Обложка канала

Светлана Тихановская. Страница 12

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

  • Светлана Тихановская

    Ініцыятывы пра сапраўдную гісторыю Беларусі Святлана Ціханоўская: «Рэжым не першы год перапісвае гісторыю нашай краіны. Ён сцірае з падручнікаў імёны нашых герояў і найважнейшыя падзеі, падмяняе факты, расказваючы пра салодкае жыццё пры расійскай акупацыі. Замест таго, каб прызнаць беларускую лацінку гісторыка-культурнай каштоўнасцю, рэжым яе забараняе. Цяпер ён прапіхвае імперскую ідэалогію «братэрскіх сувязяў» асабліва ўпарта, прымушаючы дзяцей ад садкоў да ўніверсітэтаў слухаць хлусню сілавікоў і прапагандыстаў. Ідэя сцерці нашую памяць не прыйшла ім у галаву проста так. Яны разумеюць, што нашая гісторыя – гэта нашая прышчэпка супраць памылак мінулага і наш шанец на лепшую будучыню. І зараз, калі рэжым спрабуе адабраць у нас нацыянальную ідэнтычнасць, каб пазбавіць нас свабоднай будучыні, мы павінны супраціўляцца. І яшчэ лепш ведаць свае карані, захоўваць праўду пра нашую краіну хаця б у сабе, а лепш – дзяліцца з іншымі. Мая каманда падзялілася цэлым спісам беларускіх ініцыятываў, якія расказваюць сапраўдную гісторыю Беларусі. Многім пра гэтыя праекты распавялі іх дзеці школьнага ўзросту. А якія каналы вы глядзіце ці чытаеце, каб лепш даведацца гісторыю нашай краіны? Ці абмяркоўваеце яе з дзецьмі, якія могуць атрымліваць скажоную інфармацыю ў школе?» Вусы Скарыны Instagram: https://www.Instagram.com/vusy_skaryny Facebook: https://www.facebook.com/VusySkaryny Гісторыя Беларусі Facebook: https://www.facebook.com/BelarusHistory Belhistory Facebook: https://www.facebook.com/belhistorycom Беларуская гісторыя Instagram: https://www.instagram.com/histby/ Гісторыя Беларусі | Альгерд ужо ня той Instagram: https://www.instagram.com/historyjabielarusi/ Back to Belarus Instagram: https://www.instagram.com/backtobelarus/ Telegram: https://t.me/backtobelarus Гісторыя Беларусі Instagram: https://www.instagram.com/bielarusianhistory/ Палявая пошта Instagram: https://www.instagram.com/poshtabel/ Лыжка гісторыі Instagram: https://www.instagram.com/belarusianhistory/
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «Сёння, 7 красавіка, адзначаецца Сусветны дзень здароўя. Кожная краіна зацікаўленая ў тым, каб яе грамадзяне былі здаровымі, бо такія грамадзяне не бяруць бальнічныя, а працуюць, прыносяць карысць, плацяць падаткі. А што з аховай здароўя ў Беларусі? Баюся, што вы цудоўна ведаеце. Усе памятаюць, як дзяржава называла каранавірус «псіхозам» і прапаноўвала дапамагаць хворым трактарамі, хакеем, лазняй, чым заўгодна, але толькі не рэальнай медыцынскай дапамогай. Лекарам не толькі не дапамагалі, але і заміналі – пакуль іх ратавалі валанцёры ініцыятывы ByCovid19. І зараз дастаткова паглядзець апошнія актуальныя навіны пра медыцыну. Напрыклад, у Слоніме мясцовая бальніца шукае 58 новых супрацоўнікаў. Гэта прыкладна палова штата ўсёй установы. Гэта значыць, у горадзе, дзе жыве амаль 50 тысячаў чалавек, яна ўкамплектаваная супрацоўнікамі толькі напалову! Думаеце, Слонімская бальніца адзіная такая ў Беларусі? Не, у нашай краіне дзясяткі такіх установаў, дзе не хапае людзей. Таму што лекараў арыштоўваюць, саджаюць, непажаданых «скарачаюць» ці звальняюць па загадзя складзеных ідэолагамі спісах. Бо дзяржаве ўсё роўна, дзе будуць лячыцца беларусы. Сілавікі не будуць хадзіць у «звычайныя» бальніцы, адкуль звальняюць лекараў, яны пойдуць у свае, «элітныя». А беларусы, на жаль, застаюцца сам-насам з сабой. Лекараў і медперсаналу не хапае літаральна паўсюль, але нават нягледзячы на рэпрэсіі і жудасныя ўмовы, ёсць тыя, хто застаюцца працаваць у Беларусі. І гэта нашыя сапраўдныя героі».
  • Светлана Тихановская

