Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Святлана Ціханоўская віншуе «Нашу Ніву» са 116-годдзем «Сёння дзень нараджэння ў аднаго з найстарэйшых беларускіх незалежных медыяў. З моманту свайго заснавання ў 1906 годзе «Наша Ніва» працуе, асвятляе праўду, выкрывае праблемы беларускага грамадства, паказвае на памылкі, дапамагае нам рухацца наперад, а галоўнае – лепш даведвацца адно аднаго і сваю краіну. Гэты дзень можна лічыць днём беларускай журналістыкі, і сёння я хачу сказаць дзякуй усім сумленным журналістам Беларусі за цяжкую, але такую важную працу, за адданасць праўдзе. Я хачу сказаць дзякуй галоўнаму рэдактару «Нашай Нівы» Ягору Марціновічу, аўтару «Нашай гісторыі» Андрэю Скурко і іншым прадстаўнікам СМІ, якія сёння сядзяць у турме, за сумленную працу. Хачу сказаць дзякуй рэдакцыі «Нашай Нівы» і іншым незалежным беларускім медыям! Дзякуючы вам мы набліжаемся да свабоднай Беларусі».