Святлана Ціханоўская запрашае беларусаўібеларусак на асабістыя размовыў гэтую пятніцу
Вы можаце зарэгістравацца на асабістую размову са Святланай Ціханоўскай і дарадцай па прававых пытаннях Крысцінай Рыхтэр па гэтай спасылцы: us06web.zoom.us/meeting…hjq5ZlL_Размова пройдзе ў пятніцу, 4 жніўня, з 13:00 да 15:00 па Мінску. Пасля рэгістрацыі вы атрымаеце персанальны час для званка, на якім вы зможаце падзяліцца сваімі ідэямі ці задаць пытанні.
У першую чаргу прымаюцца людзі, якія раней не ўдзельнічалі ў размовах. Калі вы не паспееце зарэгістравацца на гэтым тыдні, зможаце зрабіць гэта на наступным. Падкрэслім, што гэтыя размовы бяспечныя як для беларусаў замежжа, гэтак і для беларусаў у краіне.
Прачытаць пра тое, што такое асабістыя размовы і як яны праходзяць можна тут.