😳 За 20 хвілін да слуханьняў Кныровіч прапануе ўсё адмяніць?!
Чалец Каардынацыйнай Рады і сябра фракцыі «Грамадзянская салідарнасьць», бізнэсовец і блогер Аляксандр Кныровіч выступіў з нечаканаю прапановаю перанесьці галасаваньне па выказваньню даверу/недаверу да прадстаўніка АПКБ па аднаўленьні законнасьці і правапарадку Аляксандру Азараву на верасень 😳
Вось ягоныя аргумэнты:
▪️ З-за інфармацыйнай кампаніі, што ідзе супраць Азарава (у тым ліку, з боку праўладных медыя), і адсутнасьці крытэраў ацэнкі працы прадстаўнікоў АПКБ, рашэньне чальцоў КР ня будзе ўзважаным і аб'ектыўным, а ўжо прынятыя рашэньні зьяўляюцца хутчэй сымбалем даверу да асобы паводле ўласнай сыстэмы каардынат, а не непасрэднай ацэнкаю эфектыўнасьці працы Прадстаўніка;
▪️ Азарава плянуюць проста «зьліваць» (цытата), а пытаньні да яго амаль ня тычацца Прадстаўніцтва, што нагадвае хутчэй прадузяты допыт асобы, чым справаздачу Прадстаўніка, што – паводле Кныровіча – неаб'ектыўна;
▪️ Кныровіч прапануе дачакацца вынікаў фінансавага аўдыту BYPOL перад тым, як выносіць рашэньне.
Таксама чалец КР заявіў, што ўваходзіць у Назіральную Раду Фонду BYPOL (якая распачала працэс аўдыту), і абяцае прадставіць сваё высновы пасьля заканчэньня аўдыту.
Адзначым, што раней фракцыя КР, у якую ўваходзіць Кныровіч, крытыкавалі Паўла Латушку й Аляксандра Азарава за непавагу да рэглямэнту КР і пагардлівае стаўленьне да заплянаваных слуханьняў.
Цалкам прачытаць вялізарны зварот Кныровіча можна ў яго тг-канале ці на Facebook.
💬 Што думаеце на гэты конт? Ці варта амаль на месяц рабіць паўзу між справаздачаю і рашэньнем? А можа няма чаго цягнуць ката за розныя месцы, і тутусё зразумела нават бяз слуханьняў? 🤔