Запрашаем на Фестываль супраць аўтарытарызму!
📆 1-2.07
📍ADA Puławska, Puławska 37, Mokotów
У 2020 годзе беларусы паказалі, у першую чаргу самім сабе, што мы — сіла і гэта мы робім палітыку.
Але ці маем мы зараз тую сілу?
На сцэне — новыя гульцы: Пазняк, ПКК, офіс такі і сякі, Каардынацыйная рада, два разколы Байпола — падзі разбярыся, хто варты даверу.
❓Ці стала ў нас саміх за гэты час меньш аўтарытарнасці?
❓Ці палітыкі, што выступаюць супраць дыктатуры Лукашэнкі, таксама супраць аўтарытарызму?
❓Ці ёсць месца патрыярхальным і ксенафобным поглядам у новай Беларусі?
❓Як з людзей, якія рабілі навіны, мы ператварыліся ў тых, ад каго патрабуюць толькі ўдзельнічаць у анлайн-апытанках?
Усё гэта абмяркуем на Фестывалі супраць аўтарытарызму. Шчырыя і неадназначныя размовы, семінары, лекцыі пра палітыку, уладу, дэмакратыю, нацыяналізм і нашую ролю ў стварэнні беларускай будучыні.
🔺Расклад мерапрыемстваў на фестывалі🔺