Брыфінг для дыпламатаў 25 краінаў: вакно магчымасцяў для пераменаў, пазіцыя да амністыі і праца Аб'яднанага Пераходнага Кабінета
14 верасня дыпламаты 25 краінаў узялі ўдзел у брыфінгу па сітуацыі ў Беларусі, які правяла Святлана Ціханоўская ў Вільні.
Падчас сустрэчы Святлана Ціханоўская:
📍Выказала падтрымку ўкраінскаму народу ў сувязі з эфектыўным контрнаступам. Яна адзначыла, што перамога Украіны можа адчыніць вакно магчымасцяў для пераменаў у Беларусі.
📍Адзначыла прынцыповую пазіцыю да магчымай амністыі: вызваленыя і рэабілітаваныя павінны быць усе, без ніякіх дадатковых умоваў.
📍Распавяла пра першы месяц працы Аб'яднанага Пераходнага Кабінета і пра прызначэнне новых прадстаўнікоў;
Больш падрабязна – на сайце Святланы Ціханоўскай.