Обложка канала

Прамень

9544 @pramenby

Канал коллектива "Прамень" (рус. "Луч"). Прамень — это коллектив и информационный ресурс анархистского и социально-политического направления.

Прамень

3 года назад
Открыть в
Запрашаем на Фестываль супраць аўтарытарызму! 📆 1-2.07 📍ADA Puławska, Puławska 37, Mokotów У 2020 годзе беларусы паказалі, у першую чаргу самім сабе, што мы — сіла і гэта мы робім палітыку. Але ці маем мы зараз тую сілу? На сцэне — новыя гульцы: Пазняк, ПКК, офіс такі і сякі, Каардынацыйная рада, два разколы Байпола — падзі разбярыся, хто варты даверу. ❓Ці стала ў нас саміх за гэты час меньш аўтарытарнасці? ❓Ці палітыкі, што выступаюць супраць дыктатуры Лукашэнкі, таксама супраць аўтарытарызму? ❓Ці ёсць месца патрыярхальным і ксенафобным поглядам у новай Беларусі? ❓Як з людзей, якія рабілі навіны, мы ператварыліся ў тых, ад каго патрабуюць толькі ўдзельнічаць у анлайн-апытанках? Усё гэта абмяркуем на Фестывалі супраць аўтарытарызму. Шчырыя і неадназначныя размовы, семінары, лекцыі пра палітыку, уладу, дэмакратыю, нацыяналізм і нашую ролю ў стварэнні беларускай будучыні. У бліжэйшыя тыдні мы анансуем праграму і гасцей - падпісвайцеся, каб нічога не прапусціць!