Обложка канала

Беларусь: события. Страница 10

Всё о событиях в Беларуси

  • Беларусь: события

    Валерый Сахашчык сустрэўся з галоўнакамандуючым Узброеных сіл Украіны Валерыем Залужным. Фота апублікаваў у сваім Instagram Валерый Сахашчык.
  • Беларусь: события

    «Гэты агонь сэрцаў, якія не счарсцвелі за два гады, сагравае мяне, дае надзею і апору, каб змагацца далей» Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Вольга Гарбунова павіншавала беларусаў з Новым годам: «Прывітанне ўсім, мне вельмі цяжка пісаць гэтае віншаванне, таму што год быў вельмі цяжкі, наперадзе — невядомасць. Але я хацела б сказаць некалькі слоў сваёй сям'і і блізкім, маім суграмадзянам. Людзі, якія робяць зло ў Беларусі, ведаюць, што мы не здаліся, але яны робяць усё, каб нас запалохаць, каб мы страцілі апошнюю надзею. Аднак і ў Беларусі, і тут, за мяжой, і на маім новым працоўным месцы ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце — паўсюль я сустракаю шмат беларусак і беларусаў, якія не здаюцца, якія смела і адважна працягваюць рабіць усё, каб нашая краіна стала свабоднай, палітвязні выйшлі з турмаў, а мы ўсе маглі вярнуцца дадому. Гэты агонь сэрцаў, якія не счарсцвелі за два гады, сагравае мяне, дае надзею і апору, каб змагацца далей. Самае галоўнае зараз — гэта захаваць жыццё, усімі магчымымі і даступнымі сродкамі. Калі ласка, падтрымлівайце адзін аднаго, клапаціцеся пра сябе і сваіх блізкіх, не праходзьце міма бяды ў незнаёмага вам чалавека. Салідарнасць — наша сіла, яна дае мне надзею на тое, што мы выберамся з гэтай цемры. Да сустрэчы ў Новым годзе! І абавязкова дома! Жыве Беларусь!» @CabinetBelarus
  • Беларусь: события

    «Наступны год будзе годам тэктанічных зменаў» Прадстаўнік Аб’яднага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка падсумаваў вынікі сваёй працы і павіншаваў беларусаў з Новым годам: «Напрыканцы года дазвольце распавесці пра вынікі працы майго прадстаўніцтва: ▫️ Стартаваў праект «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» па падрыхтоўцы спецыялістаў, якія мусяць забяспячыць бяспеку, грамадскую і эканамічную стабільнасць у транзітны перыяд. ▫️ Мы падрыхтавалі і накіравалі ў міністэрствы юстыцыі і парламенты дэмакратычных краін разгорнутае прававое абгрунтаванне неабходнасці прызнання КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі. ▫️ Пры нашай падтрымцы ў праваахоўныя органы Літвы, Польшчы, Германіі і Чэхіі былі пададзены заявы ад паўсотні грамадзян Беларусі аб прыцягненні да адказнасці асобаў, якія здзяйснялі гвалт у дачыненні да беларусаў. Распачалі падобную працу ў Швейцарыі і Нарвегіі. У гэтай справе мы супрацоўнічаем з прадстаўніком Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандрам Азаравым и камандай «Байпол». ▫️ Падрыхтавалі і перадалі адпаведным органам дэмакратычных краін спісы, якія змяшчаюць больш за 200 імёнаў прадстаўнікоў рэжыму з мэтай прыняцця супраць іх персанальных санкцый. У выніку санкцыі былі прыняты Канадай і Польшчай. У працы па санкцыйным ціску прадстаўніцтва вядзе шчыльнае супрацоўніцтва з камандай Аляксандра Азарава, Беларускім расследавальніцкім цэнтрам, Офісам Святланы Ціханоўскай. ▫️ Нашае прадстаўніцтва забяспечвае максімальную падтрымку прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерыя Сахашчыка ў камунікацыі з міжнароднымі партнерамі, у т.л. у справе матэрыяльнага забеспячэння створанай ім беларускай вайсковай часткі ў складзе УС Украіны. Шаноўныя беларусы! Віншую усіх з Новым годам! Жадаю веры ў сябе і сваіх блізкіх. Упэўнены, што наступны год будзе годам тэктанічных зменаў, упэўнены, што разам мы дасягнем нашай мэты – вольнай і незалежнай Беларусі» Поўны тэкст зварота - глядзіце па спасылцы: https://youtu.be/3ZNjlTILBfc @CabinetBelarus
    Наступны год будзе годам тэктанічных зменаў

