Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

4 года назад
Открыть в
«Расія прыкладзе ўсе намаганні, каб распачаць новы імперскі праект са спробы анэксіі Беларусі. Нам трэба сціснуць зубы і прайсці гэты шлях да канца, іншых варыянтаў захавацца як нацыі ў нас няма» Прадстаўнік па нацыянальнай абароне Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі Валерый Сахашчык падсумаваў вынікі сваёй працы, адказаў на пытанні аўдыторыі і павіншаваў беларусаў са святамі. Валерый Сахашчык адзначыў, што за час сваёй працы ў Кабінеце ім з нуля была створана каманда, куды былі прыцягнуты выдатныя спецыялісты з Узброеных Сілаў РБ. Важным дасягненнем стала наладжванне канструктыўнага супрацоўніцтва з кіраўніцтвам Узброеных Сіл Украіны. Вынікам гэтага стала стварэнне новай беларускай вайсковай часткі ў складзе УСУ, асноўнай мэтай якой з'яўляецца знізіць баявыя страты за кошт забеспячэння яе самым сучасным узбраеннем. Сярод важных дасягненняў Сахашчык назваў праект «Паспалітае Рушэнне» — ваенна-патрыятычнае аб’яднанне беларусаў за межамі РБ з мэтай іх кансалідацыі і адраджэння нацыянальнай вайсковай культуры. Акрамя таго, Сахашчык адзначыў сумесную працу з прадстаўніком па транзіце ўлады Паўлам Латушкам над праектам люстрацыі, што дазволіць без залішняй радыкалізацыі адасобіць добрасумленных супрацоўнікаў сілавых структураў ад асобаў, якія здзяйсняюць злачынствы супраць беларусаў. Не засталася па-за ўвагай і падрыхтаваная камандай Сахашчыка прапанова па ўвядзенні санкцый супраць прадпрыемстваў ваенна-прамысловых комплексаў Беларусі і Расіі, якія ўдзельнічаюць у агрэсіі супраць Украіны. Таксама прадстаўнік па нацыянальнай абароне адказаў на найбольш частыя пытанні, якія задаюць яму беларусы: чаму ён стаў удзельнікам дэмакратычнага руху і якія мэты перад сабой ставіць? чым ён займаецца ва Украіне і як ставіцца да Расіі? што ён думае пра раздзяленні ў асяродку дэмакратычных сіл Беларусі? Валерый Сахашчык павіншаваў беларусаў з Раством і Новым годам, і пажадаў усім міру і бяспекі. Ён выказаў надзею, што беларускаму народу хопіць розуму і вытрымкі годна прайсці праз усе выпрабаванні і ўвайсці ў сям'ю народаў Еўропы. Поўнае выступленне — у відэа па спасылцы: https://www.youtube.com/watch?v=P7bwjopa4dU @CabinetBelarus