    Канферэнцыя дазволіць дыяспары і палітычным цэнтрам абмеркаваць набалелыя пытанні 22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету II для арганізацый, суполак і ініцыятываў беларусаў замежжа, ініцыяваная Святланай Ціханоўскай. Першая Канферэнцыя такога фармату прайшла ў верасні 2021 года і сабрала прадстаўнікоў 40 арганізацый беларускай дыяспары з 26 краінаў. Чакаецца, што ў красавіцкай двухдзённай Канферэнцыі прымуць удзел больш за 100 беларусаў і беларусак ад дыяспараў, а таксама прадстаўнікі структураў дэмакратычных сілаў. Каардынатар Офіса Святланы Ціханоўскай па працы з дыяспарамі і кантактная асоба Канферэнцыі Данііл Гаркавы распавядае падрабязнасці: «Канферэнцыя – гэта адказ на агучаную нам дыяспарай неабходнасць абмеркаваць набалелыя пытанні. Мы і самі заўважаем, што не хапае каардынацыі паміж палітычнымі структурамі і грамадзянскімі ініцыятывамі. Нам усім важна вучыцца слухаць і чуць адно аднаго. У сакавіку каманда арганізатараў Канферэнцыі, якая складаецца з прадстаўнікоў Офіса, Аб'яднанага пераходнага кабінета і Каардынацыйнай Рады, збірала зваротную сувязь ад прадстаўнікоў дыяспары. Самай важнай тэмай, якая трапіла ў праграму менавіта з ініцыятывы дыяспары, стала пытанне спосабаў інстытуцыйнай падтрымкі дыяспаральных арганізацый, многія з якіх, па сутнасці, да гэтага часу існуюць на валанцёрскіх асновах. Мы сфармавалі 4 тэматычныя напрамкі, якія цяпер удакладняем і дапрацоўваем. Падрабязная праграма канферэнцыі будзе паведамленая пазней. Сачыце за абнаўленнямі на сайце bydiaspora.net». Нагадваем, каб узяць удзел у Канферэнцыі, вы як прадстаўнік ці прадстаўніца арганізацыі беларускай дыяспары павінны даслаць заяўку да 9 красавіка ўключна па гэтай спасылцы: https://forms.gle/WCL9zo4Eo63NhejY8. Калі заяўка будзе ўхваленая, вам прыйдзе пацверджанне. Таксама вы можаце задаць пытанні наконт Канферэнцыі тут: @@conf_bel_diaspora Будзем радыя бачыць беларусаў і беларусак замежжа!
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Закон аб абмежавальных мерах, працоўная група з МУС Літвы, гуманітарны ВНЖ на даўжэйшы тэрмін: сустрэча Ціханоўскай з міністаркай унутраных справаў Літвы Агнэ Білатайтэ Святлана Ціханоўская падзякавала міністарцы за пачутыя і прынятыя прапановы беларусаў па зменах у законапраект «Аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны». У новай версіі законапраекта абмежавальныя меры ў дачыненні да грамадзянаў Беларусі значна больш мяккія ў параўнанні з першапачатковым праектам. Падчас перамоваў Ціханоўская і Білатайтэ дамовіліся стварыць працоўную групу, якая будзе ўключаць прадстаўнікоў Аб'яднанага Пераходнага Кабінета, ОСЦ і МУС Літвы для вырашэння пытанняў у сферы міграцыі і грамадскай бяспекі. Падобная група ў Польшчы паказала сваю эфектыўнасць: дзякуючы ёй былі прынятыя гуманітарныя ВНЖ і бясплатны праязны дакумент замест пашпарта для беларусаў. На сустрэчы з кіраўніцай Дэпартамента міграцыі МУС Літвы Эвеліне Гудзінскайтэ абмяркоўваліся магчымасці спрасціць патрабаванні для беларусаў пры падачы на ВНЖ, у прыватнасці, каб была магчымасць не даваць даведку пра неасуджанасць або апастыль для тых грамадзянаў Беларусі, якія не могуць вярнуцца ў Беларусь. Таксама Святлана Ціханоўская ўзняла пытанне выдачы ВНЖ па гуманітарных падставах на даўжэйшы перыяд часу, што таксама спрасціла б атрыманне пашпарта замежніка.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў пятніцу Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і дарадцай Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр па гэтай спасылцы: https://us06web.zoom.us/meeting/register/tZ0rfuGrqDorGtF5ptvmXPP-YYgo60klKMge Размова пройдзе ў пятніцу, 7 красавіка, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах. Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.
  • Светлана Тихановская

