Колькі беларускага бізнесу з’ехала ў Еўрасаюз? Эканамічная каманда Офіса Святланы Ціханоўскай і Асацыяцыі беларускага бізнесу за мяжой (АВВА) ацанілі маштаб пераезду беларускага бізнесу ў ЕС
📍 Знікненне бізнесу пачалося ў сакавіку 2021 года, з таго часу ў Беларусі знікла 9353 суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу і індывідуальных прадпрымальнікаў (-2,5%). Для параўнання за ўвесь 2020 год іх колькасць вырасла на 10265 (+2,8%).
📍 Скарачэнне бізнес-актыўнасці ў Беларусі можа мець нават большы маштаб, паколькі з-за складанага працэсу ліквідацыі фірмы ў Беларусі часта не ліквідуюцца, а застаюцца без фактычнай дзейнасці або знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі працяглы час.
📍 Паводле ацэнак спецыялістаў эканамічнай каманды Офіса і АВВА болей за 2000 кампаній было зарэгістравана ў Еўрапейскім Саюзе са жніўня 2020 да канца чэрвеня 2022. 80% былі зарэгістраваныя ў Польшчы.
📍 Колькасць беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў і стартапаў з беларускімі каранямі ў ЕС са жніўня 2020 г. па чэрвень 2022 г. павялічылася на каля 2000 адзінак.
Такім чынам, са жніўня 2020 г. па чэрвень 2022 г. сукупны патэнцыял дзелавой супольнасці Беларусі ў ЕС павялічыўся на прыкладна 4000 адзінак рознага маштабу і арганізацыйна-прававой формы.
Падрабязней пра пераезд бізнесу ў ЕС і як гэта ўплывае на Беларусь – тут.
Акрамя таго, сёння пачаўся ІІ беларускі бізнес-форум «Belarus Business Harbour 2022», які праходзіць на Варшаўскай фондавай біржы. Сачыць за ім можна тут.