📕 Дзень беларускага кнігадруку!
6 жніўня 1517 года наш першадрукар Францішак Скарына выдаў першую друкаваную кнігу на нашай мове ― "Псалтыр".
У гонар гэтай падзеі 6 жніўня адзначаецца Дзень беларускага кнігадруку.
Менавіта гэты гуманіст часоў Вялікага Княства Літоўскага з'яўляецца прыкладам аднаго з самых выдатных навукоўцаў нашай гісторыі. Сімвалам розуму, асветы і культуры.
Historyja | Мая краіна Беларусь
🇧🇾 Дзень Салідарнасьці – міжнародная акцыя беларусаў сьвету
Нагадваем, што акцыі ўжо ідуць, некаторыя – нават сёньня!
🗓 06.08.2023,нядзеля ✊
🇵🇱 Беласток, Польшча, 16:00, марш Салідарнасці, Rynek Kościuszki 4, Białystok. Збор удзельнікаў-каля помніка Пілсудскаму, пасля чаго мы пройдзем вуліцамі Беластока да консульства РБ (падрабязьней на Facebook і ў Telegram)
🇬🇧 Лондан, Вялікабрытанія, 12:00,марш Салідарнасці, Збор удзельнікаў Marble Arch паўночны бок, непасрэдна каля аркі потым праз Hyde Park ідзем да пасольства РБ (падрабязьней)
🇺🇸 Вашынгтон, ЗША, 15:00,Day of Solidarity with Belarus, National Mall between 4th and 7th Streets (падрабязьней)
🗓 07.08.2023,панядзелак ✊
🏴 Эдынбург, Шатландыя, 18:30, Summerhall - Courtyard, Эдынбург, EH9 1PL (падрабязьней)
🗓08.08.2023,(аўторак)✊
🇺🇸 Сіэтл, ЗША, 19:00,Bellevue Downtown park (падрабязьней)
🇺🇸 Нью-Ёрк, ЗША, 17:00, мітынг, 1500 Broadway (падрабязьней)
❗️ Агулам акцыі абвешчаныя ў 38 (!) гарадах сьвету. Далучайцеся!
⏺ Акцыі 9 жніўня (новыя гарады!)
⏺ Акцыі 10-13 жніўня (новыя гарады!)
МКБ працягвае разам з актывам дыяспараў дадаваць гарады ў сьпіс, пра абнаўленьні мы будзем паведамляць.
👌 Мая Краіна Беларусь
Telegram | Instagram | TikTok
🗓 Сёньня пройдзе канфэрэнцыя «Новая Беларусь»
Цікаўнасьць да канфэрэнцыі ўзрастае пасьля інфармацыі аб тым, што напярэдадні ў Варшаве адбыўся круглы стол шырокага кола палітычных лідараў, падчас якога абмяркоўваліся пляны й пазыцыі дэмсіл.
Хіба такога шырокага прадстаўніцтва розных беларускіх палітычных сіл за адным сталом яшчэ не было: у сустрэчы ўзялі ўдзел больш за 50 палітыкаў і актывістаў, у тым ліку Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, «Кіберпартызан», «Партыі БНФ», штаба Віктара Бабарыкі, АГП, БСДП, БХД, руху «За Свабоду», «Рабочага руху», «Рады», «ByPOL», «BelPOL», «BYSOL», «Народных Амбасадаў Беларусі», «Сумленных людзей» і іншых.
Вынікі працы круглага стала будуць прэзентаваныя сёньня, 6 жніўня на Канферэнцыі.
🤔 Нам цікава будзе даведацца, да чаго дагаварыліся Офіс Ціханоўскай і Партыя БНФ, БХД, напрыклад. А вам?Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь
❗️ Расея магла імітаваць пускі ракет з тэрыторыі Беларусі ў мэтах правакацыі, каб уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны
Пра гэта ў камэнтары Ўкрінформу сказаў прадстаўнік Галоўнага Ўпраўленьня выведкі (ГУР) Мінабароны Ўкраіны Андрэй Юсаў.
«Што тычыцца ракет з тэрыторыі Беларусі – верагодна, гэта быў электронны пуск або імітацыя пуску, паколькі на тэрыторыі гэтай краіны знаходзяцца расейскія войскі, сілы і сродкі для рознага кшталту правакацыяў, каб уцягнуць яе (Беларусь) у вайну супраць Украіны», – адзначыў Юсаў.
Прадстаўнік ГУР патлумачыў, якім чынам расейцы маглі імітаваць пускі ракет:
«Фізычна яго магло б і ня быць, але ўсё магло быць абстаўлена такім чынам, быццам пускі адбываліся з тэрыторыі Беларусі. Інфармацыя зараз правяраецца», – дадаў прадстаўнік ГУР.
Нагадаем, учора Паветраныя Сілы Ўкраіны паведамілі пра пускі ракет з тэрыторыі Беларусі.
Акрамя таго, варта нагадаць, што рэальных пускаў ракет з тэрыторыі нашае краіны не было з кастрычніка 2022 году. Прынамсі, па стану на ўчора.
Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь
«В эту игру могут играть двое» – Минобороны Украины после российской атаки
Примерно в тоже время начали появляться видео летящих дронов в сторону Москвы. Из Подмосковья, Тульской и Калужской областей начали поступать сведения о попытках сбить БПЛА.
Совпадение?
👌 Мая Краіна Беларусь
Telegram | Instagram | TikTok
😳 За 20 хвілін да слуханьняў Кныровіч прапануе ўсё адмяніць?!
