Обложка канала

Беларусь: события. Страница 3

Всё о событиях в Беларуси

  • Беларусь: события

    Часовы павераны ў справах Амбасады ЗША ў Мінску Рубен Аруцюнян вiншуе беларусаў
  • Беларусь: события

    «Нам ёсць што святкаваць». Святлана Ціханоўская дзякуе беларусам і віншуе з Днём Волі Сёння, у гэты святочны дзень, нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў. https://youtu.be/vKnS-M35Y_w
    «Нам ёсць што святкаваць». Святлана Ціханоўская дзякуе беларусам і віншуе з Днём Волі

    Сёння, у гэты святочны дзень, нацыянальная лідарка Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў. Як адсвяткаваць Дзень Волі – глядзіце на сайце standwithbelarus.org

    YouTube
  • Беларусь: события

  • Реклама

  • Беларусь: события

    ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць Беларусі, прымеркаваныя да Дня Волі Пад санкцыі патрапілі, ў тым ліку, заводы МАЗ і БелАЗ разам з кіраўнікамі, члены ЦВК, Boeing 737 EW-001PA, на якім лятае Лукашэнка.
  • Беларусь: события

    «Калі мы дазволім дыктатарам тэрарызаваць свой народ, яны пачнуць пагражаць усяму свету»: выступ Ціханоўскай на канферэнцыі Каліноўскага Канферэнцыя Каліноўскага прайшла ў Вашынгтоне ў будынку Кангрэса ЗША. У сваёй прамове нацыянальная лідарка ўзгадала «Барацьбу за дэмакратыю часта рамантызуюць. Але ёсць і іншая, больш змрочная карціна нашай барацьбы – шлях да дэмакратыі выбрукаваны болем, слязамі і пакутамі. У барацьбе з тыраніяй не існуе срэбнай кулі. Для перамогі патрэбны цэлы набор розных інструментаў. Дыктатура Лукашэнкі падобная да крэсла з трыма ножкамі: рэпрэсіі, грошы і Расія. Калі адна ножка адваліцца, крэсла ўпадзе. Мы чакаем, што Кангрэс Злучаных Штатаў і прэзідэнт Байдэн стануць лідарамі ў глабальнай барацьбе супраць тыраніі. Мы бачым ролю Злучаных Штатаў у абароне незалежнасці Беларусі і Украіны і ў пабудове адзінства дэмакратычных дзяржаваў вакол гэтай справы. Для нас важна мець скаардынаваную стратэгію паміж ЕС, ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай». Уся прамова – на сайце Святланы Ціханоўскай.
  • Беларусь: события

    Што рабіць на Дзень Волі? Глядзіце на standwithbelarus.org Да 2020 года кожны год 25 сакавіка праводзіліся акцыі пратэсту, шэсці і канцэрты. Людзі выходзілі на шматтысячныя мітынгі пад бел-чырвона-белымі сцягамі. Гэты дзень стаў сімвалам барацьбы беларусаў за свабоду. Пасля 2020 года масавыя дэманстрацыі на Дзень Волі ў Беларусі не праводзіліся. Але беларусы ўсяго свету працягваюць яго адзначаць, арганізуюць розныя мерапрыемствы, акцыі салідарнасці. Як можна адзначыць Дзень Волі? 1. Далучыцеся да «Галасоў Беларусі» – пакіньце свае віншаванні са святам суайчыннікам на halasy.info. Калі вы за мяжой, далучыцеся да адной з акцыяў у вашым горадзе/краіне (мапа на standwithbelarus.org). 2. Калі вы ў бяспецы, зрабіце пасты/твіты віншаванні з Днём Волі па-беларуску і на мове краіны, дзе вы знаходзіцеся. А таксама падзяліцеся гісторыяй свята з вашымі сябрамі і знаёмымі. 3. Перайдзіце на беларускую мову. Перавядзіце сацсеткі на беларускую. Паспрабуйце гаварыць па-беларуску дома, з суседзямі, са сваякамі, на працы. 4. Праявіце салідарнасць з беларусамі. Ахвяруйце грошы на адну з беларускіх ініцыятываў. А таксама напішыце некалікі лістоў палітвязням. 5. Даведайцеся больш пра Беларусь і пра Дзень Волі. Што паглядзець ці пачытаць шукайце на сайце standwithbelarus.org. 6. У камунікацыі выкарыстоўвайце хэштэг #StandWithBelarus. Больш прапановаў як адсвяткаваць Дзень Волі, глядзіце на сайце standwithbelarus.org. Далучайцеся!
  • Беларусь: события