    Прадстаўнік Аб’яднага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка падсумаваў вынікі сваёй працы і павіншаваў беларусаў з Новым годам: «Напрыканцы года дазвольце распавесці пра вынікі працы майго прадстаўніцтва: Стартаваў праект «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» па падрыхтоўцы спецыялістаў, якія мусяць забяспячыць бяспеку, грамадскую і эканамічную стабільнасць у транзітны перыяд. Мы падрыхтавалі і накіравалі ў міністэрствы юстыцыі і парламенты дэмакратычных краін разгорнутае прававое абгрунтаванне неабходнасці прызнання КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі. Пры нашай падтрымцы ў праваахоўныя органы Літвы, Польшчы, Германіі і Чэхіі былі пададзены заявы ад паўсотні грамадзян Беларусі аб прыцягненні да адказнасці асобаў, якія здзяйснялі гвалт у дачыненні да беларусаў. Распачалі падобную працу ў Швейцарыі і Нарвегіі. У гэтай справе мы супрацоўнічаем з прадстаўніком Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандрам Азаравым и камандай «Байпол». Падрыхтавалі і перадалі адпаведным органам дэмакратычных краін спісы, якія змяшчаюць больш за 200 імёнаў прадстаўнікоў рэжыму з мэтай прыняцця супраць іх персанальных санкцый. У выніку санкцыі былі прыняты Канадай і Польшчай. У працы па санкцыйным ціску прадстаўніцтва вядзе шчыльнае супрацоўніцтва з камандай Аляксандра Азарава, Беларускім расследавальніцкім цэнтрам, Офісам Святланы Ціханоўскай. Нашае прадстаўніцтва забяспечвае максімальную падтрымку прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерыя Сахашчыка ў камунікацыі з міжнароднымі партнерамі, у т.л. у справе матэрыяльнага забеспячэння створанай ім беларускай вайсковай часткі ў складзе УС Украіны. Шаноўныя беларусы! Віншую усіх з Новым годам! Жадаю веры ў сябе і сваіх блізкіх. Упэўнены, што наступны год будзе годам тэктанічных зменаў, упэўнены, што разам мы дасягнем нашай мэты – вольнай і незалежнай Беларусі» Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0 Нашы сацыяльныя сеткі: Павел Латушка: Telegram: https://bit.ly/3u61ixG Instagram: https://bit.ly/3u4aKS2 YouTube: https://bit.ly/3qgqmRn YouTube PL: https://bit.ly/3u7pfEE Twitter: https://bit.ly/3tlTBEb Facebook: https://bit.ly/3IhgBs9 Viber: https://bit.ly/3qgqQa9 TikTok: https://bit.ly/3KWQYig Народнае антыкрызіснае ўпраўленне: Telegram: https://bit.ly/36ezaQK Instagram: https://bit.ly/3InJdAj YouTube: https://bit.ly/3wjLOZE Twitter: https://bit.ly/3CRbU7i Facebook: https://bit.ly/3igwXab Сайт: https://bit.ly/36tSglZ TikTok: https://bit.ly/3UoB8B2 #беларусь #латушка #новыгод Наступны год будзе годам тэктанічных зменаў