Чалец Каардынацыйнай Рады і сябра фракцыі «Грамадзянская салідарнасьць», бізнэсовец і блогер Аляксандр Кныровіч выступіў з нечаканаю прапановаю перанесьці галасаваньне па выказваньню даверу/недаверу да прадстаўніка АПКБ па аднаўленьні законнасьці і правапарадку Аляксандру Азараву на верасень 😳
Вось ягоныя аргумэнты:
▪️ З-за інфармацыйнай кампаніі, што ідзе супраць Азарава (у тым ліку, з боку праўладных медыя), і адсутнасьці крытэраў ацэнкі працы прадстаўнікоў АПКБ, рашэньне чальцоў КР ня будзе ўзважаным і аб'ектыўным, а ўжо прынятыя рашэньні зьяўляюцца хутчэй сымбалем даверу да асобы паводле ўласнай сыстэмы каардынат, а не непасрэднай ацэнкаю эфектыўнасьці працы Прадстаўніка;
▪️ Азарава плянуюць проста «зьліваць» (цытата), а пытаньні да яго амаль ня тычацца Прадстаўніцтва, што нагадвае хутчэй прадузяты допыт асобы, чым справаздачу Прадстаўніка, што – паводле Кныровіча – неаб'ектыўна;
▪️ Кныровіч прапануе дачакацца вынікаў фінансавага аўдыту BYPOL перад тым, як выносіць рашэньне.
Таксама чалец КР заявіў, што ўваходзіць у Назіральную Раду Фонду BYPOL (якая распачала працэс аўдыту), і абяцае прадставіць сваё высновы пасьля заканчэньня аўдыту.
Адзначым, што раней фракцыя КР, у якую ўваходзіць Кныровіч, крытыкавалі Паўла Латушку й Аляксандра Азарава за непавагу да рэглямэнту КР і пагардлівае стаўленьне да заплянаваных слуханьняў.
Цалкам прачытаць вялізарны зварот Кныровіча можна ў яго тг-канале ці на Facebook.
💬 Што думаеце на гэты конт? Ці варта амаль на месяц рабіць паўзу між справаздачаю і рашэньнем? А можа няма чаго цягнуць ката за розныя месцы, і тутусё зразумела нават бяз слуханьняў? 🤔
🐎🇧🇾 Сьвята гербу й сьцягу
Менавіта ў гэты дзень, 5 жніўня 1918 году Рада БНР абвясьціла герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг дзяржаўнымі сымбалямі!
Такім чынам гэты дзень льга адзначаць у якасьці Дня Гербу й Сьцягу.
Са Сьвятам!Historyja 👌 Мая Краіна Беларусь
Міжнародная акцыя беларускай дыяспары “ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ”, з нагоды трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў.
🔥 26 гарадоў па ўсім свеце супраць дыктатуры Лукашэнкі!
🗓 10.08.2023 (чацверг) ✊
❤️🔥Манрэаль, Канада, 18:00, Quebec, Phillips Square
🗓 12.08.2023 (субота) ✊
🤍Брусэль, Бельгія,13:30, марш Салідарнасці ад Albertine plein in Brussel (100 м ад цэнтральнага чыгуначнага вакзалу), каля помніка Караля Альберта I да Europakruispunt
www.facebook.com/groups/…60551256
🗓 13.08.2023 (нядзеля)✊❤️🔥Чыкага, ЗША, 11:00, СDT, S. COLUMBUS DR & E. MONROE ST., CHICAGO
facebook.com/events/…02904983
🤍 Бостан, ЗША,13:00
399 Congress St, Boston, MA 02210-1811
https://fb.me/e/34jfucDYV
⏺ Акцыі 5-8 жніўня: Беласток, Быдгашч, Лондан, Вашынгтон, Эдынбург, Сіэтл (каляндар тут)
⏺ Акціі 9 жніўня: Вільня, Варшава, Кракаў, Гданьск, Шчэцын, Уроцлаў, Фларэнцыя, Торунь, Рыга, Тбілісі, Франкфурт-на-Майне, Прага, Познань, Таронта (каляндар тут)
Разам з актывам дыяспараў @@MKBelarus працягвае ўдакладняць каляндар, сачыце за навінамі на нашым канале
👌 Мая Краіна Беларусь
Telegram | Instagram | TikTok
🔥 Яшчэ адзін расейскі карабель пайшоў...
Расейскі танкер SIG сустрэўся з марскімі дронамі ў раёне Крымскага мосту.
Цяперака яго спрабуюць адбуксаваць.
👌 Мая Краіна Беларусь
Telegram | Instagram | TikTok
🔥 Расейскі ваенны карабель пайшоў па вядомай адрэсе
Ранкам расейская база ў Наварасійску была атакавана надводнымі дронамі.
Мінабароны расеі заявілі, што атака не была пасьпяховаю, быццам усе дроны былі зьнішчаныя (бортам карабля?)
Вынікі «няўдачы» можна пабачыць на відэа ☝️
👌 Мая Краіна Беларусь
Telegram | Instagram | TikTok
4 жніўня 1917 года нарадзіўся беларускі пісьменнік Янка Брыль. Менавіта яму прыпісваецца вельмі цікавая і трапная цытата:
"Калі б беларуса прымусіць быць беларусам, які б атрымаўся выдатны беларус!"
Цікавостка: У польскім горадзе Гдыня знаходзіцца вуліца, названая ў гонар нашага беларускага пісьменніка Янкі Брыля. Менавіта гэты горад бараніў наш Янка перад немцамі ў верасні 1939 года, першыя дні Другой сусветнай вайны.
Historyja | Мая краіна Беларусь