўных камісій па адраджэнні беларускай мовы, гістарычнай памяці ды помнікаў, геральдыцы. Сардэчна вітаем у камандзе!
  • Светлана Тихановская

    Брыфінг для дыпламатаў 25 краінаў: вакно магчымасцяў для пераменаў, пазіцыя да амністыі і праца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета 14 верасня дыпламаты 25 краінаў узялі ўдзел у брыфінгу па сітуацыі ў Беларусі, які правяла Святлана Ціханоўская ў Вільні. Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская: 📍Выказала падтрымку ўкраінскаму народу ў сувязі з эфектыўным контрнаступам. Яна адзначыла, што перамога Украіны можа адчыніць вакно магчымасцяў для пераменаў у Беларусі. 📍Адзначыла прынцыповую пазіцыю да магчымай амністыі: вызваленыя і рэабілітаваныя павінны быць усе, без ніякіх дадатковых умоваў. 📍Распавяла пра першы месяц працы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і пра прызначэнне новых прадстаўнікоў; Больш падрабязна – на сайце Святланы Ціханоўскай.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZUuceCgpzIoG9Q3sCMe-aWp8vK3TeVcvU-7. Размова пройдзе ў пятніцу, 16 верасня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
  • Светлана Тихановская

    Сергея Тихановского удерживают в ШИЗО более трех недель Напомним, что все это время с 19 августа по сегодняшний день Сергей находится в ШИЗО тюрьмы № 8 города Жодино. В холодной камере изолятора размером около 5 квадратных метров, куда практически не проникает дневной свет. Сергей также фактически лишен нормального сна, его «кровать» сейчас представляет собой деревянные доски без матраса, подушки и постельного белья. «Кровать» откидывается от стены с 22 до 6 часов. Из-за дикого холода (температура в камере такая же, как на улице) Сергею приходится вставать несколько раз за ночь, чтобы хоть немного согреться с помощью физических упражнений. Сергею запрещено пользоваться личными вещами, книгами, он не получает письма и газеты. Главная цель такого наказания – изолировать Сергея от мира и заставить его думать, что он остался один. Не известно, сколько еще времени Сергею предстоит провести в штрафном изоляторе, на него постоянно составляют новые рапорты якобы за несоблюдение правил и увеличивают количество дней в ШИЗО. Условия содержания иначе, чем пытки, не назовёшь. Сергей – крепкий духом человек, но ему очень нужна ваша поддержка. Пишите Сергею письма, чтобы, когда условия содержания будут изменены, он мог увидеть, как много людей за него переживают и помнят о нашем герое! *** Отправляйте письма Сергею Тихановскому по адресу: Следственная тюрьма № 8, 222163, г. Жодино, ул. Советская, 22А, Сергей Леонидович Тихановский. Если ваши письма не доходят до Сергея, вы можете отправить их на абонентский ящик: 246012 Гомель, а/я 125 Речицкий проспект, 91.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская дзякуе ўсім беларусам за віншаванні з днём народзінаў.
  • Светлана Тихановская

    Мінфін агучыў законапраект супраць малога бізнесу. Алесь Аляхновіч простымі словамі тлумачыць, што гэта значыць Сёння Мінфін агучыў законапраект, які тычыцца малога бізнеса. Афіцыйна мэтай праекта з'яўляецца «павялічэнне ўдзелу беларускіх грамадзян у фінансаванні дзяржаўных выдаткаў». Для 270 тысяч ІП з 2023 года прапануецца павысіць падаходны падатак з 16% да 20%, а з 2024 – з 20% да 25%. Таксама з 2023 г. ІП не зможа карыстацца спрошчанай сістэмай падаткаабкладання. Гэта значыць, што для соцень тысяч беларусаў, якія з'яўляюцца ІП і якія працуюць на ІП, пагоршацца ўмовы працы. Гэта чарговы крок рэжыма па пагаршэнні ўмоваў вядзення прыватнага бізнеса. Падрабязней тлумачыць прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч.
  • Светлана Тихановская