    YouTube
  • Реклама

  • Беларусь: события

    «Не адрываць увагу ад галоўнай мэты: вярнуць уладу беларускаму народу і зрабіць нашую краіну бяспечным і ўтульным домам для нас усіх» Прадстаўнік па замежных справах Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Валер Кавалеўскі распавёў пра свае працоўныя дасягненні ў 2022-м годзе і назваў тое, што дапаможа беларусам перамагчы рэжым і абараніць суверэнітэт Беларусі: «Шаноўныя беларусы! Ва ўсіх нас гэты год атрымаўся вельмі няпростым. І задачы, якія давялося выконваць мне, як прадстаўніку па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, сталі сапраўднымі выклікамі. Я ўсцешаны, што атрымалася дасягнуць наступных вынікаў: ▫️ ва ўмовах выкарыстання ў вайне супраць Украіны беларускай тэрыторыі шмат намаганняў было накіравана на тое, каб у вачах міжнароднай супольнасці аддзяліць праўду ад хлусні, адасобіць беларускі народ ад нелегітымнага рэжыму, які незаконна ўцягнуў нашую краіну ў вайну. І ў нас сапраўды атрымалася шмат зрабіць у гэтым напрамку; ▫️ міжнародная прастора дэмакратычных сіл Беларусі працягнула пашырацца дзякуючы інтэнсіўным сувязям Святланы Ціханоўскай, працы яе каманды і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Гэта адбірала магчымасці ў рэжыма Лукашэнкі прасоўваць свае незаконныя інтарэсы; ▫️ пачала развівацца замежная прысутнасць дэмакратычных сіл Беларусі. Для больш эфектыўнай пастаяннай працы з міжнароднымі арганізацыямі і нацыянальнымі ўрадамі ў 2022-м годзе былі створаны чатыры місіі: у Кіеве, Брусэлі, Празе і Таліне; ▫️ зроблены першыя, але вельмі важныя крокі па інстытуцыяналізацыі адносінаў дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці Беларусі з міжурадавымі арганізацыямі. Рада Еўропы ўпершыню ў гісторыі ўсталявала з намі адносіны праз стварэнне Кантактнай групы. Гэта падкрэсленае міжнароднае прызнанне таго, хто з прадстаўнікоў Беларусі сапраўды дбае пра яе дзяржаўныя інтарэсы. ▫️ мы атрымалі новыя магчымасці па вырашэнні практычных праблем беларусаў за межамі Беларусі. Былі паспяхова вырашаны многі пытанні з візамі і легалізацыяй. Асаблівую ўвагу мы надалі праблемам беларусаў, якія застаюцца ва Украіне, займаюцца валанцёрскай дзейнасцю і змагаюцца ў беларускіх добраахвотніцкіх фарміраваннях. Мы працягвам шукаць шляхі вырашэння праблемы з праязнымі дакументамі для беларусаў, якія не могуць вярнуцца дадому. Жадаю нам усім у новым годзе навучыцца шанаваць свае асабістыя і супольныя дасягненні, якія былі зроблены ў надзвычай складаных умовах, берагчы і падтрымліваць адзін аднога, не адрываць увагу ад галоўнай мэты: вярнуць уладу беларускаму народу і зрабіць нашую краіну бяспечным і ўтульным домам для нас усіх. Веры, сілы і салідарнасці жадаю ўсім нам у наступным годзе на шляху да Перамогі і ў справе абароны незалежнасці і суверэнітэта Беларусі» @CabinetBelarus
  • Беларусь: события

