Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 13

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Крысціна Рыхтэр: «З чэрвеня беларусы, якія знаходзяцца ў Польшчы, змогуць атрымаць праязны дакумент бясплатна» Пра гэта заявіў намеснік міністра ўнутраных справаў Польшчы Барташ Градзецкі: «Міністр Марыюш Каміньскі пасля перамоваў з беларускай суполкай у Польшчы, а таксама са Святланай Ціханоўскай, вырашыў, што гэты дакумент будзе выдавацца бясплатна». Польскі праязны дакумент – гэта замена пашпарта для выезду за мяжу. Ён пацвярджае асобу і выдаецца тым, хто не можа зрабіць новы пашпарт па палітычных прычынах. Для таго, каб гэта стала магчымым, яшчэ ў 2022 годзе была створаная працоўная група МУС Польшчы, куды ўвайшлі дарадца Ціханоўскай Крысціна Рыхтэр, прадстаўніца Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская і прадстаўнік НАУ Арцём Праскаловіч. 18 студзеня 2023 года яны правялі чарговую сустрэчу, на якой абмеркавалі спрашчэнне працэдур легалізацыі. Таксама ў студзені адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай і прадстаўнікоў Аб'яднанага пераходнага кабінета з міністрам унутраных справаў Польшчы Марыюшам Каміньскім, дзе абмяркоўвалі пытанне спрашчэння легалізацыі і міграцыйных працэдураў для беларусаў. Вынікам гэтых сустрэчаў стала ўнясенне зменаў у заканадаўства Польшчы аб выдачы праязнога дакумента гэтай краіны. З чэрвеня беларусы, якія маюць часовы або пастаянны від на жыхарства ў Польшчы, змогуць атрымаць праязны дакумент без выплаты адпаведных пошлінаў і збораў. Нагадаем, з ліпеня 2022 года беларусы могуць атрымліваць гуманітарны від на жыхарства ў Польшы. Гэта таксама вынік намаганняў працоўнай групы МУС Польшчы. Падрабязней – на сайце Святланы Ціханоўскай.
  • Светлана Тихановская

