Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

4 года назад
Открыть в
«З Новым 2023-м Годам беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння!» Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аліна Коўшык падсумавала вынікі 2022-га года, павіншавала беларусаў з Новым годам і абвясціла яго Годам беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння: «Гэта быў адзін з самых складаных гадоў. Год пачатку вайны. Год няспынных рэпрэсій. Год усеагульнай дэпрэсіі і, падаецца, безвыходнасці. Але, з іншага боку, год цвёрдай упэўненасці, што мы працягваем барацьбу. Год партызанскага змагання і няскоранасці. Год яднання беларусаў і ўсеагульнай дапамогі. Год, які ясна паказаў, дзе чорнае, а дзе белае. Год, які пераканаў, што за нашу краіну мы будзем змагацца. Год каштоўнасці беларушчыны і год палітычнага разумення неабходнасці нацыянальнага адраджэння. Год, калі мы ясна ўсвядомілі, што культура — гэта нашая зброя ў барацьбе за будучыню. Што мы разам зрабілі ў 2023 годзе, каб нашая культура стала такой зброяй? ▫️ абмеркавалі пытанне падтрымкі беларускай культуры і адукацыі ва ўсіх нашых міжнародных паездках і афіцыйных сустрэчах; ▫️ дамагліся прызнання беларускіх дыпломаў у Польшчы, нягледзячы на тое, што беларускі рэжым у аднабаковым парадку разарваў пагадненне аб прызнанні дыпломаў; ▫️падтрымалі беларускія кнігавыдавецкія ініцыятывы ў справе стварэння сеткі цэнтраў рэалізацыі беларускіх кніг за мяжой, паспрыялі агульнаму пашырэнню даступнасці беларускай кнігі ў электронным і папяровым выглядзе; ▫️ прынялі гістарычныя для беларусаў заявы па асуджэнні камунізму і прызнанні Галадамору генацыдам украінскага народу; ▫️ стварылі Камісію па ўзнагародах, разам з Геральдычнай камісіяй падрыхтавалі новую лінейку беларускіх узнагародаў для асобаў, якія праявілі выключную адданасць у служэнні Беларусі; ▫️сумесна з дарадцам па пытаннях адукацыі і навукі Офіса Святланы Ціханоўскай Таццянай Шчытцовай стварылі працоўныя групы па рэфармаванні адукацыйнай сістэмы і абмене вопытам са спецыялістамі розных еўрапейскіх краін; ▫️ наладзілі супрацоўніцтва са стваральнікамі мабільнай прылады «Новая Беларусь» і пачалі інтэграваць у яе свае напрацоўкі; ▫️ перадалі кнігі ваярам палка Каліноўскага і пачалі збор новых падарункаў; ▫️перавялі на беларускую мову камунікацыю і справаводства Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Учора, сёння і заўтра. Мы разам з вамі ствараем нашу гісторыю. Аб'яднаны Пераходны Кабінет абвяшчае 2023-ці год Годам беларускай мовы і нацыянальнага адраджэння. Будзем разам з вамі пашыраць беларускую прастору вакол нас. Кожнага з нас. З Новым 2023-м, сябры!» @CabinetBelarus