Пытанні легалізацыі беларусаў і працягу адукацыі для беларускіх студэнтаў, падтрымка палітвязняў: вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Эстонію
За два дні яна сустрэлася з прэзідэнтам Эстоніі, міністрам замежных спраў, спікерам парламента, іншымі палітыкамі. Таксама Ціханоўская наведала нацыянальны архіў, ўсклала кветкі да мемарыяла ахвярам савецкай акупацыі, сустрэлася з беларусамі Эстоніі.
Вынікі – сцісла:
– Пасля сустрэчы рэктараў з Ціханоўскай эстонскія ўніверсітэты разглядзяць пытанне іх прыёму беларускіх студэнтаў.
– Ціханоўская на пленарным паседжанні парламента заклікала падтрымаць палітвязняў, спрасціць візавую і міграцыйную палітыку ў дачыненні да беларусаў, але ўзмацніць санкцыі супраць памагатых рэжыму.
– На сустрэчы з міністрам замежных спраў Ціханоўская прадставіла ўпаўнаважанага Віталя Малчанава, які будзе прадстаўляць інтарэсы Беларусі ў Эстоніі.
– Эстонія не будзе накіроўваць амбасадара ў Мінск, але прызначыць спецпрадстаўніка па асаблівых даручэннях у Вільні, каб працаваць з дэмсіламі.