    «З Новым 2023-м Годам беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння!» Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык падсумавала вынікі 2022-га года, павіншавала беларусаў з Новым годам і абвясціла яго Годам беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння: «Гэта быў адзін з самых складаных гадоў. Год пачатку вайны. Год няспынных рэпрэсій. Год усеагульнай дэпрэсіі і, падаецца, безвыходнасці. Але, з іншага боку, год цвёрдай упэўненасці, што мы працягваем барацьбу. Год партызанскага змагання і няскоранасці. Год яднання беларусаў і ўсеагульнай дапамогі. Год, які ясна паказаў, дзе чорнае, а дзе белае. Год, які пераканаў, што за нашу краіну мы будзем змагацца. Год каштоўнасці беларушчыны і год палітычнага разумення неабходнасці нацыянальнага адраджэння. Год, калі мы ясна ўсвядомілі, што культура — гэта нашая зброя ў барацьбе за будучыню. Што мы разам зрабілі ў 2023 годзе, каб нашая культура стала такой зброяй? ▫️ абмеркавалі пытанне падтрымкі беларускай культуры і адукацыі ва ўсіх нашых міжнародных паездках і афіцыйных сустрэчах; ▫️ дамагліся прызнання беларускіх дыпломаў у Польшчы, нягледзячы на тое, што беларускі рэжым у аднабаковым парадку разарваў пагадненне аб прызнанні дыпломаў; ▫️падтрымалі беларускія кнігавыдавецкія ініцыятывы ў справе стварэння сеткі цэнтраў рэалізацыі беларускіх кніг за мяжой, паспрыялі агульнаму пашырэнню даступнасці беларускай кнігі ў электронным і папяровым выглядзе; ▫️ прынялі гістарычныя для беларусаў заявы па асуджэнні камунізму і прызнанні Галадамору генацыдам украінскага народу; ▫️ стварылі Камісію па ўзнагародах, разам з Геральдычнай камісіяй падрыхтавалі новую лінейку беларускіх узнагародаў для асобаў, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі; ▫️сумесна з дарадцам па пытаннях адукацыі і навукі Офіса Святланы Ціханоўскай Таццянай Шчытцовай стварылі працоўныя групы па рэфармаванні адукацыйнай сістэмы і абмене вопытам са спецыялістамі розных еўрапейскіх краін; ▫️ наладзілі супрацоўніцтва са стваральнікамі мабільнай прылады «Новая Беларусь» і пачалі інтэграваць у яе свае напрацоўкі; ▫️ перадалі кнігі ваярам палка Каліноўскага і пачалі збор новых падарункаў; ▫️перавялі на беларускую мову камунікацыю і справаводства Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Учора, сёння і заўтра. Мы разам з вамі ствараем нашу гісторыю. Аб'яднаны Пераходны Кабінет абвяшчае 2023-ці год Годам беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння. Будзем разам з вамі пашыраць беларускую прастору вакол нас. Кожнага з нас. З Новым 2023-м, сябры!» @CabinetBelarus
  • Беларусь: события

    Глядзіце навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 31 снежня а 23:45. https://youtu.be/XZGeWuF1mog
    Навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 2023 / Новогоднее обращение Светланы Тихановской

    Глядзіце навагодні зварот Святланы Ціханоўскай 31 снежня а 23:45

    YouTube
  • Беларусь: события

    Сілавое крыло, прававая кааліцыя, беларусы – не ізгоі. Франак Вячорка – пра працу дэмсілаў у 2022 годзе У гэтым відэа галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка дае справаздачу па працы дэмакратычных сілаў у 2022 годзе. – Створаная прававая кааліцыя для збору доказаў злачынстваў рэжыма і ўзнаўлення законнасці. – Беларусь засталася на парадку дня: супраць беларусаў не ўводзілі візавы бан, студэнты працягнулі навучанне за мяжой. – Беларусы Украіны змаглі атрымаць дапамогу, іх праблемы паступова вырашаюцца. – Адбылася перазагрузка дэмакратычных сілаў. – У дэмакратычнага руху ўпершыню з'явілася сілавое крыло. – Падтрымка культуры, школьнага напрамку, беларусацэнтрычных ініцыятываў дыяспары, анлайн-адукацыі для школьнікаў у Беларусі. Падрабязней пра гэтыя і іншыя вынікі – у відэа. https://youtu.be/d9G0XKyvCeM
    Сілавое крыло, беларусы – не ізгоі. Франак Вячорка – пра працу дэмсілаў у 2022 годзе

    У гэтым відэа галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка дае справаздачу па працы дэмакратычных сілаў у 2022 годзе. – Створаная прававая кааліцыя для збору доказаў злачынстваў рэжыма і ўзнаўлення законнасці. – Беларусь засталася на парадку дня: супраць беларусаў не ўводзілі візавы бан, студэнты працягнулі навучанне за мяжой. – Беларусы Украіны змаглі атрымаць дапамогу, іх праблемы паступова вырашаюцца. – Адбылася перазагрузка дэмакратычных сілаў. – У дэмакратычнага руху ўпершыню з'явілася сілавое крыло. – Падтрымка культуры, школьнага напрамку, беларусацэнтрычных ініцыятываў дыяспары, анлайн-адукацыі для школьнікаў у Беларусі. Падрабязней пра гэтыя і іншыя вынікі – у відэа.