    Таццяна Зарэцкая – прадстаўніца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па фінансах і эканоміцы Таццяна Зарэцкая – заснавальніца і СЕА кампаніі Laava Tech, якая займаецца аўтаматызацыяй і скарачэннем энергаспажывання. Мільянерка, рэзідэнтка спісу Forbes «30 да 30». Таксама яна ўвайшла ў штогадовы спіс выбітных наватараў да 35 са ўсяго свету ад МІТ – прэстыжнага Масачусецкага тэхналагічнага інстытута. Яе стартап Laava Tech мае кліентаў у Еўропе, Кітаі, ЗША. Чым канкрэтна Таццяна Зарэцкая будзе займацца ў Кабінеце? • Прыцягваючы напрацоўкі і экспертызу эканамічных групаў, распрацоўваць стратэгію і планаванне на пераходны перыяд. Гэта значыць прыцягненне ў Беларусь капіталу з ЕС і ЗША, перадача ведаў, чалавечага капіталу, свежых законапраектаў у фінансавай і эканамічнай галінах новаму ўраду. • Прадстаўляць Кабінет і дэмакратычную Беларусь на міжнароднай фінансавай арэне, каб наладжваць адносіны з ключавымі прадстаўнікамі. • Весці перамовы па праграмах развіцця з двухбаковымі і шматбаковымі партнёрамі, кантраляваць і забяспечваць іх рэалізацыю. • Каардынаваць распрацоўку фінансавага, валютнага, бухгалтарскага і бюджэтнага заканадаўства. • Складаць і забяспечваць бюджэт Кабінета. Сардэчна запрашаем у каманду!
  • Светлана Тихановская

    План Маршала для Беларусі і гарантыйны фонд для беларускага бізнеса ў Еўрасаюзе: Алесь Аляхновіч – пра вынікі форума ў Карпачы У гэтым відэа прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч і сябра эканамічнай каманды Офіса Ірына Сазановіч расказваюць пра вынікі паездкі эканамічнай дэлегацыі ад Офіса на XXXI Эканамічны форум у Карпачы (Польшча). Гэта рэгіянальны адпаведнік сусветнага эканамічнага форума ў Давосе. На форуме Алесь Аляхновіч і дэлегацыя Офіса правялі перамовы з прадстаўнікамі Польскага банка развіцця і Польскага фонда развіцця наконт гарантыйнага фонда для беларускага бізнеса за мяжой – каб бізнесоўцы, якія з'ехалі з Беларусі праз рэпрэсіі, губляючы крэдытную гісторыю і свае актывы, маглі працягнуць бізнес. Пра іншыя перамовы і вынікі – расказвае Алесь Аляхновіч. Акрамя таго, эканамічная каманда Офіса запрашае беларускі бізнес прыняць удзел у ІІ беларускім бізнес-форуме «Belarus Business Harbour 2022» 19-20 верасня на Варшаўскай фондавай біржы.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZUldumvqjkoE9LzWe24bwOGBd4otUJmDLTx. Размова пройдзе ў пятніцу, 9 верасня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская встретилась с Алексеем Арестовичем Тихановская поблагодарила Арестовича за поддержку беларусов. В ответ он сказал, что «ошибкой будет представлять беларусов людьми, не способными на сопротивление». В ходе разговора Арестович отметил, что хорошо понимает ситуацию в Беларуси, и выделил роль подпольного сопротивления. Он также подчеркнул, что украинцы не ставят знак равенства между действиями Лукашенко и беларусов. Алексей Арестович заверил Светлану Тихановскую, что ни один украинский снаряд не упадёт на беларусскую территорию. Политики обсудили роль представителя по делам беларусов в Украине, который будет защищать интересы беларусов в правительстве, и синхронизацию повестки двух стран, чтобы свободная Украина и демократическая Беларусь говорили в один голос.
  • Светлана Тихановская

    Голос беларусов будет звучать в Совете Европы: появилась Контактная группа Совет Европы принял решение о создании Контактной группы по сотрудничеству с беларусским обществом. Таким образом, Совет Европы поддержал предложение Светланы Тихановской, озвученное во время встреч с генсеком Совета Европы и выступления перед ПАСЕ. Ранее Совет Европы отказался от контактов с представителями нелегитимного режима в пользу демократических сил и гражданского общества. Это четкий сигнал беларусам, что Совет Европы не признает режим Лукашенко. В то же время Совет намерен сотрудничать с представителями демократического движения в интересах всего беларусского народа. Создаваемая контактная группа будет помогать Совету Европы в выработке позиций по Беларуси. Также планируется, что контактная группа сможет координировать и реализовывать проекты в рамках различных программ Совета Европы, готовить проекты реформ и демократических преобразований для новой Беларуси. В контактную группу войдут представители структур Совета Европы, гражданского общества и демократических сил. Состав контактной группы будет еще обсуждаться. Спецпредставитель Тихановской по выборам Александр Шлык: «До сих пор Совет Европы, как и другие международные организации, работали со странами через правительства. С ним все согласовывалось и решалось. Сейчас Совет Европы будет сотрудничать только с демсилами и гражданским обществом». На фото: Светлана Тихановская и генсек Совета Европы Мария Пейчинович-Бурич.
  • Светлана Тихановская