    «Законапраект не закранае рэжым Лукашэнкі, але стварае значныя цяжкасці для законапаслухмяных і лаяльных Літве грамадзян Беларусі» Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі прыняў заяву, у якой выказвае сваю пазіцыю адносна абмежаванняў для грамадзян Беларусі, якія прадугледжаны новым законапраектам, прынятым Літоўскім Сеймам у першым чытанні: «Фактычнае раўнаванне грамадзян Беларусі і Расіі не мае пад сабой падстаў. Большасць беларусаў не падтрымлівае агрэсію супраць Украіны. Відавочна і тое, што рашэнне нелегітымнага дыктатарскага рэжыму падтрымаць расійскую агрэсію супярэчыць волі беларускага народа, які з 2020 года аказвае супраціў рэжыму, дамагаецца спынення ўдзелу ў ваеннай агрэсіі і аднаўлення дэмакратыі. <...> Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі будзе актыўна працаваць з заканадаўчай і выканаўчай уладай Літоўскай Рэспублікі з тым, каб дамагчыся справядлівага стаўлення да законных правоў грамадзян Беларусі, і разлічвае на канструктыўнае ўзаемадзеянне» Поўны тэкст заявы чытайце па спасылцы: telegra.ph/Zayava-…96-03-22 @CabinetBelarus
    Заява да законапраекта Сейма Літвы, які тычыцца міграцыйных умоў для грамадзян Беларусі

    Аб'яднаны Пераходны Кабінет Беларусі ў поўнай меры ўсведамляе, што ва ўмовах напружанай геапалітычнай сітуацыі, звязанай з вайной ва Украіне, Літоўская Рэспубліка вымушана прымаць меры па забеспячэнні сваёй нацыянальнай бяспекі. Разам з тым, адзначаем, што законапраект № XIVP-2496(2) "Аб увядзенні абмежавальных мер у дачыненні да ваеннай агрэсіі супраць Украіны" патэнцыйна закранае інтарэсы дзясяткаў тысяч беларусаў, якія пражываюць у Літве і сваёй штодзённай працай робяць важкі ўнёсак у нацыянальную эканоміку.…

    Telegraph
  • Беларусь: события

    «У абгрунтаванні судовага рашэння пацвярджаецца, што матэрыялы ад «BYPOL» з’яўляюцца «крыніцамі, вартымі даверу» Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аляксандр Азараў пракаментаваў рашэнне лонданскага Высокага суда адмовіць кампаніі «SYNESIS» у адмене санкцый, накладзеных на яе ў 2020-м годзе: «Я і мая каманда вітаем рашэнне суда пакінуць у сіле рашэнне брытанскага МЗС аб накладанні санкцый на кампанію «SYNESIS», чыё праграмнае забеспячэнне «KIPOD» рэжым актыўна выкарыстоўвае для пераследу ўдзельнікаў пратэсту. Мы задаволены, што нашая праца была выкарыстана брытанскім правасуддзем пры ажыццяўленні гэтага расследавання, і ў абгрунтаванні судовага рашэння пацвярджаецца, што матэрыялы ад «BYPOL» з’яўляюцца «крыніцамі, вартымі даверу». Ёсць віды аказанай намі дапамогі ў гэтай справе, пра якія я не магу распавядаць, але магу запэўніць, што мы працягнем супрацоўніцтва з усімі адпаведнымі еўрапейскімі і міжнароднымі структурамі для таго, каб бандыцкі рэжым Лукашэнкі і ўсе афіляваныя з ім кампаніі і арганізацыі не толькі былі абмежаваныя ў правах ва ўсім цывілізаваным свеце, але і панеслі крымінальную адказнасць за здзейсненыя злачынствы супраць беларусаў» @CabinetBelarus
  • Беларусь: события

    BYPOL раскрыл очередную инсценировку "теракта" Так называемый "Комитет государственной безопасности" на своем официальном сайте разместил информацию о том, что в ходе проведения специальных мероприятий по пресечению деятельности лиц, проникших на территорию Республики Беларусь с целью совершения террористической акции, 19 марта 2023 года в г.Гродно по улице Курчатова ликвидирован иностранный гражданин. 21.03.2023 пропагандистские СМИ распространили фото и видео материалы, на которых зафиксирован момент наблюдения за якобы гражданином рф Ломакиным Алексеем Николаевичем, 1981 г.р., а также кадры штурма его места жительства и фотография его паспорта. В ходе повествования было указано, что паспорт гражданина рф является поддельным. Заметим, что эта информация является единственной правдой, сказанной приспешниками диктатора. В ходе проведения проверки, BYPOL от участников плана "Перамога" получил оперативную информацию о том, что никакого террориста не существовало, а также указанные мероприятия со стороны т.н. "КГБ" являются постановочными. Лицом, якобы применившим боевую гранату и погибшим в ходе штурма (актером) оказался действующий сотрудник т.н. "КГБ", а именно Захаров Алексей Николаевич, 18.04.1981 г.р., уроженец г. Городок, Витебской области, который проходит службу в оперативно-поисковом отделе УКГБ по Витебской области (служба наружного наблюдения). Указанная инсценировка проведена в преддверии Дня воли 25 марта с целью устрашения беларусов, которые продолжают бороться с режимом, а также для поднятия авторитета т.н. КГБ перед диктатором. Жыве Беларусь! Слава Україні! Сбор на подготовку беларусов от BYPOL: https://bysol.org/be/initiatives/bypoltraining/ Чат-бот плана «ПЕРАМОГА»: https://t.me/plan_peramoga_bot Связь с нами: E-mail: [email protected] Telegram: https://t.me/osb_by_pol
  • Беларусь: события

    ‼️Палітзняволены Ігар Лосік здзейсніў спробу суіцыду ў калоніі Праваабаронцы атрымалі інфармацыю з некалькіх крыніц пра тое, што Ігар Лосік у ШІЗА наваполацкай калоніі доўгі час трымаў галадоўку, а пасля парэзаў сабе рукі і шыю. Ігара выратавалі і адправілі ў медсанчастку. Нагадаем, Ігару прысудзілі 15 гадоў пазбаўлення волі ўзмоцненага рэжыму па «справе Ціханоўскага». Пазней два гады пазбаўлення волі прызначылі яго жонцы — Дар‘і Лосік. Чатырохгадовая дачка Лосікаў Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі. 💌Падтрымаць Ігара: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Ігару Аляксандравічу Лосіку 💌Падтрымаць Дар'ю: СІЗА-6. 225413, Баранавічы, Брэсцкая, 258 В, Дар'і Аляксандраўне Лосік 💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz
  • Беларусь: события

    Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі. Што гэта значыць – распавядае дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Крысціна Рыхтэр 13 сакавіка Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі ў сувязі з рэпрэсіямі, якія працягваюцца супраць беларускага народа. Рэзалюцыю падтрымалі 557 дэпутатаў, што гаворыць пра тое, што свет сочыць за тым, што адбываецца ў Беларусі, і міжнародная супольнасць салідарная з тымі, хто змагаецца за дэмакратыю, правы чалавека і вяршэнства закону. У тэксце рэзалюцыі асуджаюцца рэпрэсіі, якія ўзмацняюцца супраць беларусаў, павелічэнне колькасці палітычных зняволеных, а таксама нядаўнія прысуды. Асобная ўвага звяртаецца на справу палітычнага зняволенага Мікалая Аўтуховіча, які асуджаны на 25 гадоў. Што прапануе рэзалюцыя краінам ЕС? – Працягваць падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, уключаючы фінансаванне праваабаронцаў, журналістаў і незалежных СМІ. – Ціснуць на рэжым Лукашэнкі для вызвалення ўсіх палітычных зняволеных. – Падтрымліваць ахвяры рэпрэсій і іх сем'і, уключаючы юрыдычную дапамогу і доступ да медыцынскай дапамогі. – Правесці незалежнае міжнароднае расследаванне парушэнняў правоў чалавека і рэпрэсій у Беларусі. Рэзалюцыя Еўрапарламента азначае, што дзеянні рэжыму не застаюцца незаўважанымі, а вінаватыя ў рэпрэсіях не ўхіляцца ад адказнасці.
  • Беларусь: события

