Новыя адукацыйныя магчымасці і міжнародныя праграмы для беларусаў. Выйшаў новы выпуск дайджэста «Асвета»
Каманда Офіса па адукацыі, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, увесь год рыхтавала для вас дайджэсты «Асвета», дзе збірала новыя адукацыйныя магчымасці для беларусаў, міжнародныя праграмы, даследчыя праекты і актуальныя навіны ў сферы навукі.
Зараз выйшаў новы ўжо 20 выпуск дайджэста, дзе як заўжды сабрана шмат прапановаў ад замежных універсітэтаў, стыпендый і іншых магчымасцяў для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў атрымаць ці працягнуць сваё навучанне.
У наступным годзе мы працягнем рыхтаваць для вас дайджэст «Асвета», але каб зрабіць яго яшчэ лепшым і карыснейшым для вас – нам патрэбная вашая дапамога. Пішыце, калі ласка, вашыя прапановы ў ананімны чат-бот адукацыйнай каманды @eduOST_bot.