Обложка канала

МКБ

147411 @mkbelarus

Патриотическо-исторический канал с элементами резвлекухи «МАЯ КРАІНА БЕЛАРУСЬ»

МКБ

3 года назад
Открыть в
❗️ Расея магла імітаваць пускі ракет з тэрыторыі Беларусі ў мэтах правакацыі, каб уцягнуць Беларусь у вайну супраць Украіны Пра гэта ў камэнтары Ўкрінформу сказаў прадстаўнік Галоўнага Ўпраўленьня выведкі (ГУР) Мінабароны Ўкраіны Андрэй Юсаў. «Што тычыцца ракет з тэрыторыі Беларусі – верагодна, гэта быў электронны пуск або імітацыя пуску, паколькі на тэрыторыі гэтай краіны знаходзяцца расейскія войскі, сілы і сродкі для рознага кшталту правакацыяў, каб уцягнуць яе (Беларусь) у вайну супраць Украіны», – адзначыў Юсаў. Прадстаўнік ГУР патлумачыў, якім чынам расейцы маглі імітаваць пускі ракет: «Фізычна яго магло б і ня быць, але ўсё магло быць абстаўлена такім чынам, быццам пускі адбываліся з тэрыторыі Беларусі. Інфармацыя зараз правяраецца», – дадаў прадстаўнік ГУР. Нагадаем, учора Паветраныя Сілы Ўкраіны паведамілі пра пускі ракет з тэрыторыі Беларусі. Акрамя таго, варта нагадаць, што рэальных пускаў ракет з тэрыторыі нашае краіны не было з кастрычніка 2022 году. Прынамсі, па стану на ўчора. Крыніца 👌 Мая Краіна Беларусь