    4 красавіка Сейм Літвы прыняў у другім чытанні законапраект аб увядзенні абмежавальных мераў у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны. Дарадца Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр тлумачыць, што можа змяніцца для беларусаў. «Ранейшая рэдакцыя законапраекта ўсталёўвала сур’ёзныя абмежаванні ў дачыненні да беларусаў у магчымасці атрымання візаў, падачы на від на жыхарства, грамадзянства, статус е-рэзідэнцтва і ў атрыманні электроннага подпісу. Згодна з афіцыйным рэлізам на сайце Сейма, які з’явіўся адразу пасля правядзення галасавання па праекце закона, у канчатковай рэдакцыі законапраекта засталіся наступныя абмежаванні: – прыпыненне падачы заяваў на атрыманне візы ў візавых службах Літвы за мяжой за выключэннем выпадкаў, калі пасярэднікам выступае МЗС Літвы. Гэтае абмежаванне ўжо дзейнічала ў дачыненні да беларусаў і ўведзенае падчас надзвычайнага становішча ў Літве. – атрыманне статуса е-рэзідэнцтва і электроннага подпісу для грамадзянаў Беларусі, за выключэннем тых, хто мае часовы ці пастаянны від на жыхарства ў Літве. Звяртаем увагу, што часовы від на жыхарства таксама адзначаны ў афіцыйным рэлізе Сейма. Фактычна, раней статус е-рэзідэнцтва і электронны подпіс маглі атрымаць менавіта тыя людзі, якія трапляюць у выключэнні з гэтых абмежаванняў. – увоз на тэрыторыю Літвы ўкраінскіх грыўняў. Падчас заканатворчага працэсу Офіс камунікаваў з прадстаўнікамі палітычных партый, распрацоўнікамі законапраекта, прадстаўнікамі ўлады Літвы. Падчас камунікацый была перададзеная пазіцыя пра недапушчальнасць абмежаванняў і прапановы, распрацаваныя юрыстамі Офіса, пра іх змякчэнне, якія ў выніку былі ўлічаныя падчас другога чытання ў Сейме. Выключаныя абмежаванні па падачы на від на жыхарства, грамадзянства і падачы на е-рэзідэнцтва. Адзначым, што заканатворчы працэс не скончаны. Згодна з Кантытуцыяй Літвы, закон павінен падпісаць прэзідэнт ці накіраваць да паўторнага разгляду з указаннем прычынаў».
  • Светлана Тихановская

    «Беларусь – не ядзерная сметніца Расіі». Ціханоўская – пра «дзень яднання з Расіяй» Беларусь – не ядзерная сметніца Расіі. Не палігон, не губерня і не кавалачак зямлі. Беларусь – гэта суверэнная дзяржава і свабодны беларускі народ. Нам не блізкія імперскія ідэі. Беларусам не патрэбная ні Саюзная дзяржава, ні АДКБ, якія прыводзяць да размяшчэння ядзернай зброі ў нашай краіне. Свабодная Беларусь адкрые для сябе супрацу з Еўропай. Беларусь будзе далучацца і ствараць такія саюзы, якія абараняюць жыцці, бяспеку і дабрабыт беларусаў, а не ставяць пад пагрозу будучыню нашых дзяцей. https://youtu.be/-w6IOZV-KZ4
    «Беларусь – не ядзерная сметніца Расіі». Ціханоўская – пра «дзень яднання з Расіяй»

