Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

4 года назад
Открыть в
Пашырыць кааліцыю і наладзіць супрацоўніцтва з Украінай: Святлана Ціханоўская выступіла на Варшаўскім форуме па бяспецы Прыводзім частку яе выступу. «Зараз у нас вакно магчымасцяў. Ужо стала зразумела, што без свабоднай Беларусі не будзе бяспечнай Украіны і бяспечнай Еўропы. Дзякуючы вашай паслядоўнай пазіцыі рэжым быў ізаляваны, а грамадзянская супольнасць і незалежныя СМІ аднавілі сваю працу. Але трэба рабіць болей. Па-першае, адрозніваць беларусаў ад рэжыму. Ціснуць на дыктатуру, але дапамагаць народу. Забарона на выдачу візаў беларусам – гэта не выйсце. Замест гэтага падумайце пра тое, каб закрыць шчыліны, каб Лукашэнка і Пуцін не змаглі пазбегнуць санкцый. Па-другое, мы мусім захаваць і пашырыць нашую кааліцыю. На жаль, у астатнім свеце вельмі мала разумення таго, што адбываецца ў Беларусі і ва Украіне. Па-трэцяе, нам таксама патрэбная ўкраінская падтрымка. Нічога не дапаможа Украіне так, як ліквідацыя 1000 км варожай беларуска-ўкраінскай мяжы. Мы павінны разам працаваць над стварэннем саюзу паміж Украінай і дэмакратычнай Беларуссю. Мы прапануем Украіне наладзіць супрацоўніцтва з Аб'яднаным Пераходным Кабінетам».