Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
План Маршала для Беларусі і гарантыйны фонд для беларускага бізнеса ў Еўрасаюзе: Алесь Аляхновіч – пра вынікі форума ў Карпачы У гэтым відэа прадстаўнік Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч і сябра эканамічнай каманды Офіса Ірына Сазановіч расказваюць пра вынікі паездкі эканамічнай дэлегацыі ад Офіса на XXXI Эканамічны форум у Карпачы (Польшча). Гэта рэгіянальны адпаведнік сусветнага эканамічнага форума ў Давосе. На форуме Алесь Аляхновіч і дэлегацыя Офіса правялі перамовы з прадстаўнікамі Польскага банка развіцця і Польскага фонда развіцця наконт гарантыйнага фонда для беларускага бізнеса за мяжой – каб бізнесоўцы, якія з'ехалі з Беларусі праз рэпрэсіі, губляючы крэдытную гісторыю і свае актывы, маглі працягнуць бізнес. Пра іншыя перамовы і вынікі – расказвае Алесь Аляхновіч. Акрамя таго, эканамічная каманда Офіса запрашае беларускі бізнес прыняць удзел у ІІ беларускім бізнес-форуме «Belarus Business Harbour 2022» 19-20 верасня на Варшаўскай фондавай біржы.