    «Беларусь – не ядзерная сметніца Расіі». Ціханоўская – пра «дзень яднання з Расіяй» Сёння, 2 красавіка, дыктатары дзвюх краін адзначаюць гэтак званы «дзень яднання народаў Беларусі і Расіі». Пад выглядам «яднання народаў» яны вучацца адзін ў аднаго, як прыгнятаць народ. Яны зрабілі Беларусь палігонам для расійскай вайсковай агрэсіі і вырашылі прывезці на нашую зямлю ядзерную зброю, каб зладзіць у Беларусі другі Чарнобыль. Беларусь – не ядзерная сметніца Расіі. Не палігон, не губерня і не кавалачак зямлі. Беларусь – гэта суверэнная дзяржава і свабодны беларускі народ. Нам не блізкія імперскія ідэі. Беларусам не патрэбная ні Саюзная дзяржава, ні АДКБ, якія прыводзяць да размяшчэння ядзернай зброі ў нашай краіне. Свабодная Беларусь адкрые для сябе супрацу з Еўропай. Беларусь будзе далучацца і ствараць такія саюзы, якія абараняюць жыцці, бяспеку і дабрабыт беларусаў, а не ставяць пад пагрозу будучыню нашых дзяцей.

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету ІІ, ініцыяваная Офісам Святланы Ціханоўскай Гэтая Канферэнцыя працягвае практыку збіраць прадстаўнікоў беларускай дыяспары разам з дэмсіламі Беларусі на адной пляцоўцы, каб наладжваць супрацоўніцтва. На канферэнцыі будуць абмяркоўвацца: – актуальная палітычная стратэгія Офіса, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета і Каардынацыйнай Рады; – падтрымка дзейнасці дыяспаральных арганізацый; – сумесныя намаганні ў кірунку нацыянальнага адраджэння Беларусі: культуры, адукацыі, гісторыі; – каардынацыя дзеянняў паміж палітычнымі і дыяспаральнымі структурамі; – стратэгіі больш паглыбленай супрацы паміж рознымі актарамі дэмакратычнага руху і грамадзянскай супольнасці. Больш інфармацыі на сайце – https://bydiaspora.net/ Колькасць удзельнікаў і ўдзельніцаў абмежаваная, таму прапануем дасылаць вашыя заяўкі ўжо цяпер. Зрабіць гэта можна па спасылцы: https://forms.gle/WCL9zo4Eo63NhejY8. Будзем радыя бачыць беларусаў і беларусак замежжа!
  • Светлана Тихановская

    Новыя праграмы міжнароднай падтрымкі для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. Выйшаў новы выпуск дайджэста «Асвета» Дарагія беларусы, каманда Офіса па адукацыі і навуцы, якую ўзначальвае Таццяна Шчытцова, штомесяц выпускае дайджэст «Асвета», дзе сабраныя самыя актуальныя навіны і міжнародныя магчымасці для беларускіх студэнтаў і даследчыкаў. На сайце «Асветы» ўжо з'явіўся новы выпуск, дзе можна знайсці мноства магчымасцяў працягнуць ці атрымаць адукацыю па розных напрамках. Напрыклад, Літоўскі Фонд прапануе дзяржаўныя стыпендыі і гранты для беларусаў на атрыманне адукацыі ў вышэйшых навучальных установах Літвы на 2023 год. Пра гэтую і іншыя магчымасці чытайце па спасылцы. І не забывайцеся пра асобны дадатак з міжнароднымі магчымасцямі для беларусаў на ўвесь 2023 год, які таксама падрыхтавала каманда Офіса па адукацыі. Дасылайце інфармацыю пра адукацыйныя магчымасці вашым сябрам ці калегам.
  • Светлана Тихановская