    Месца, дзе беларусы і беларускі могуць заставацца разам Святлана Ціханоўская: «А вы ведаеце, як выглядае дадатак Новая Беларусь? Нядаўна я ўбачыла яго і тое мноства праектаў, якія ствараюць таленавітыя і ініцыятыўныя беларусы і беларускі па ўсім свеце. Гэтыя праекты адлюстроўваюць любоў да сваёй мовы, культуры і свайго народа. У дадатку сабраныя культурніцкія імпрэзы, навучальныя праекты і спасылкі на зборы дапамогі. Ёсць магчымасць самастойна арганізаваць нейкую актыўнасць і дадаць яе ў афішу. А дзякуючы by_mapka можна знайсці неабходную паслугу ў сваім горадзе і падтрымаць беларускіх майстроў. Хутка з’явіцца магчымасць ствараць суполкі па інтарэсах, а таксама сайт, які працуе з VPN, каб усе беларусы і беларускі ў краіне і за мяжой маглі заставацца разам. Шчыра, я вельмі ўражаная. Адна гэтая ініцыятыва адлюстроўвае тую новую Беларусь, дзе ў моладзевых клубах выступаюць беларускія стэндап-комікі, у кінатэатрах паказваюць беларускае кіно, а нашыя дзеці вывучаюць беларускую мову і гісторыю ў гульнявой форме. Я веру, што аднойчы ўсе мы ўбачым Беларусь менавіта такой. І не ў анлайн прасторы, а ў рэальнасці. А сёння хачу сказаць вялікі дзякуй Паўлу Ліберу і камандзе, якая працуе над праектам, што дазваляе беларусам па ўсім свеце знаходзіць адно аднаго і не губляць сувязі з родным домам. Усталёўвайце сабе гэтую праграму, а таксама распавядзіце пра яе сябрам». Усталяваць можна тут: Android, iOS.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «Лукашэнка і Пуцін зрабілі з Беларусі цэль для ўдару» «Лукашэнка парушыў Канстытуцыю, калі ў 1990-х фактычна знішчыў падзел уладаў і зрабіў сябе аднаасобным кіраўніком. Ён парушыў Канстытуцыю, калі абʼявіў вайну грамадзянскай супольнасці, зачысціў партыі, адняў свабоду слова ў тэлебачання, а потым знішчыў незалежныя медыя. Ён парушыў Канстытуцыю, калі сфальсіфікаваў выбары і дазволіў Пуціну весці варварскую вайну супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі. Ён парушаў Канстытуцыю кожны раз, калі ішоў супраць волі народа і саджаў людзей у турму па палітычных прычынах. Год таму ён у чарговы раз пайшоў супраць фундаментальнага патрабавання народа і парушыў Канстытуцыю, пазбавіўшы Беларусь нейтральнага і бязʼядзернага статусу. І зараз мы бачым, для чаго – каб дагадзіць Пуціну і ягоным планам размяшчэння ядзернай зброі. Лукашэнка і да гэтага ўцягваў Беларусь у вайну крок за крокам. Цяпер праз яго ў Беларусі будзе не проста стратэгічны ваенны абʼект чужой краіны. Цяпер Лукашэнка і Пуцін зрабілі з Беларусі цэль для ўдару. Гэта прамая пагроза жыццю і бяспецы больш за 9 мільёнаў чалавек. Прыкрываючыся мірам і сяброўствам, Лукашэнка стварае небяспеку для ўсяго народа Беларусі. Прапаганда можа як заўгодна тлумачыць тое, што адбываецца. Але сутнасць простая: 27 гадоў у Беларусі не было ядзернай зброі, а зараз яна вернецца. Два дыктатары, якія загуляліся ў вайну, адкідаюць нас на тры дзесяцігоддзі назад. Якая яшчэ нагода патрэбная, каб будаваць новую сістэму бяспекі рэгіёну?»
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    План Маршала, стыпендыі для беларусаў і прыцягненне рэжыму да адказнасці. Як прайшоў візіт Ціханоўскай у Бостан? Учора Святлана Ціханоўская і дэлегацыя Аб’яднанага Пераходнага Кабінета наведала Бостан. Там яны былі ў Гарвардскім універсітэце, удзельнічалі ў адкрыцці еўрапейскай канферэнцыі, сустрэліся з прэзідэнткай Еўрапейскага парламента, удзельнічалі ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця беларускага сцяга і сустрэліся з беларусамі. Асноўныя тэмы, якія ўздымаліся падчас сустрэчаў і выступаў: – Стварэнне беларускай праграмы ў Гарвардзе, а таксама стыпендыі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. Ціханоўская прапанавала, каб адна з гэтых стыпендый мела імя Алеся Бяляцкага. – План Маршала. Падчас выступу на канферэнцыі Ціханоўская ўзгадала, што План Маршала быў прыдуманы і распрацаваны ў тым ліку ў сценах Гарвардскага ўніверсітэта. І зараз новы План Маршала неабходны для Беларусі. – Прыцягненне рэжыму да адказнасці. Падчас двухбаковай сустрэчы з Рабертай Метсолай абмеркавалі рэалізацыю рэзалюцыі Еўрапарламента, прыцягненне рэжыму да адказнасці праз міжнародны крымінальны суд і ўніверсальную юрысдыкцыю. – Супрацоўніцтва з тэхналагічнымі кампаніямі. Ціханоўская адзначыла, што неабходна, каб яны блакавалі рэжымную прапаганду, дапамагалі незалежным медыям і супрацоўнічалі з беларускімі дэмакратычнымі сіламі.
  • Светлана Тихановская

    «Нам ёсць што святкаваць». Святлана Ціханоўская дзякуе беларусам і віншуе з Днём Волі Сёння, у гэты святочны дзень, нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў. https://youtu.be/vKnS-M35Y_w
    «Нам ёсць што святкаваць». Святлана Ціханоўская дзякуе беларусам і віншуе з Днём Волі

    Сёння, у гэты святочны дзень, нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў. Як адсвяткаваць Дзень Волі – глядзіце на сайце standwithbelarus.org

