Валер Кавалеўскі на прэс-канферэнцыі Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі дадаў крыху падрабязнасцяў пра распрацоўку новага пашпарта для беларусаў:
«Адмысловая група з дызайнераў, геральдыстаў працавала над дакументам, падтрымалі ідэю фундатары. Ён робіцца не толькі для пацвярджэння беларускага грамадзянства, але для міжнародных паездак. Мы шмат кансультаваліся з міжнароднымі партнёрамі, каб яны пацвердзілі перспектыўнасць ідэі. Ёсць папярэднія дамоўленасці па гэтай справе, але не магу раскрываць усе дэталі. Праект падтрымліваецца Еўракамісіяй, але поспех залежыць ад таго, ці атрымаем мы падтрымку ад асобных дзяржаў».