    Што ў Вашынгтоне думаюць пра Беларусь, рэжым і ядзерную пагрозу? Ціханоўская – пра візіт у ЗША – Падчас візіту Злучаныя Штаты аб’явілі аб запуску стратэгічнага дыялогу з дэмакратычнай Беларуссю. Гэта значыць, што ўжо напрыканцы гэтага году дэмсілы фармалізуюць супрацу з урадам ЗША. Да дыялогу запросяць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Дэмсілы выпрацуюць стратэгію беларуска-амерыканскіх адносінаў, і адновяць усе кантакты, якія былі разбураныя Лукашэнкам. – У бліжэйшыя некалькі месяцаў ЗША прызначаць спецпасланніка для супрацы з дэмакратычнымі сіламі. Ён будзе галоўнай кантактнай асобай паміж дэмакратычнай Беларуссю і Вашынгтонам. – ЗША не падтрымліваюць змякчэнне санкцыяў на транзіт калійных угнаенняў праз краіны ЕС, над чым актыўна працуюць лабісты рэжыму. – Нас запэўнілі, што ЗША захаваюць памер дапамогі Беларусі ў аб’ёме 30 мільёнаў долараў. Гэтыя грошы пойдуць на падтрымку незалежных СМІ, праваабаронцаў, НДА і рэпрэсаваных. – У Кангрэсе пачалася праца над новым законам аб дэмакратыі, суверэнітэце і правах чалавека ў Беларусі. Гэты закон дапаможа зрабіць падтрымку ЗША больш сістэмнай і паслядоўнай. Як прайшоў візіт Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанага пераходнага кабінета – глядзіце ў відэа: https://youtu.be/_B58IlySy_M
    Што ў Вашынгтоне думаюць пра Беларусь, рэжым і ядзерную пагрозу? Ціханоўская – пра візіт у ЗША

    – Падчас візіту Злучаныя Штаты аб’явілі аб запуску стратэгічнага дыялогу з дэмакратычнай Беларусі. Гэта значыць, што ўжо напрыканцы гэтага году дэмсілы фармалізуюць супрацу з урадам ЗША. Да дыялогу запросяць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Дэмсілы выпрацуюць стратэгію беларуска-амерыканскіх адносінаў, і адновяць усе кантакты, якія былі разбураныя Лукашэнкам. – У бліжэйшыя некалькі месяцаў ЗША прызначаць спецпасланніка для супрацы з дэмакратычнымі сіламі. Ён будзе галоўнай кантактнай асобай паміж дэмакратычнай Беларуссю і Вашынгтонам. – ЗША не падтрымліваюць змякчэнне санкцыяў на транзіт калійных угнаенняў праз краіны ЕС, над чым актыўна працуюць лабісты рэжыму. – Нас запэўнілі, што ЗША захаваюць памер дапамогі Беларусі ў аб’ёме 30 мільёнаў долараў. Гэтыя грошы пойдуць на падтрымку незалежных СМІ, праваабаронцаў, НДА і рэпрэсаваных. – У Кангрэсе пачалася праца над новым законам аб дэмакратыі, суверэнітэце і правах чалавека ў Беларусі. Гэты закон дапаможа зрабіць падтрымку ЗША больш сістэмнай і паслядоўнай. Як прайшоў візіт Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанага пераходнага кабінета – глядзіце ў відэа.

    YouTube
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская – Радзе Бяспекі ААН: «Падыход «пачакаем і ўбачым» не працуе. Разгортванне ядзернай зброі ў Беларусі павінна быць прадухіленае» Сёння адбылося паседжанне Рады Бяспекі ААН наконт рашэння Расіі аб размяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі насуперак волі беларускага народа. Перад гэтым абмеркаваннем сярод чальцоў Рады быў распаўсюджаны ліст Святланы Ціханоўскай да прэзідэнта Рады Бяспекі ААН – ад імя прадстаўніцы беларускага народа. «Расійская дзяржава, якая неаднаразова праяўляла агрэсіўныя паводзіны ў дачыненні да нашых суседзяў, можа нанесці ядзерны ўдар з тэрыторыі Беларусі. Беларусь не мае кантролю над гэтым узбраеннем – і ўжо пацярпела ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Пасля пачатку палітычнага і гуманітарнага крызісу ў Беларусі ў 2020 годзе мы заклікалі да рашучых крокаў для яго ўрэгулявання, перш чым ён ператворыцца ў рэальную пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы. З таго часу Лукашэнка захапіў замежны камерцыйны самалёт, зладзіў міграцыйны крызіс на мяжы з Еўрапейскім Саюзам, стаў су-агрэсарам у вайне супраць Украіны і працягвае рэпрэсаваць тысячы беларусаў. Цяпер ён дазваляе Расіі выкарыстоўваць нашую зямлю для аднаўлення глабальнай гонкі ўзбраенняў. Відавочна, што падыход «пачакаем і ўбачым» не працуе. Гэтае разгортванне ядзернай зброі павінна быць прадухіленае, і накіраваныя на гэта дзеянні павінны пачацца тут, у Радзе Бяспекі, у органе, які быў створаны Статутам ААН «каб выратаваць наступныя пакаленні ад бедстваў вайны». Мы таксама настойліва заклікаем свет запатрабаваць вываду расійскіх войскаў з Беларусі і спынення ўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Нарэшце, мы падтрымліваем патрабаванне Украіны пра пазбаўленне Расійскай Федэрацыі статуту сталага чальца Рады Бяспекі ААН». Уся заява Святланы Ціханоўскай – на сайце.
  • Светлана Тихановская