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «Журналісты «Радыё Свабода» выпусцілі трэцюю кнігу «Галасы Беларусі», дзе сабралі думкі беларускіх палітзняволеных, удзельнікаў пратэстаў, беларусаў. Да прэзентацыі кнігі я агучыла адну з жахлівых гісторый нашага супраціву. Шчыра, мне было складана яе чытаць. Складана – але неабходна. Бо мы павінны памятаць гэтыя гісторыі, памятаць сваіх герояў і сваю мэту». Знайсці ўсю трылогію можна на сайце «Радыё Свабода»: https://www.svaboda.org/a/29262068.html
  • Светлана Тихановская

    Крысціна Рыхтэр: «Маскоўскі механізм – наступны крок у справе прыцягнення да адказнасці рэжыма Лукашэнкі» 23 сакавіка пастаянны прадстаўнік Канады пры АБСЕ выступіў з сумеснай заявай ад дэлегацый 38 краінаў аб увядзенні ў дачыненні да Беларусі Маскоўскага механізма. Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала гэты дакумент: «Даклад, падрыхтаваны місіяй – гэта не толькі дакумент, які будзе фіксаваць парушэнні правоў чалавека ў Беларусі і змяшчаць рэкамендацыі для краіны. Ён будзе вызначаць далейшую палітыку краінаў-удзельніцаў АБСЕ ў дачыненні з рэжымам. Высновы місіі можна будзе выкарыстоўваць як доказы ў трыбунале над Лукашэнкам за здзейсненыя ім і яго памагатымі злачынствы супраць чалавечнасці». Падрабязней пра Маскоўскі механізм, як ён працуе і што гэта значыць для Беларусі – на сайце Святланы Ціханоўскай.
  • Светлана Тихановская

    Візіт у Гарвардскі ўніверсітэт, сустрэча са старшынёй Еўрапарламента, узняцце нацыянальнага беларускага сцяга над ратушай Бостана Працягваецца візіт дэлегацыі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў ЗША. Cёння ў Гарвардскім універсітэце Святлана Ціханоўская прачытае лекцыю і прыме ўдзел у дыскусіі са старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метцолай, з якой пасля запланавана асобная сустрэча. На сустрэчы з кіраўніцтвам Гарвардскага ўніверсітэта Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык плануюць узняць тэму стыпендый для беларускіх студэнтаў і арганізацыі экспертных дыскусій па Беларусі ў акадэмічным асяродку. 25 сакавіка кіраўніца і прадстаўнікі Кабінета наведаюць Бостан, каб паўдзельнічаць ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця бела-чырвона-белага сцяга над гарадской ратушай, у мітынгу да Дня волі і сустрэчы з беларускай дыяспарай. @CabinetBelarus
  • Светлана Тихановская

    «Калі мы дазволім дыктатарам тэрарызаваць свой народ, яны пачнуць пагражаць усяму свету»: выступ Ціханоўскай на канферэнцыі Каліноўскага Канферэнцыя Каліноўскага прайшла ў Вашынгтоне ў будынку Кангрэса ЗША. У сваёй прамове нацыянальная лідарка распавяла пра барацьбу беларусаў за свабоду. «Барацьбу за дэмакратыю часта рамантызуюць. Але ёсць і іншая, больш змрочная карціна нашай барацьбы – шлях да дэмакратыі выбрукаваны болем, слязамі і пакутамі. У барацьбе з тыраніяй не існуе срэбнай кулі. Для перамогі патрэбны цэлы набор розных інструментаў. Дыктатура Лукашэнкі падобная да крэсла з трыма ножкамі: рэпрэсіі, грошы і Расія. Калі адна ножка адваліцца, крэсла ўпадзе. Мы чакаем, што Кангрэс Злучаных Штатаў і прэзідэнт Байдэн стануць лідарамі ў глабальнай барацьбе супраць тыраніі. Мы бачым ролю Злучаных Штатаў у абароне незалежнасці Беларусі і Украіны і ў пабудове адзінства дэмакратычных дзяржаваў вакол гэтай справы. Для нас важна мець скаардынаваную стратэгію паміж ЕС, ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай». Уся прамова – на сайце Святланы Ціханоўскай.
  • Светлана Тихановская

