Шаноўныя студэнты, паважаныя даследчыкі і навукоўцы. Каманда Офіса па адукацыі збірае інфармацыю пра новыя адукацыйныя магчымасці, міжнародныя праграмы, а таксама праекты і ініцыятывы ў сферы адукацыі і навукі, і публікуе гэта ў выглядзе дайджэста.
Зараз выйшаў новы выпуск, у якім расказваецца пра магчымасці навучання для беларусаў за мяжой. Падрабязней пра ўсе магчымасці можна даведацца па спасылцы.
Падзяліцеся гэтай спасылкай са сваімі дзецьмі-старшакласнікамі, сябрамі ды калегамі, якія шукаюць магчымасць пашырыць свае веды. Магчыма, для іх гэта будзе карысная інфармацыя, і яны знойдуць тую праграму ці стажыроўку, якую шукалі.