Обложка канала

Беларусь: события. Страница 5

Всё о событиях в Беларуси

  • Беларусь: события

    Савіных спрабаваў сарваць выступ Ціханоўскай перад ПА АБСЕ. Але яго падтрымала толькі Расія У залі прысутнічалі ўсе дэлегацыі, у тым ліку расійская і лукашэнкаўская. Калі прэзідэнтка Парламенцкай Асамблеі АБСЕ Маргарэта Сэдэрфельт прапанавала на зацвярджэнне парадак дня, Савіных выступіў з пратэстам. Ён заявіў, што Святлана Ціханоўская нібыта не мае права выступаць, таму што «знаходзіцца ў міжнародным вышуку за спробу захопу ўлады». Калі выступаў Савіных, шэраг дэлегацыяў пакінулі залю. Прэзідэнтка ПА АБСЕ паставіла пытанне на галасаванне, але толькі дзве дэлегацыі выступілі супраць зацвярджэння – расейская і лукашэнкаўская. Савіных перабіў прэзідэнтку і сказаў, што дэлегацыя рэжыму пакідае залю на знак пратэсту.
  • Беларусь: события

    «Мы вывучылі, што ў нас ёсць і свае нацыянальныя інтарэсы». Зварот Ціханоўскай на гадавіну вайны «Мы вывучылі, што ў нас ёсць і свае нацыянальныя інтарэсы. Зразумелі, што часам трэба не толькі дапамагчы іншаму, але і абараніць сваё. Усвядомілі, што мы – асобная краіна, і нам не патрэбныя ніякія старэйшыя браты. Дарагія беларусы і беларускі. У гэтую дату я хачу сказаць вам вялікі дзякуй за тое, што вы ёсць. За вашую сілу і чалавечнасць. За тое, што застаяцеся на баку дабра. За тое, што для вас не існуе фразы «всё не так однозначно». Хачу абняць вас і сказаць: я ганаруся тым, якімі людзьмі мы становімся ў гэтых складаных умовах». https://youtu.be/_PrUD0RTeLQ
    «Мы вывучылі, што ў нас ёсць і свае нацыянальныя інтарэсы». Зварот Ціханоўскай на гадавіну вайны

    «Мы вывучылі, што ў нас ёсць і свае нацыянальныя інтарэсы. Зразумелі, што часам трэба не толькі дапамагчы іншаму, але і абараніць сваё. Усвядомілі, што мы – асобная краіна, і нам не патрэбныя ніякія старэйшыя браты. Дарагія беларусы і беларускі. У гэтую дату я хачу сказаць вам вялікі дзякуй за тое, што вы ёсць. За вашую сілу і чалавечнасць. За тое, што застаяцеся на баку дабра. За тое, што для вас не існуе фразы «всё не так однозначно». Хачу абняць вас і сказаць: я ганаруся тым, якімі людзьмі мы становімся ў гэтых складаных умовах».

    YouTube
  • Беларусь: события

    Журналіст "Трыбуны" Аляксандар Івулін знаходзіцца на волі з 17 лютага. Ён ужо з'ехаў з Беларусі Стваральніка канала «ЧестнОК» і футбаліста «Крумкачоў» прыгаварывалі да двух гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у мірных акцыях пратэсту. Ён поўнасцю адбыў свой тэрмін.
  • Реклама

  • Беларусь: события

    Святлана Ціханоўская заклікае беларускую дыяспару выйсці на мітынгі 24 лютага «24 лютага 2022 года пачалася жудасная вайна, у якой рэжым Лукашэнкі прымае ўдзел. Праз яго суагрэсарам стала беларуская дзяржава, але не беларусы. Беларусы не падтрымліваюць гэтую вайну. Пакуль Лукашэнка даваў тэрыторыю Беларусі для расійскіх самалётаў і салдатаў, беларусы спынялі эшалоны з ваеннай тэхнікай і дасылалі звесткі ў «Беларускі Гаюн». Беларусы працягваюць валанцёрыць ва Украіне і ваяваць у шэрагах ЗСУ. Заўтра будзе год як ідзе вайна, якой не мусіць быць ні дня. І беларусы пра гэта не забываюцца. У нашай краіне, дзе за жоўта-блакітныя стужачкі даюць суткі, а за песню гурта «Океан Ельзи» заводзяць крыміналку, немагчыма выйсці на вуліцу з нацыянальнымі сцягамі Украіны і Беларусі. Але гэта можна зрабіць за мяжой. Таму заўтра беларусы выйдуць у Аўстрыі, Бразіліі, Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Ірландыі, Італіі, Латвіі, Літвы, Нарвегіі, Польшчы, Фінляндыі, Францыі, Чарнагорыі, Швецыі, Эстоніі і іншых краінах свету. Далучайцеся і вы!» Адшукайце на dze.chat суполку вашай краіны ці вашага горада, знайдзіце там інфармацыю, куды беларусы пойдуць у гэты дзень, абмяркуйце з землякамі пікеты каля амбасадаў Беларусі – і далучайцеся да іх.
  • Беларусь: события