    YouTube
  • Беларусь: события

    «Хачу пажадаць беларусам вытрымкі ў новым годзе» Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Аляксандр Азараў падзякаваў беларусам за 2022 год, падсумаваў яго вынікі і выказаў сваё пажаданне на наступны год: «Я не магу раскрываць падрабязнасці ажыццяўляемых мерапрыемстваў, але паведамляю, што ўзровень гатоўнасці нашых сіл да дзеянняў па аднаўленні законнасці ў Беларусі істотна вырас. Хачу падзякаваць беларусам, якія нас падтрымлівалі, і тым, хто з намі на прамой сувязі, а гэта многія тысячы грамадзян. Вы выконваеце вельмі важную і адказную працу ўнутры краіны, і мы разлічваем, што ў наступным годзе такіх людзей стане яшчэ больш. Хачу запэўніць, што Прадстаўніцтва па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі і «Байпол» зробяць усё для таго, каб 2023 год стаў годам вызвалення Беларусі. Хачу пажадаць беларусам вытрымкі ў новым годзе для паспяховага рыўка да Перамогі!» @CabinetBelarus
  • Беларусь: события

    ​​Нарисованные успехи. Откуда в Беларуси рекордные зарплаты? Опубликованы данные о средней номинальной заработной плате за ноябрь 2022 года. Оказалось, что в прошлом месяце она выросла до 1648 рублей, а с учетом низкого ноябрьского курса доллара в крепкой валюте вышло целых $675. Это — самый высокий показатель за все время существования Республики Беларусь. Кстати, предыдущий максимум был зафиксирован в декабре прошлого года — $662. Что же происходит? В течение этого года мы наблюдали разнонаправленную динамику средней номинальной зарплаты. Вначале шел рост с января (1 478 рублей) по март (1603 рубля), потом падение до 1568 рублей в апреле и 1573 рублей — в мае. Следом было несколько месяцев осторожного роста до августа — 1 666 рублей. Потом опять проседание, и вновь рост до сегодняшнего дня. Учитывая то, что курс российского рубля с мая стал аномально крепким, а беларуский рубль, напротив, ослабили к российскому коллеге, рост зарплат беларусов в долларовом эквиваленте оказался значительным. Однако, если посмотреть на реальную заработную плату, то мы увидим, что она по отношению к соответствующему периоду прошлого года упала в апреле на 4,5% и оставалась примерно на этом уровне вплоть до октября. В ноябре же отставание значительно сократилось – до 2%. Чудеса роста в ближайшее время не закончатся: обычно в декабре проходят крупные бонусные выплаты, а это значит, что по итогу этого месяца показатель средней номинальной начисленной заработной платы может оказаться существенно выше, чем в ноябре. Если курс не будет сильно меняться, то можно ожидать, что мы увидим среднюю зарплату около $700 по стране и $1000 по Минску. Является ли это прямым доказательством, что санкции делают нас только сильнее? Давайте разберемся. На самом деле, долго разглагольствовать не придется. Все мы знаем, что философского камня, превращающего все металлы в золото, не существует, это значит, просто становиться богаче без всяких на то причин государство не может. Отвлечемся от красивых цифр и посмотрим, что происходит в той части экономики, о которой нам обычно не торопятся рассказывать. Производительность труда беларусов, рассчитанная по ВВП, снизилась за январь-октябрь на 3,2%. Растут складские запасы: в июле они составляли 66% от объема среднемесячного производства в промышленности, а в ноябре были уже 71%. Перекрыть потерянные экспортные рынки новыми не удалось. Мы наблюдаем падение ВВП, причем происходит это сразу во многих областях экономики. Из страны выехали десятки, если не сотни тысяч высококвалифицированных и высокооплачиваемых специалистов, а также множество средних и маленьких бизнесов. Куда ни глянь, везде проблемы. Ситуация не становится лучше, она даже не стабилизировалась, а ухудшается буквально с каждым месяцем. «Креативные» решения руководства страны только ухудшают перспективу, например — недавний приказ ценам замереть на месте. В итоге получается, что нынешняя средняя зарплата – это не результат слаженной работы экономики, прироста ВВП и экспорта. «Достижения» выглядят совершенно необоснованными. Очевидно, что беларусов просто заливают деньгами, а значит, мы на коротки срок получим нарисованное благополучие, которое не имеет ничего общего с реальностью. Возможно, мы видим своего рода «деньги с вертолета» или классическое задабривание населения перед очередным «непростым решением»? Только к этому надо добавить, что на борту вертолета нарисован российский герб, а проект бюджета на будущий год недвусмысленно намекает, что продолжение зарплатной сказки сильно зависит от поддержки Кремля. Уже не раз беларусы сталкивались с аттракционами невиданной щедрости в преддверии каких-то знаковых событий, например — выборов. И каждый раз сказка длилась недолго. Карета очень быстро превращалась в тыкву, а незаработанные деньги быстро проедались, оставляя после себя неприятное послевкусие в виде высокой инфляции и девальвации рубля. Становилось всегда только хуже. К сожалению, произойдет так и в этот раз.
  • Беларусь: события