    Першая пастанова Кабінета "Аб абароне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь" Сёння Украіна ацаніла стан Беларусі, як стан «акупаванай краіны». Раней часткова акупаванай Беларусь назваў Міністр замежных спраў Літвы. Гэта найцяжэйшы час для незалежнасці нашай краіны за апошнія 30 год. Абарона і аднаўленне незалежнасці — гэта першачарговая задача Пераходнага Аб’яднанага Кабінета, і таму першая пастанова выканаўчага органа дэмакратычных сілаў вызначае гэты прыярытэт. Нагадваем, што на канферэнцыі «Новая Беларусь» Святлана Ціханоўская аб'явіла аб стварэнні Абʼяднанага Пераходнага Кабінета. Сёння ў яго склад уваходзяць: ▪️ Святлана Ціханоўская, Кіраўніца Кабінета. ▪️ Валер Кавалеўскі, намеснік Кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па замежных справах. ▪️ Павел Латушка, намеснік Кіраўніцы і прадстаўнік Кабінета па транзіце ўлады. ▪️ Аляксандр Азараў, прадстаўнік Кабінета па аднаўленні правапарадку. ▪️ Валерый Сахашчык, прадстаўнік Кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы. На працягу месяца Кабінет ствараў каманду – і працягвае гэта рабіць. Неўзабаве будуць абвешчаныя новыя прадстаўніцы і прадстаўнікі. Акрамя таго, вялася праца па ўжо вызначаных напрамках – і пра гэта таксама хутка з’явяцца навіны ў створанным канале Кабінета.
  • Светлана Тихановская

    Два года назад похитили Марию Колесникову Светлана Тихановская: «Сегодня, 7 сентября, ровно два года с момента, как у нас похитили нашу любимую Машу. Дорогая Маша, два года назад мы вместе начали этот путь. Тебя пытаются спрятать от людей, а людей – спрятать от тебя, чтобы ты начала жалеть о своём выборе. Но я знаю, что ты не жалеешь. Я уверена, что ты продолжаешь улыбаться – даже тем, кто не заслуживает твоей улыбки. И я надеюсь, у тебя там есть твоя красная помада. Все эти два года – ты рядом со мной, и я хочу верить, что ты знаешь – мы тоже с тобой».
  • Светлана Тихановская

    Светлана Тихановская: «Мы будем счастливы каждому, кто выйдет на свободу. Но выйти должны абсолютно все» Светлана Тихановская: «Сегодня десять политзаключённых приговорили в общей сложности к 94 годам заключения. Координаторка «Весны» Марфа Рабкова получила 15 лет колонии – только за то, что помогала людям. Сразу после приговора начались задержания – были арестованы родственники осуждённых, правозащитники и даже дипломаты из ЕС. На этом фото – задержанная правозащитница Наста Лойко. При этом режим говорит про возможные амнистии, одновременно с этим набирая новых заложников для торга и обсуждая планы по лишению беларусов гражданства, что противоречит Конституции Беларуси. Мы счастливы каждому, кто выходит на свободу. Но не будем благодарить тех, кто сам устроил ад для людей – и потом решил его остановить. То, что люди вне зависимости от своих политических суждений находятся на свободе, должно быть нормой, а не «подарком». Мы не забудем, что режим начинает разговоры про амнистии только тогда, когда пытается торговаться заложниками ради снятия санкций. Мы не позволим этого сделать. Мы знаем настоящее лицо этой системы. Прямо сейчас они арестовывают имущество заключённых по политическим мотивам – чтобы потом продавать его, лишая людей того, что беларусы заработали честным трудом. Нашу с Сергеем Тихановским минскую квартиру арестовали. В ней описали всё – вплоть до акварельных красок детей – чтобы продать и собрать денег в казну. В конфискатах Гомеля прямо сейчас продают технику, с которой 29 мая 2020 года задержали Сергея. И таких людей, как Сергей, в Беларуси тысячи. Поэтому наш долг – поддержать тех, кто выйдет на свободу. Работать над тем, чтобы освободить всех, кто остаётся в тюрьме. Помогать детям и родным политзаключённых через фонды и личные пожертвования. Ни в коем случае не покупать по дешёвке конфискованные у наших героев вещи. И не дать режиму сделать его поведение нормой. Мы будем счастливы каждому заключённому по политическим мотивам, который выйдет на свободу. Но выйти должны абсолютно все».
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Таццяна Шчытцова аб Дні ведаў: «Ад педагогаў і бацькоў залежыць, ці будзе ў нашых дзяцей будучыня» У гэтым відэа прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях навукі і адукацыі Таццяна Шчытцова віншуе беларусаў і беларусак з Днём ведаў. Гэты дзень тычыцца ўсіх у нашым грамадстве, бо веды звязваюць розныя пакаленні, прыватныя і дзяржаўныя інтарэсы, бізнэс і грамадзянскую супольнасць. Усе бацькі хочуць, каб іх дзеці атрымалі добрую адукацыю і сталі кваліфікаванымі спецыялістамі. Дзяржава асуджана на дэградацыю, калі яна не забяспечвае якасную адукацыю на ўсіх узроўнях і не фінансуе фундаментальныя навуковыя даследаванні. Развіццё краіны і крэатыўны патэнцыял грамадзянскай супольнасці максімальна раскрываецца менавіта ва ўмовах «грамадства ведаў». Мы добра ведаем, што ўсе гэтыя дабрадзейнасці несумяшчальныя з ідэалагічным ціскам і прапагандай. Яны могуць паўнавартасна здзяйсняцца толькі ва ўмовах свабоднага грамадства. Сёння ў Беларусі няма такіх умоваў. Таму сёння менавіта ад педагогаў і бацькоў залежыць, ці будзе ў нашых дзяцей будучыня. https://youtu.be/B3_PUawyKx0
    Таццяна Шчытцова аб Дні ведаў: «Ад педагогаў і бацькоў залежыць, ці будзе ў нашых дзяцей будучыня»

