«Нам не ўсё адно»: вынікі збору
Удакладнілі ў арганізатараў: 574 617 эўра – канчатковая лічба збору, у ёй – усе крыніцы, уключна з крыптаю.
14 650 – столькі данатаў агулам зрабілі беларусы, 219 зь іх – праз крыпту.
Пры гэтым, агульная колькасьць донараў (з улікам крыпты) – 11 420. Імаверная прычына несупадзеньня колькасьці данатаў і донараў у тым, што беларусы замежжа данацілі за сябе, а потым – яшчэ раз па просьбе беларусаў унутры краіны.
Мы працягваем сачыць за далейшым лёсам грошай, што сабралі беларусы на палітвязьняў і іх родных. Неўзабаве вернемся з новай інфармацыяй, ужо з Назіральнай Рады.
👌 Мая Краіна Беларусь
Telegram | Instagram | TikTok