🗓 Сёньня пройдзе канфэрэнцыя «Новая Беларусь»
Цікаўнасьць да канфэрэнцыі ўзрастае пасьля інфармацыі аб тым, што напярэдадні ў Варшаве адбыўся круглы стол шырокага кола палітычных лідараў, падчас якога абмяркоўваліся пляны й пазыцыі дэмсіл.
Хіба такога шырокага прадстаўніцтва розных беларускіх палітычных сіл за адным сталом яшчэ не было: у сустрэчы ўзялі ўдзел больш за 50 палітыкаў і актывістаў, у тым ліку Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, Каардынацыйнай Рады, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, «Кіберпартызан», «Партыі БНФ», штаба Віктара Бабарыкі, АГП, БСДП, БХД, руху «За Свабоду», «Рабочага руху», «Рады», «ByPOL», «BelPOL», «BYSOL», «Народных Амбасадаў Беларусі», «Сумленных людзей» і іншых.
Вынікі працы круглага стала будуць прэзентаваныя сёньня, 6 жніўня на Канферэнцыі.
🤔 Нам цікава будзе даведацца, да чаго дагаварыліся Офіс Ціханоўскай і Партыя БНФ, БХД, напрыклад. А вам?Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь