Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

3 года назад
Открыть в
Будучыня бяспекі ў рэгіёне і агульная стратэгія ў Міжмор’і: перамовы ў Мюнхене з Олафам Шольцам і кіраўніком яго канцылярыі Святлана Ціханоўская з дэлегацыяй Офіса і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета правяла сустрэчу з канцлерам Германіі Олафам Шольцам, падчас якой абмеркавалі неабходнасць новай скаардынаванай стратэгіі ў абарону беларускай незалежнасці. Таксама адбылася сустрэча з кіраўніком канцылярыі Шольца Вольфгангам Шмідтам. Яны абмеркавалі будучыню бяспекі ў рэгіёне і агульную стратэгію ў Міжмор’і, дзе Беларусь – адзін з ключавых элементаў бяспекі. На сустрэчы таксама гаварылі пра канцэпцыі кааліцыі ў падтрымку дэмакратычнай Беларусі. Ціханоўская папрасіла Германію стаць адным з лідараў такой кааліцыі, каб выступіць гарантам мірнага пераходу ад дыктатуры да дэмакратыі, вываду расійскіх войскаў, распрацоўку плана адбудовы Беларусі і плана Маршала для нашай краіны. На відэа: Святлана Ціханоўская і канцлер Германіі Олаф Шольц.