    Нашую памяць нельга скрасці Святлана Ціханоўская: «Учора ў мяне атрымалася наведаць пастаноўку «Сны аб Беларусі». Усё яшчэ складана глядзець на нашыя гісторыі і ведаць, што яны яшчэ не скончыліся. І ўсё ж важна запамінаць усё, што з намі было, каб не паўтарыць гэтага жаху ў будучыні. Асабліва пад уражаннем я была, калі пачула вершы нашай паэткі Ларысы Геніюш, бо ў гэты ж дзень з Зэльвы знік яе помнік. Але людзі, якія скралі яго, не ўлічылі: нашую памяць нельга скрасці. Хачу сказаць вялікі дзякуй ініцыятыве Разам, усім, хто працаваў над гэтым цудоўным спектаклем і ўсім, хто працягвае казаць пра нашую Беларусь усімі даступнымі спосабамі: праз кіно, тэатр, музыку, вершы і проста адно з адным». Спектакль «Сны аб Беларусі» ўжо ў адкрытым доступе, вы можаце паглядзець яго па спасылцы: https://youtu.be/0FT5do87hUw
  • Светлана Тихановская

    Вынесці пытанне пра пагрозу незалежнасці Беларусі на разгляд Рады Бяспекі ААН і Генасамблеі ААН Сёння Святлана Ціханоўская прыняла ў сваім офісе міністарку замежных справаў Францыі Катрын Калону. На сустрэчы абмеркавалі прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, каб ён не застаўся беспакараным і панёс поўную адказнасць за злачынствы супраць беларусаў і за ўдзел у вайне ва Украіне. Таксама гаворка ішла пра нядаўнюю заяву Пуціна пра размяшчэнне сховішча ядзернай зброі ў Беларусі. Святлана Ціханоўская адзначыла, што Лукашэнка публічна здае нацыянальную бяспеку і суверэнітэт Беларусі Пуціну, і заклікала Францыю вынесці пытанне пра пагрозу незалежнасці Беларусі на разгляд Рады Бяспекі ААН і Генасамблеі ААН.
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская: «Сёння мела гонар паразмаўляць з Наталляй Пінчук. І пры асабістай сустрэчы яшчэ раз пераканалася, якая ж гэта мужная, смелая жанчына з добрым сэрцам. Я ведаю, што гэта такое, калі твой муж за кратамі, калі не ведаеш, як ён сябе адчувае і як яму дапамагчы. І мяне сапраўды натхняе, што нягледзячы на выпрабаванні, Наталля не ачарсцвела і не паказвае нават стомленасці. Яна выпраменьвае столькі неймавернай цеплыні, што і мне становіцца лягчэй. Захапляюся яе сілай і сілай Алеся Бяляцкага. Гэтыя людзі — сапраўдны гонар Беларусі».
  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская запрашае на асабістыя размовы з беларусамі ў пятніцу Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай і намеснікам кіраўніцы АПК Валерам Кавалеўскім па гэтай спасылцы: us06web.zoom.us/meeting…sNgKy8gb Размова пройдзе ў пятніцу, 31 сакавіка, з 12:45 да 14:45 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім зможаце падзяліцца сваімі ідэямі, задаць пытанне і абмеркаваць сваю праблему. Мы хочам быць упэўненыя, што ўсім, хто зарэгістраваўся, хопіць часу на званок, таму колькасць рэгістрацый абмежаваная. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Адзначым, што такія размовы праходзяць кожны тыдзень. У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах. Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.
  • Реклама

