ADD IMAGES Светлана Тихановская(@tsikhanouskaya). Візіт у Гарвардскі ўніверсітэт, сустрэча са старшынёй Еўрапарламента, узняцце нацыянальнага беларуск
Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
Візіт у Гарвардскі ўніверсітэт, сустрэча са старшынёй Еўрапарламента, узняцце нацыянальнага беларускага сцяга над ратушай Бостана Працягваецца візіт дэлегацыі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ў ЗША. Cёння ў Гарвардскім універсітэце Святлана Ціханоўская прачытае лекцыю і прыме ўдзел у дыскусіі са старшынёй Еўрапейскага парламента Рабертай Метцолай, з якой пасля запланавана асобная сустрэча. На сустрэчы з кіраўніцтвам Гарвардскага ўніверсітэта Святлана Ціханоўская і Аліна Коўшык плануюць узняць тэму стыпендый для беларускіх студэнтаў і арганізацыі экспертных дыскусій па Беларусі ў акадэмічным асяродку. 25 сакавіка кіраўніца і прадстаўнікі Кабінета наведаюць Бостан, каб паўдзельнічаць ва ўрачыстай цырымоніі ўзняцця бела-чырвона-белага сцяга над гарадской ратушай, у мітынгу да Дня волі і сустрэчы з беларускай дыяспарай. @CabinetBelarus