    Віншуем з днём роднай мовы! 🥰 Сёлета мы падрыхтавалі для вас гісторыю любові! Любіце, натхняйцеся і натхняйце людзей навокал! Нам з вамі пашчасціла мець сваю родную мову — нашую адметнасць, гонар, душу і, безумоўна, любоў 🤍 Таму ў новым відэа «Годна» беларусы згадваюць свае гісторыі любові. А як вы прыйшлі да разумення, што любіце? Быў гэты шлях простым альбо пакручастым?
  • Беларусь: события

    «Глядзець Мелказёрава і Чалага, а не іх расійскіх калег». Што такое мець родную мову Святлана Ціханоўская ў Дзень роднай мовы звярнулася да беларусаў: «Якую мову вы лічыце роднай? А на якой размаўляеце? Думаю, большасць беларусаў у адказ на апошняе пытанне назаве рускую. Але руская мова – не наш выбар. Гэта не выбар нашых бацькоў, дзядуляў з бабулямі. Гэта не выбар беларускай нацыі, якую некалькі стагоддзяў сістэматычна русіфікуюць. Расія напала на Украіну, бо вырашыла, нібыта Украіна, яе народ і мова не павінны існаваць. У знішчаным учшэнт Марыупалі ў першую чаргу акупанты замянілі шыльды – з украінскіх на рускія. Бо мова мае значэнне». https://youtu.be/L7Qwc6bhrwE
    «Глядзець Мелказёрава і Чалага, а не іх расійскіх калег». Што такое мець родную мову

    Святлана Ціханоўская ў Дзень роднай мовы звярнулася да беларусаў: «Якую мову вы лічыце роднай? А на якой размаўляеце? Думаю, большасць беларусаў у адказ на апошняе пытанне назаве рускую. Але руская мова – не наш выбар. Гэта не выбар нашых бацькоў, дзядуляў з бабулямі. Гэта не выбар беларускай нацыі, якую некалькі стагоддзяў сістэматычна русіфікуюць. Расія напала на Украіну, бо вырашыла, нібыта Украіна, яе народ і мова не павінны існаваць. У знішчаным учшэнт Марыупалі ў першую чаргу акупанты замянілі шыльды – з украінскіх на рускія. Бо мова мае значэнне».

    YouTube
  • Беларусь: события

    Польшча абмяжоўвае рух на памежным пераходзе «Кукурыкі-Казловічы» з 19.00 21 лютага, — Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы.
  • Беларусь: события

    У ДТЗ з удзелам маршруткі ў Смалявіцкім раёне загінулі 11 чалавек 20 лютага каля 15:00 на 9 км аўтадарогі Р-69 (Смалявічы-Шацк) адбылося лабавое сутыкненне грузавога аўтамабіля МАЗ з маршрутным таксі. 11 чалавек, у тым ліку дзіця, загінулі. Шасцёра дастаўлены ў бальніцу.
  • Беларусь: события

    Беларусь высылае двух польскіх консулаў і супрацоўніка памежслужбы Польшчы, — Onet са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Польшчы Лукаша Ясіну.
  • Беларусь: события

