Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

4 года назад
Открыть в
«Наступны год будзе годам тэктанічных зменаў» Прадстаўнік Аб’яднага Пераходнага Кабінета Беларусі па транзіце ўлады Павел Латушка падсумаваў вынікі сваёй працы і павіншаваў беларусаў з Новым годам: «Напрыканцы года дазвольце распавесці пра вынікі працы майго прадстаўніцтва: ▫️ Стартаваў праект «Кадравы рэзерв для новай Беларусі» па падрыхтоўцы спецыялістаў, якія мусяць забяспячыць бяспеку, грамадскую і эканамічную стабільнасць у транзітны перыяд. ▫️ Мы падрыхтавалі і накіравалі ў міністэрствы юстыцыі і парламенты дэмакратычных краін разгорнутае прававое абгрунтаванне неабходнасці прызнання КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстычнымі арганізацыямі. ▫️ Пры нашай падтрымцы ў праваахоўныя органы Літвы, Польшчы, Германіі і Чэхіі былі пададзены заявы ад паўсотні грамадзян Беларусі аб прыцягненні да адказнасці асобаў, якія здзяйснялі гвалт у дачыненні да беларусаў. Распачалі падобную працу ў Швейцарыі і Нарвегіі. У гэтай справе мы супрацоўнічаем з прадстаўніком Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Аляксандрам Азаравым и камандай «Байпол». ▫️ Падрыхтавалі і перадалі адпаведным органам дэмакратычных краін спісы, якія змяшчаюць больш за 200 імёнаў прадстаўнікоў рэжыму з мэтай прыняцця супраць іх персанальных санкцый. У выніку санкцыі былі прыняты Канадай і Польшчай. У працы па санкцыйным ціску прадстаўніцтва вядзе шчыльнае супрацоўніцтва з камандай Аляксандра Азарава, Беларускім расследавальніцкім цэнтрам, Офісам Святланы Ціханоўскай. ▫️ Нашае прадстаўніцтва забяспечвае максімальную падтрымку прадстаўніка па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерыя Сахашчыка ў камунікацыі з міжнароднымі партнерамі, у т.л. у справе матэрыяльнага забеспячэння створанай ім беларускай вайсковай часткі ў складзе УС Украіны. Шаноўныя беларусы! Віншую усіх з Новым годам! Жадаю веры ў сябе і сваіх блізкіх. Упэўнены, што наступны год будзе годам тэктанічных зменаў, упэўнены, што разам мы дасягнем нашай мэты – вольнай і незалежнай Беларусі» Поўны тэкст зварота - глядзіце па спасылцы: https://youtu.be/3ZNjlTILBfc @CabinetBelarus