    Минобороны РБ заявило, что ПВО РБ сбило ракету ПВО (С-300) МО РБ заявило, что сегодня, 29 декабря, в районе 10 часов силами войск противоздушной обороны была поражена воздушная цель. Обломки обнаружены на сельскохозяйственном поле в районе деревни Горбаха Ивановского района Брестской области. «В ходе проверочных мероприятий предварительно установлено, что обломки принадлежат зенитной управляемой ракете С-300, выпущенной с территории Украины. Подробные детали произошедшего военное ведомство сообщит в ближайшее время», - сообщили в МО РБ. @Hajun_BY
  • Беларусь: события

    «Еўрарадыё»: На беларускай АЭС ў красавіку 2022 года адбылося апрамяненне персаналу.
  • Беларусь: события

    «Расія прыкладзе ўсе намаганні, каб распачаць новы імперскі праект са спробы анэксіі Беларусі. Нам трэба сціснуць зубы і прайсці гэты шлях да канца, іншых варыянтаў захавацца як нацыі ў нас няма» Прадстаўнік па нацыянальнай абароне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валерый Сахашчык падсумаваў вынікі сваёй працы, адказаў на пытанні аўдыторыі і павіншаваў беларусаў са святамі. Валерый Сахашчык адзначыў, што за час сваёй працы ў Кабінеце ім з нуля была створана каманда, куды былі прыцягнуты выдатныя спецыялісты з Узброеных Сілаў РБ. Важным дасягненнем стала наладжванне канструктыўнага супрацоўніцтва з кіраўніцтвам Узброеных Сіл Украіны. Вынікам гэтага стала стварэнне новай беларускай вайсковай часткі ў складзе УСУ, асноўнай мэтай якой з'яўляецца знізіць баявыя страты за кошт забеспячэння яе самым сучасным узбраеннем. Сярод важных дасягненняў Сахашчык назваў праект «Паспалітае Рушэнне» — ваенна-патрыятычнае аб’яднанне беларусаў за межамі РБ з мэтай іх кансалідацыі і адраджэння нацыянальнай вайсковай культуры. Акрамя таго, Сахашчык адзначыў сумесную працу з прадстаўніком па транзіце ўлады Паўлам Латушкам над праектам люстрацыі, што дазволіць без залішняй радыкалізацыі адасобіць добрасумленных супрацоўнікаў сілавых структураў ад асобаў, якія здзяйсняюць злачынствы супраць беларусаў. Не засталася па-за ўвагай і падрыхтаваная камандай Сахашчыка прапанова па ўвядзенні санкцый супраць прадпрыемстваў ваенна-прамысловых комплексаў Беларусі і Расіі, якія ўдзельнічаюць у агрэсіі супраць Украіны. Таксама прадстаўнік па нацыянальнай абароне адказаў на найбольш частыя пытанні, якія задаюць яму беларусы: чаму ён стаў удзельнікам дэмакратычнага руху і якія мэты перад сабой ставіць? чым ён займаецца ва Украіне і як ставіцца да Расіі? што ён думае пра раздзяленні ў асяродку дэмакратычных сіл Беларусі? Валерый Сахашчык павіншаваў беларусаў з Раством і Новым годам, і пажадаў усім міру і бяспекі. Ён выказаў надзею, што беларускаму народу хопіць розуму і вытрымкі годна прайсці праз усе выпрабаванні і ўвайсці ў сям'ю народаў Еўропы. Поўнае выступленне — у відэа па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=P7bwjopa4dU @CabinetBelarus
    Валерий Сахащик: отчет о работе Департамента нацбезопасности Беларуси