    Тихановская на Мюнхенской конференции: «Беларусь должна выйти из ОДКБ и Союзного государства» Светлана Тихановская: «Я считаю, что демократические перемены в Беларуси станут лучшим подспорьем для победы Украины. Сегодня я хочу поделиться нашим видением изменений в Беларуси: 1) Беларусь выйдет из Союзного государства с Россией. После 24 февраля мы не видим перспектив партнерства с Российской Федерацией. Все соглашения между режимом Лукашенко и Россией, подписанные после выборов 2020 года, должны быть признаны недействительными. Все экономические сделки с Россией должны быть пересмотрены с точки зрения их соответствия нашим национальным интересам. 2) Беларусь выйдет из ОДКБ и военного союза с Россией. Мы не должны быть в одном военном союзе с агрессором. В данный момент Россия проводит гибридную оккупацию Беларуси. 3) Беларусь нормализует отношения с другими своими соседями и начнет широкое региональное сотрудничество, особенно с Украиной, Польшей и странами Балтии. 4) Беларусь будет стремиться к расширению сотрудничества с европейскими институтами и странами-членами ЕС. Беларусь присоединится к Совету Европы. Мы разработаем долгосрочную стратегию сотрудничества с ЕС. 5) Беларусь примет новую конституцию, которая не позволит стране снова впасть в тиранию. Мы построим демократические институты, чтобы исключить злоупотребление властью. Чтобы достичь этого, нам нужна международная поддержка. Поэтому я призываю к созданию международной коалиции за демократическую и независимую Беларусь.
  • Беларусь: события

    Кааліцыя за дэмакратычную Беларусь, падтрымка рэпрэсаваных: Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнткай Еўракамісіі Урсулай фон дэр Ляен Падчас Мюнхенскай канферэнцыі Святлана Ціханоўская правяла сустрэчу з Урсулай фон дэр Ляен. У снежні 2021 пасля іх сустрэчы Еўракамісія ў два разы павялічыла падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці. Гэтым разам Ціханоўская і фон дэр Ляен абмеркавалі стварэнне міжнароднай кааліцыі ў падтрымку незалежнай Беларусі. Лукашэнка імкліва здае беларускі суверэнітэт, і неабходныя сумесныя дзеянні, каб спыніць паглынанне Беларусі Расіяй.
  • Беларусь: события

    Будучыня бяспекі ў рэгіёне і агульная стратэгія ў Міжмор’і: перамовы ў Мюнхене з Олафам Шольцам і кіраўніком яго канцылярыі Святлана Ціханоўская з дэлегацыяй Офіса і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета правяла сустрэчу з канцлерам Германіі Олафам Шольцам, падчас якой абмеркавалі неабходнасць новай скаардынаванай стратэгіі ў абарону беларускай незалежнасці. Таксама адбылася сустрэча з кіраўніком канцылярыі Шольца Вольфгангам Шмідтам. Яны абмеркавалі будучыню бяспекі ў рэгіёне і агульную стратэгію ў Міжмор’і, дзе Беларусь – адзін з ключавых элементаў бяспекі. На сустрэчы таксама гаварылі пра канцэпцыі кааліцыі ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Ціханоўская папрасіла Германію стаць адным з лідараў такой кааліцыі, каб выступіць гарантам мірнага пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі, вываду расійскіх войскаў, распрацоўку плана адбудовы Беларусі і плана Маршала для нашай краіны. На відэа: Святлана Ціханоўская і канцлер Германіі Олаф Шольц.
  • Беларусь: события

    Санкции работают Лукашисты с пафосом продолжают утверждать о том, что, мол, «санкции нас не пугают, мы стали только сильнее и т.д.». Однако, по информации, полученной от участников плана "Перамога", все далеко не так радужно. В рамках мер противодействия санкционному давлению, режим совместно с представителями Государства Катар изучает возможности создания торгового «хаба». Предполагается использовать возможности катарских торгово-финансовых площадок для осуществления беларускими предприятиями и банками расчетов и платежей с иностранными партнерами в обход международных санкций. Также прорабатывается использование зон свободной торговли Катара для поставки в эту страну различных видов санкционной продукции с последующим её реэкспортом в страны Ближнего Востока, Азии и Африки. По одной из возможных схем, беларуские сельскохозяйственные и продовольственные товары планируется фасовать в местную упаковку и реализовывать как катарские. «Не рабочие» санкции вынуждают закупать табак для ОАО «Гродненская табачная фабрика «Неман» через азербайджанских посредников, но схема настолько не прочна, что планирование далее чем на месяц не происходит. Жыве Беларусь! Слава Україні! Сбор на подготовку беларусов от BYPOL: https://bysol.org/be/initiatives/bypoltraining/ Чат-бот плана «ПЕРАМОГА»: https://t.me/plan_peramoga_bot Связь с нами: E-mail: [email protected] E-mail САЦ: [email protected] Telegram: https://t.me/osb_by_pol
  • Беларусь: события

