Обложка канала

Светлана Тихановская

Канал пресс-службы Светланы Тихановской.

Светлана Тихановская

3 года назад
Открыть в
«Размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі і наступствы гэтага для рэгіянальнай бяспекі». Учора Святлана Ціханоўская правяла другі сайд-івэнт па Беларусі падчас Саміту НАТА ў Вільні Беларуская лідарка пачала свой выступ з аповеду пра смерць палітзняволенага Алеся Пушкіна. Датычна размяшчэння ядзернай зброі ў Беларусі Ціханоўская падкрэсліла, што: «Размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі – гэта не толькі ўнутранае пытанне, але і пагроза глабальнай бяспецы. На жаль, рэакцыя міжнароднай супольнасці на гэтую пагрозу недастатковая». Яна прапанавала склікаць Раду бяспекі ААН, узняць пытанне на Генасамблеі ААН і ўвесці санкцыі супраць Расіі за размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі. «Спадзяемся, што разам з украінцамі мы здабудзем свабоду і пазбавімся ад расійскіх кіпцюроў. Ніякая зброя не можа забіць нашае жаданне быць свабоднымі», – адзначыла Святлана Ціханоўская. Падчас сайд-івэнту выступілі былы намеснік дзяржсакратара ЗША, дырэктар Еўразійскага цэнтра Атлантычнай Рады, старшыня Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Таксама ўдзельнічалі прадстаўнікі Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, дыпламаты і эксперты.