    Праграмы міжнароднай падтрымкі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. Выйшаў новы выпуск дайджэста «Асвета» Шаноўныя беларусы, каманда Офіса па адукацыі і навуцы, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, штомесяц выпускае дайджэст «Асвета», дзе сабраныя самыя актуальныя навіны і міжнародныя магчымасці для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў.   На сайце Асветы ўжо з'явіўся новы выпуск, дзе можна знайсці мноства магчымасцяў працягнуць ці атрымаць адукацыю па розных напрамках, а таксама знайсці падтрымку на свой праект. Напрыклад, зараз вы можаце прыняць удзел у адукацыйным курсе «Акадэмія беларускай дыпламатыі» і атрымаць веды, карысныя для новай Беларусі. Пра гэтую і іншыя магчымасці чытайце па спасылцы. І нагадваем, што каманда па адукацыі апублікавала асобны дадатак, дзе сабраныя міжнародныя магчымасці для беларусаў на ўвесь 2023 год. Дасылайце інфармацыю вашым сябрам ці калегам.
  • Светлана Тихановская

    Што рабіць на Дзень Волі? Глядзіце на standwithbelarus.org Да 2020 года кожны год 25 сакавіка праводзіліся акцыі пратэсту, шэсці і канцэрты. Людзі выходзілі на шматтысячныя мітынгі пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Гэты дзень стаў сімвалам барацьбы беларусаў за свабоду. Пасля 2020 года масавыя дэманстрацыі на Дзень Волі ў Беларусі не праводзіліся. Але беларусы ўсяго свету працягваюць яго адзначаць, арганізуюць розныя мерапрыемствы, акцыі салідарнасці. Як можна адзначыць Дзень Волі? 1. Далучыцеся да «Галасоў Беларусі» – пакіньце свае віншаванні са святам суайчыннікам на halasy.info. Калі вы за мяжой, далучыцеся да адной з акцыяў у вашым горадзе/краіне (мапа на standwithbelarus.org). 2. Калі вы ў бяспецы, зрабіце пасты/твіты віншаванні з Днём Волі па-беларуску і на мове краіны, дзе вы знаходзіцеся. А таксама падзяліцеся гісторыяй свята з вашымі сябрамі і знаёмымі. 3. Перайдзіце на беларускую мову. Перавядзіце сацсеткі на беларускую. Паспрабуйце гаварыць па-беларуску дома, з суседзямі, са сваякамі, на працы. 4. Праявіце салідарнасць з беларусамі. Ахвяруйце грошы на адну з беларускіх ініцыятываў. А таксама напішыце некалікі лістоў палітвязням. 5. Даведайцеся больш пра Беларусь і пра Дзень Волі. Што паглядзець ці пачытаць шукайце на сайце standwithbelarus.org. 6. У камунікацыі выкарыстоўвайце хэштэг #StandWithBelarus. Больш прапановаў як адсвяткаваць Дзень Волі, глядзіце на сайце standwithbelarus.org. Далучайцеся!
  • Светлана Тихановская

    «Законапраект не закранае рэжым Лукашэнкі, але стварае значныя цяжкасці для законапаслухмяных і лаяльных Літве грамадзян Беларусі» Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў заяву, у якой выказвае сваю пазіцыю адносна абмежаванняў для грамадзян Беларусі, якія прадугледжаны новым законапраектам, прынятым Літоўскім Сеймам у першым чытанні: «Фактычнае раўнаванне грамадзян Беларусі і Расіі не мае пад сабой падстаў. Большасць беларусаў не падтрымлівае агрэсію супраць Украіны. Відавочна і тое, што рашэнне нелегітымнага дыктатарскага рэжыму падтрымаць расійскую агрэсію супярэчыць волі беларускага народа, які з 2020 года аказвае супраціў рэжыму, дамагаецца спынення ўдзелу ў ваеннай агрэсіі і аднаўлення дэмакратыі. <...> Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі будзе актыўна працаваць з заканадаўчай і выканаўчай уладай Літоўскай Рэспублікі з тым, каб дамагчыся справядлівага стаўлення да законных правоў грамадзян Беларусі, і разлічвае на канструктыўнае ўзаемадзеянне» Поўны тэкст заявы чытайце па спасылцы: telegra.ph/Zayava-…96-03-22 @CabinetBelarus
    Заява да законапраекта Сейма Літвы, які тычыцца міграцыйных умоў для грамадзян Беларусі

    Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ў поўнай меры ўсведамляе, што ва ўмовах напружанай геапалітычнай сітуацыі, звязанай з вайной ва Украіне, Літоўская Рэспубліка вымушана прымаць меры па забеспячэнні сваёй нацыянальнай бяспекі. Разам з тым, адзначаем, што законапраект № XIVP-2496(2) "Аб увядзенні абмежавальных мер у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны" патэнцыйна закранае інтарэсы дзясяткаў тысяч беларусаў, якія пражываюць у Літве і сваёй штодзённай працай робяць важкі ўнёсак у нацыянальную эканоміку.…

    Telegraph
  • Светлана Тихановская

    «Я хачу патлумачыць, чаму ўводзіць візавыя баны супраць беларусаў – гэта контрпрадуктыўна» Сёння пачынаецца візіт Святланы Ціханоўскай і прадстаўніц Абʼяднанага Пераходнага Кабінета Вольгі Гарбуновай і Аліны Коўшык і прадстаўніка Валера Кавалеўскага ў Злучаныя Штаты Амерыкі. У гэтым відэа нацыянальная лідарка расказвае, якія сустрэчы і мерапрыемствы запланаваныя ў ЗША.
  • Светлана Тихановская

    Советница Тихановской по правовым вопросам Кристина Рихтер – про законопроект Сейма Литвы: «На наш взгляд, закон должен быть направлен на тех людей, кто, приехав в Литву, продолжает сотрудничать с режимом Лукашенко финансово или путем передачи информации силовым структурам. Такие компании, как FLO, Wargaming и EPAM уже традиционно входят в топ IT-бизнесов по уплаченным налогам, а большинство их сотрудников – граждане Беларуси. Более того, при приеме в гражданство Литовской Республики претенденты проходят строгий контроль, в том числе со стороны служб безопасности Литвы». Подробный разбор закона и пояснение, что он означает для беларусов, – по ссылке: tsikhanouskaya.org/ru/even…172.html
  • Светлана Тихановская

    Государство создаёт не рабочие места, а проблемы Светлана Тихановская: «Наша страна бьет все новые антирекорды. Среди них – дефицит квалифицированных кадров по всей стране. Только в феврале 2023 по всей Беларуси не хватало почти 103 тысячи работников разных сфер – и это число растёт. Магазины, школы и больницы в деревнях и райцентрах закрываются, потому что там некому работать. В то же время чиновники призывают создавать новые рабочие места. В этих призывах нет ни логики, ни связи с реальностью. А реальность в Беларуси такова: по всей стране задерживают медиков, адвокатов, психологов, на предприятиях проходят массовые сокращения, людей преследуют за «неправильную» подписку или комментарий в интернете. При всём при этом на зарплату учителя или медсестры невозможно прокормить себя и ребенка. Вместо создания условий для роста экономики государство создаёт лишь проблемы. Вот и ответ на вопрос, почему лучшие кадры уезжают из страны. Образованные, умные и способные беларусы уезжают в другие страны и приносят пользу этим странам, платят там налоги, живут без постоянных угроз, давления, неоплачиваемых субботников. Там люди находят то, чего не видят в Беларуси – достойную зарплату, уважение, защиту своих прав. Потому что беларусам нужны совсем не пустые обещания чиновников».
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Крысціна Рыхтэр: «Дакументаў дастаткова – час пераходзіць да суда» На мінулым тыдні Вярхоўны камісар па правах чалавека ААН прадставіў даклад пра становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года і пасля яе. Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр пракаментавала гэты дакумент. «На першы погляд высновы даклада вельмі асцярожныя: «некаторыя з парушэнняў у Беларусі могуць таксама прыраўноўвацца да злачынстваў супраць чалавечнасці». Але сутнасць у тым, што вызначэнне фактаў здзяйснення злачынства – прэрагатыва суда. Варта таксама звярнуць увагу на публікацыю даклада Міжнароднага камітэта па расследаванні катаванняў у Беларусі. Гэты дакумент складзены на падставе сведчанняў сотні ахвяраў, якія знаходзіліся ў ЦІП на Акрэсціна ў перыяд з 9 па 14 жніўня 2020 года. Даклад дэталёва адлюстроўвае, як працаваў канвеер катаванняў. Высновы абодвух дакументаў не дазволяць проста так «перагарнуць старонку». А нядаўнія навіны пра выдачу Міжнародным крымінальным судом ордара на арышт Пуціна сведчаць пра тое, што збегчы ад правасуддзя не дапамагае нават статус кіраўніка ядзернай дзяржавы. На жаль, міжнародныя механізмы не такія аператыўныя, як хацелася б. Але прынцып няўхільнасці пакарання – гэта не пусты гук для дэмакратычнага свету. І раней ці пазней мы ўбачым вінаватых у жахлівых катаваннях на лаве падсудных».
  • Светлана Тихановская

    Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі. Што гэта значыць – распавядае дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр 15 сакавіка Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі ў сувязі з рэпрэсіямі, якія працягваюцца супраць беларускага народа. Рэзалюцыю падтрымалі 557 дэпутатаў, што гаворыць пра тое, што свет сочыць за тым, што адбываецца ў Беларусі, і міжнародная супольнасць салідарная з тымі, хто змагаецца за дэмакратыю, правы чалавека і вяршэнства закону. У тэксце рэзалюцыі асуджаюцца рэпрэсіі, якія ўзмацняюцца супраць беларусаў, павелічэнне колькасці палітычных зняволеных, а таксама нядаўнія прысуды. Асобная ўвага звяртаецца на справу палітычнага зняволенага Мікалая Аўтуховіча, які асуджаны на 25 гадоў. Што прапануе рэзалюцыя краінам ЕС? – Працягваць падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, уключаючы фінансаванне праваабаронцаў, журналістаў і незалежных СМІ. – Ціснуць на рэжым Лукашэнкі для вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. – Падтрымліваць ахвяры рэпрэсій і іх сем'і, уключаючы юрыдычную дапамогу і доступ да медыцынскай дапамогі. – Правесці незалежнае міжнароднае расследаванне парушэнняў правоў чалавека і рэпрэсій у Беларусі. Рэзалюцыя Еўрапарламента азначае, што дзеянні рэжыму не застаюцца незаўважанымі, а вінаватыя ў рэпрэсіях не ўхіляцца ад адказнасці.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская пракаментавала прысуды прадстаўніцам TUT.by «Сёння галоўную рэдактарку і гендырэктарку TUT.by асудзілі да 12 гадоў калоніі. Ведаеце, да 2020 года TUT.by быў для мяне проста сайтам, дзе я кожны дзень чытала навіны. Ужо пазней я пазнаёмілася з людзьмі, якія яго робяць, убачыла, як журналісты і рэдактары стаяць адно за аднаго. І як прадстаўнікі ўсіх беларускіх медыяў падтрымліваюць калегаў падчас цяжкасцяў. Вядома, прысуд Марыне Золатавай і Людміле Чэкінай – гэта чарговая спроба рэжыму забіць сумленную журналістыку ў Беларусі. А яшчэ гэта асабістая помста гэтым цудоўным жанчынам і вялікім прафесіяналкам. Сёння я б вельмі хацела абняць іх блізкіх і сказаць: «Паглядзіце, як адбудавалі працу вашыя калегі». Як тыя, каго Марына і Міла бралі на працу і вучылі, працягваюць іх справу. Як не губляюць моц духу журналісты – і робяць мерч «ва ўсім вінаваты TUT.by», калі ў чарговы раз рэжым абвінавачвае іх ва ўсіх бедах нашай краіны. Я бачу гэтую працу, бачу вочы людзей, якія за ёй стаяць. І абсалютна не сумняюся ў тым, што ўсе каштоўнасці Мілы і Марыны – перамогуць, а яны, нарэшце, выйдуць на волю. А пакуль свет не можа чуць іх саміх – мы будзем іх галасамі».