Вольныя паштоўкі запускаюць адвэнт-каляндар салідарнасці з палітвязнямі! 💫
Напярэдадні Калядаў і Новага году валанцёрская ініцыятыва ладзіць акцыю ў падтрымку палітзняволеных. Кожны дзень з 1 да 25 снежня Вольныя паштоўкі будуць даваць заданні — а вы, выконваючы іх, будзеце падтрымліваць палітвязняў.
У мінулым годзе да заданняў адвэнт-календара далучылася больш чым 100 чалавек! Яны пісалі лісты і далучаліся да публічных заданняў у падтрымку палітвязняў. Многім з удзельнікаў у знак падзякі Вольныя паштоўкі даслалі мерч. У гэтым годзе так жа: калі выканаць ад 18 заданняў, можна атрымаць цішотку або шопер.
🔗Пампуйце каляндар і сачыце за навінамі ініцыятывы ў інстаграме. Кожны дзень у сторыс будуць заданніі парады па іхвыкананні.
Салідарнасць зараз важная як ніколі! Першае заданне — ужо 1 снежня! ❄️