  • Светлана Тихановская

    Святлана Ціханоўская – пра затрыманне сына Анатоля Лябедзькі «Анатоль паведаміў, што яго сына затрымалі ў Беларусі. Сына Анатоля затрымалі толькі за тое, што ён – сын свайго бацькі. На жаль, я добра разумею гэты боль, калі твой блізкі чалавек знаходзіцца за кратамі ні за што. Анатоль, сілаў вам і вытрымкі».
  • Светлана Тихановская

    «Адносіны Беларусі з варожай Расіяй мусяць змяніцца». Выступ Святланы Ціханоўскай на слуханнях у Кангрэсе ЗША «Расія адмаўляе і Беларусі, і Украіне ў іх фундаментальным праве на суверэнную дзяржаву. Аднак гэтыя дзве краіны – не канчатковая мэта расійскіх амбіцыяў, а крок на шляху да дэмантажу трансатлантычнага партнёрства. Таму я заклікаю ЗША і краіны-аднадумцы працягваць падтрымліваць Украіну, у тым ліку самай перадавой ваеннай тэхнікай, у яе мужнай барацьбе за права быць сабой і самастойна вызначаць сваю будучыню. Вайна дала зразумець беларусам, што адносіны з варожай Расіяй мусяць змяніцца. Аб'яднаны Пераходны Кабінет распрацаваў падыход да перагляду адносінаў з Расіяй, які ўключае ў сябе выхад з ваеннага саюза з Расіяй і дамовы аб Саюзнай дзяржаве. Замест гэтага мы пачалі працаваць над еўрапейскай перспектывай для Беларусі, што будзе ўключаць далучэнне да рэгіянальных ініцыятываў і шырокага партнёрства з суседнімі дзяржавамі. Я заклікаю Кангрэс ЗША падтрымаць гэтую стратэгічную змену для Беларусі. Рэжым замешаны ў мностве злачынстваў і павінен несці адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці і за саўдзел у ваенных злачынствах ва Украіне. Лукашэнка зрабіў магчымай вайну супраць Украіны. Напад на Кіеў і Бучу быў здзейснены з Беларусі. Ён застаецца адзіным саюзнікам Расіі, выконваючы ўсе просьбы Пуціна і жорстка заціскаючы любыя формы пратэсту беларусаў супраць вайны. Лукашэнка заслугоўвае таго, каб сядзець побач з Пуціным перад трыбуналам за здзейсненыя злачынствы». Увесь выступ – па спасылцы.
  • Светлана Тихановская

    Прапагандысты ва ўніверсітэтах – трывожны паказчык таго, куды рухаецца нашая краіна Святлана Ціханоўская: «Днямі я ўбачыла навіну пра тое, як прапагандысты прыязджалі з лекцыямі ў беларускія ўніверсітэты. Упэўненая, іх жаданне гаварыць з маладым пакаленнем асабіста – не ад вялікай любові да перадачы ведаў. Проста моладзь не глядзіць тэлевізар і агароджаная ад іх патоку хлусні. Шкада, што замест карыснай лекцыі студэнты атрымалі чарговую порцыю хлусні. Гэтая сітуацыя – трывожны паказчык таго, куды рухаецца нашая краіна. Каго запрашаюць чытаць лекцыі ва ўніверсітэты па ўсім свеце? Гэта заўсёды аўтарытэтны чалавек і прафесіянал у сваёй сферы. Гэта можа быць Нобелеўскі лаўрэат або СЕО буйной тэхналагічнай кампаніі, вядомы вучоны або філантроп. Сумна, што самыя карысныя лекцыі ў Беларусі зараз можна пачуць у турмах, таму што сярод палітзняволеных абсалютная большасць – аўтарытэтныя і разумныя беларусы, інтэлектуальная эліта і сапраўдны скарб нашай нацыі. У той час як па ўніверсітэтах катаюцца тыя, хто без абразаў апанента не зможа сфармуляваць нават адзін сказ. Мяне радуе тое, як рэагуюць на «гасцей» студэнты. Яны задаюць пытанні, якія паказваюць: новае пакаленне ўмее думаць самастойна, а не па метадычцы кіраўніка. І нават калі ўсе кафедры будуць запоўненыя ідэолагамі, сілавікамі і прапагандыстамі, – спыніць прагрэс у іх не атрымаецца. Студэнты толькі пасмяюцца і за пару хвілінаў знойдуць праўду – у тых крыніцах, якія сапраўды заслугоўваюць даверу».