    Руководитель Департамента национальной безопасности в составе Объединенного Переходного Кабинета демократических сил Беларуси Валерий Сахащик отчитался о работе ведомства, а также ответил на следующие вопросы беларусов: Каковы причины моего активного участия в демократическом движении? Каких целей я добиваюсь? Что я делаю в Украине? Каково мое отношение к России? Как я воспринимаю разрозненность беларусского демократического движения? Официальные аккаунты Валерия Сахащика: YouTube: https://www.youtube.com/@belarus-defense/ Telegram: https://t.me/sahashchik/ Instagram: https://www.instagram.com/valery.sahashchik/ #сахащик #беларусь #украина

    YouTube
  • Беларусь: события

    Новыя адукацыйныя магчымасці і міжнародныя праграмы для беларусаў. Выйшаў новы выпуск дайджэста «Асвета» Каманда Офіса па адукацыі, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, увесь год рыхтавала для вас дайджэсты «Асвета», дзе збірала новыя адукацыйныя магчымасці для беларусаў, міжнародныя праграмы, даследчыя праекты і актуальныя навіны ў сферы навукі. Зараз выйшаў новы ўжо 20 выпуск дайджэста, дзе як заўжды сабрана шмат прапановаў ад замежных універсітэтаў, стыпендый і іншых магчымасцяў для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў атрымаць ці працягнуць сваё навучанне. У наступным годзе мы працягнем рыхтаваць для вас дайджэст «Асвета», але каб зрабіць яго яшчэ лепшым і карыснейшым для вас – нам патрэбная вашая дапамога. Пішыце, калі ласка, вашыя прапановы ў ананімны чат-бот адукацыйнай каманды @eduOST_bot.
  • Беларусь: события

    Святлана Ціханоўская прызначыла Вольгу Гарбунову на пасаду прадстаўніцы па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Прыярытэтным напрамкам дзейнасці Вольгі Гарбуновай — былой палітзняволенай — стане арганізацыя сістэматычнай дапамогі палітзняволеным і іх блізкім. Таксама яна ўзмоцніць працу Кабінета па вырашэнні пытання палітзняволеных на міжнароднай арэне. Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета будзе займацца стварэннем кансалідаванай платформы беларускіх грамадскіх ініцыятыў і арганізацый для павелічэння эфектыўнасці іх дзейнасці па такіх напрамках як юрыдычная, сацыяльна-псіхалагічная і гуманітарная дапамога. Асобным напрамкам дзейнасці новай прадстаўніцы стане дапамога юрыстам у дапрацоўцы Закона аб рэабілітацыі, а таксама іншых нарматыўна-прававых дакументаў, якія на стратэгічным узроўні вызначаць развіццё Беларусі ў будучым як сацыяльнай дзяржавы, з дзейсным і эфектыўным сацыяльна арыентаваным заканадаўствам, інстытутам абмудсмена (упаўнаважанага па правах чалавека) і механізмамі абароны найбольш уразлівых слаёў насельніцтва. Вольга Гарбунова — заснавальніца прытулку для жанчын і іх дзяцей, пацярпелых ад хатняга гвалту, былая кіраўніца грамадскага аб’яднання «Радзіслава». Больш за 10 гадоў яна навучала прадстаўнікоў праваахоўных органаў, сістэмы сацыяльнай абароны і аховы здароўя, псіхолагаў і настаўнікаў працаваць з ахвярамі хатняга гвалту, прадухіляць яго цяжкія наступствы. 20 гадоў аказвае дапамогу па абароне правоў уразлівых сацыяльных груп, у тым ліку жанчын і прадстаўнікоў ЛГБТ-супольнасці. @CabinetBelarus
  • Беларусь: события