    У гэтым відэа прадстаўніца Святланы Ціханоўскай па пытаннях навукі і адукацыі Таццяна Шчытцова віншуе беларусаў і беларусак з Днём ведаў. Гэты дзень тычыцца ўсіх у нашым грамадстве, бо веды звязваюць розныя пакаленні, прыватныя і дзяржаўныя інтарэсы, бізнэс і грамадзянскую супольнасць. Усе бацькі хочуць, каб іх дзеці атрымалі добрую адукацыю і сталі кваліфікаванымі спецыялістамі. Дзяржава асуджана на дэградацыю, калі яна не забяспечвае якасную адукацыю на ўсіх узроўнях і не фінансуе фундаментальныя навуковыя даследаванні. Развіццё краіны і крэатыўны патэнцыял грамадзянскай супольнасці максімальна раскрываецца менавіта ва ўмовах «грамадства ведаў». Мы добра ведаем, што ўсе гэтыя дабрадзейнасці несумяшчальныя з ідэалагічным ціскам і прапагандай. Яны могуць паўнавартасна здзяйсняцца толькі ва ўмовах свабоднага грамадства. Сёння ў Беларусі няма такіх умоваў. Таму сёння менавіта ад педагогаў і бацькоў залежыць, ці будзе ў нашых дзяцей будучыня.

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў гэтую пятніцу Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і яе камандай па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZAqfuitpj8tGNR7h1SPOAIaFGmsqIzksVs1. Размова пройдзе ў пятніцу, 2 верасня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах.
  • Светлана Тихановская

    «Вы своими глазами увидели, что такое добро и зло». Слова Светланы Тихановской – детям «В этом году первое сентября для меня хороший день – я могу сама отвести детей в школу. Год назад из-за рабочего визита мне пришлось пропустить их линейку. А ведь я годами была мамой, которая всегда дома и всегда – с детьми. И сейчас любой момент, когда я не работаю, провожу время с сыном и дочкой. Несмотря на трудное время и то, что они знают, где их папа, я стараюсь беречь их детство и поэтому, конечно, многого им не говорю. Но хочу сказать. Поэтому пусть это будет моими словами вам, дорогие мои Агния и Корней». https://youtu.be/-J2t8cvIu2M
    «Вы своими глазами увидели, что такое добро и зло». Слова Светланы Тихановской – детям

    «В этом году первое сентября для меня хороший день – я могу сама отвести детей в школу. Год назад из-за рабочего визита мне пришлось пропустить их линейку. А ведь я годами была мамой, которая всегда дома и всегда – с детьми. И сейчас любой момент, когда я не работаю, провожу время с сыном и дочкой. Несмотря на трудное время и то, что они знают, где их папа, я стараюсь беречь их детство и поэтому, конечно, многого им не говорю. Но хочу сказать. Поэтому пусть это будет моими словами вам, дорогие мои Агния и Корней».

    YouTube