    Беларусь знаходзіцца ў топ-7 краін свету па колькасці палітвязняў на 100 000 насельніцтва.
    Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

    📊Беларусь знаходзіцца ў топ-7 краінах свету па колькасці палітвязняў на 100 000 насельніцтва The Washington Post у сваім тэксце распавёў пра маштаб рэпрэсій у самых недэмакратычных краінах свету. Таксама выданне прывяло статыстыку па колькасці палітзняволеных і затрыманых у розных дзяржавах. Згодна з ёй, Беларусь знаходзіцца на 6 месцы ў свеце па колькасці палітвязняў на 100 000 насельніцтва. Наша краіна абыйшла Кубу і набліжаецца да паказчыку Ганконгу. Узначальваюць гэты антырэйтынг КНДР, Егіпет і Турцыя — дакладных лічбаў палітвязняў па якіх няма, таму прыводзяцца прыкладныя дадзеныя. Адзначым, што амаль у кожнай краіне свае крытэрыі для вызначэння палітвязняў — напрыклад, у некаторых палітвязнямі лічацца людзі, якія трапілі на «суткі» па палітычных матывах. Для некаторых краін The Washington Post прывёў колькасць арыштаваных на акцыях пратэсту (антываенныя акцыі ў лютым мінулага году ў РФ і антыўрадавыя акцыі ў Іране) — гэтыя краіны ў статыстыцы палітвязняў не ўлічваліся.

    Telegram
  • Беларусь: события

    Валер Кавалеўскі на прэс-канферэнцыі Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі дадаў крыху падрабязнасцяў пра распрацоўку новага пашпарта для беларусаў: «Адмысловая група з дызайнераў, геральдыстаў працавала над дакументам, падтрымалі ідэю фундатары. Ён робіцца не толькі для пацвярджэння беларускага грамадзянства, але для міжнародных паездак. Мы шмат кансультаваліся з міжнароднымі партнёрамі, каб яны пацвердзілі перспектыўнасць ідэі. Ёсць папярэднія дамоўленасці па гэтай справе, але не магу раскрываць усе дэталі. Праект падтрымліваецца Еўракамісіяй, але поспех залежыць ад таго, ці атрымаем мы падтрымку ад асобных дзяржаў».
  • Реклама

  • Беларусь: события

    Гурт РСП прэзентаваў новы кліп з нагоды другой гадавіны арышту Два гады таму, 14 лютага, удзельнікаў гурта разам з гасцямі канцэрта затрымалі на базе «Агенчык». Музыкі і госці канцэрта атрымалі 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Сёння РСП апублікавалі клiп аб тых падзеях.
  • Беларусь: события

    Активисты "Рабочего Руха" не пропустили в ЕС две фуры с удобрениями "Гродно Азота" Этой ночью на беларусско-литовской границе представителям инициативы «Рабочы Рух» совместно с беларусскими активистами удалось заблокировать ввоз на территорию ЕС продукции находящегося под санкциями предприятия "Гродно Азот". При этом присутствовали журналисты Беларусского Расследовательского Центра. Собрали главное из нашего ночного онлайна. На пограничном пункте пропуска Райгардарс (Литва) (со стороны Беларуси – Привалка), были задержаны две фуры, которые на тот момент уже прошли таможенный контроль Литовской Республики. Руководителю Беларусского Расследовательского Центра Станиславу Ивашкевичу удалось пообщаться с водителем первого грузовика, который подтвердил, что удобрения погрузили в его машину на предприятии "Гродно Азот". Водитель также сообщил, что он не в курсе, что груз санкционный и просто везёт его до места назначения. Шофёр второй фуры подтвердил аналогичное происхождение своего груза. После разбирательств с представителями литовской полиции, сотрудниками таможни и пограничниками, было принято решение развернуть данные фуры и отправить их на дополнительную проверку. Чат-бот | Подписаться | Поддержать
  • Беларусь: события

    Грамадзян Францыі заклікаюць неадкладна пакінуць Беларусь у сувязі з ваеннымі дзеяннямі ва Украіне — МЗС Францыі.