    25 снежня на аэрадроме ў Мачулішчах адбылося ўзгаранне рухавіка аднаго з МіГ-31К ВКС РФ. Ён выведзены са строю і не зможа лятаць у бліжэйшы час.
  • Реклама

  • Беларусь: события

    Кропка па продажу «беларускіх ноўтбукаў» H-book у ГЦ «Galeria Minsk» зачынілася, прапрацаваўшы тры дні.
  • Беларусь: события

    Светлана Тихановская — об освобождении политзаключённых «За последние два года я провела сотни встреч, и на каждой из них говорили о том, как освободить политзаключенных, остановить пытки, репрессии, что еще надо сделать, чтобы как минимум улучшить условия в тюрьмах. Через ООН и Красный крест мы пытаемся спасти жизнь тем, кто в плохом физическом состоянии. На каждой встрече я говорю о помощи для адвокатов и для семей политзаключенных. У сотен из них появились крестные среди политиков, которые не дают миру забыть о тех, кто в тюрьмах. Напомню, что Сергей Тихановский – тоже политзаключённый. Мой муж и самый близкий человек. Отец моих детей, с которым я уже третий год общаюсь только через адвокатов. У многих в нашей команде ближайшие родственники, не говоря уже о друзьях или знакомых, находятся за решёткой по политическим причинам. У всех в команде есть своя личная мотивация как можно скорее освободить политзаключённых. Поэтому ни политически, ни эмоционально я не могу понять: что имеется в виду, когда кто-то говорит, что «Офис саботирует выход политзаключенных». Каждый раз, когда я вижу критику, я хочу использовать ее для улучшения работы. Но в этом случае я не вижу предложений: так что же нужно сделать? Вы хотите начать торг людьми? Тогда озвучьте: кем? Как? Где? На каких условиях? В каком порядке? Какие гарантии? Как поступить, чтобы не усугубить проблему? Обменивать политзаключённых на снятие санкций? Фактически – убеждать запад снять санкции, которые были введены в ответ на нарушение международного права и угрозу их интересам: захват самолёта, миграционный кризис, участие в военной агрессии? Режим знает, что освобождение политзаключенных и прекращение соучастия в войне может остановить введение санкций и даже, возможно, снимет некоторые действующие. Ведь не Офис, не беларусы и не Тихановская вводят эти санкции – а страны Евросоюза, США, и другие – в ответ на преступления режима. И, несмотря на это, режим только закручивает гайки, разрушает судьбы, загоняет людей в нищету. Что еще критически важно в этом разговоре – нельзя допустить, чтобы, когда отпустят кого-то одного, набрали в заложники новых двух. Именно так сейчас происходит. Нужно последовательно требовать освобождения всех. Но прекращение новых арестов и освобождение хоть какого-то количества человек могло бы стать сигналом, что режим готов изменять поведение и начинать диалог. Для меня и моей команды освобождение политзаключенных было и остаётся приоритетом, и я готова услышать все конкретные предложения о том, как именно это сделать. Я открыта к общественному обсуждению этого вопроса, чтобы мы вместе согласились или оспорили предложенный план».
  • Беларусь: события

    Святлана Ціханоўская віншуе ўсіх беларусаў, якія адзначаюць Нараджэнне Хрыстова 25 снежня «Шчыра віншую вас са святам, дарагія беларусы! Сёння той вечар, калі сем’і збіраюцца за адным сталом, каб адсвяткаваць Раство. У такі вечар мы зноў, як у дзяцінстве, верым у цуды. Мы верым, што Чырвоны касцёл зноў вернуць вернікам – назаўжды. Мы верым, што Зміцер Дашкевіч, Ігар і Дар’я Лосік, тысячы іншых добрых людзей вернуцца дадому, каб сустракаць святы толькі са сваёй сям’ёй – а не за кратамі. Мы верым, што беларусы нарэшце стануць гаспадарамі на сваёй зямлі – і што мы абаронім мір і незалежнасць і забудземся пра крызіс і небяспеку. У святочныя дні нам усім хочацца верыць у цуды. Я лічу, што гэта вельмі добра – бо калі ў нас ёсць мары, мы можам ісці да іх і ўвасабляць іх разам. З Нараджэннем Хрыстовым!»