    Вагнер в Беларуси. Продолжение Вчера нашумела новость, что в школьный музей гимназии Речицы презентовали сувенирную кувалду от ЧВК Вагнера. Издание Реформ.бай развило историю и выяснило, что дарителем является уроженец Речицы, вагнеровец Николай Будько. До последнего времени он был непубличен, пока журналисты не установили, что он принимал участие в той самой казни и пытках пленного в Сирии, из-за чего кувалда и стала «брендом». Так что надпись на сувенире «от основателя бренда» в эту версию вполне укладывается. Отличный юмор, ничего не скажешь. А если серьезно, то это полная жесть и ахуй. Соучастники военных преступлений спокойно катаются в Беларусь и прославляют свои подвиги. Более того, это происходит при полном одобрении милицейского и армейского начальства. Почему так? Получатель презента, музей ВДВ при речицкой районной гимназии создан Владимиром Габровым. Он же руководит Центром военной подготовки молодежи “Скиф”, действующим в Речице. Готовит кадры для МВД, военки, и особенно ССО. Работу ведет на серьезном уровне, включая огневую, специальную, водолазную подготовку. На срочной службе так не готовят, как в его клубе. И вот его друг – тот самый Будько, чьей дружбой Габров очень гордится. Равно как и с руководителями других российских формирований, ведущих агрессивную имперскую войну против Украины. Причем дело может быть не только в дружбе. В ходе войны попали в плен несколько беларусов, воевавших на стороне РФ. Один из пленных, Андрей Герилович, воевавший в “Вагнере” – родом из Речицкого района. Другой пленный, Максим Зезюльчик, уже получил 10 лет. Он служил в ССО Беларуси, а пойти наемником предложил командир части. Фрагментов и прямых пруфов пока немного, но тихой сапой вырисовывается гипотеза, что основным каналом вербовки являются неформальные связи вот таких “патриотических клубов”. Которые можно смело переименовывать в “Вагнерята”. Особенно интересно, что у того же Габрова имеются грамоты за "шматгадовую плённую працу" за подписью главы АП Игоря Сергеенко. Того самого, кто принимал решения о возбуждении дел за “наемничество” еще в период АТО. Так что если кто-то продолжает расследовать каналы поступления наемников из РБ, главное не выйти на самих себя. В целом, это плохие новости. Режим системно готовится к гражданской войне, плавно перетекающей в окончательную оккупацию. Контрпартизанские части обучаются российскими наемниками, военными преступниками. Патриотическим воспитанием занимаются те, кто бойцов для ЧВК и поставляет - Габров ведь не единственный такой. Например, известный инструктор Пётр Шапко, чьи казачьи клубы в своё время прикрывало КГБ, как раз за подготовку наемников для ДНР, сейчас занимается военной подготовкой в рамках проекта Алексея Талая. Уже не в районном, не в клубном, а в республиканском масштабе по всей стране. Кого они готовят? Не защитников независимости Беларуси. Не тех, кто охраняет закон и порядок. А наших будущих убийц, садистов, и палачей. Нашу страну системно превращают в ДНР. Кто может это остановить? Точно не государство. Оно здесь играет полностью на стороне будущих оккупантов. P.S. Это не первый текст, посвященный теме наемников в РБ. Писал об этом здесь, здесь, и здесь.
  • Беларусь: события

    «Толькі аб'яднаўшы намаганні, мы зможам дапамагчы такой вялікай колькасці людзей» Прадстаўніца па сацыяльных пытаннях Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вольга Гарбунова абвясціла аб стварэнні платформы для аказання дапамогі палітзняволеным, іх сем'ям і іншым уразлівым сацыяльным групам беларускага грамадства, якая будзе дзейнічаць па прынцыпе «аднаго вакна». Вольга Гарбунова распавяла пра тое, чаму яна вырашыла адчыніць «адно вакно»: «Я памятаю як гэта — выйсці з зняволення ў поўнай разгубленасці, страху, дэзарыентацыі. Кожны дзень я сустракаю людзей, якія не могуць зразумець у вялікай плыні інфармацыі і новых назваў, дзе шукаць падтрымку. Многія застаюцца сам-насам са сваімі праблемамі, адчуваюць сябе забытымі. Падобныя пачуцці перажываюць іх сем'і. З 2020 года шмат арганізацый і ініцыятыў уключаны ў дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Аднак мы не былі гатовы да такой колькасці пацярпелых, мы не ўлічылі стан, у якім знаходзяцца людзі, мы не ведалі, што за два гады можна так хутка разбурыць у краіне ўсю сацыяльную інфраструктуру, якую дзесяцігоддзямі выбудоўвалі недзяржаўныя арганізацыі. Арганізацыі, фонды часта працуюць вельмі адасоблена, не ведаюць аб рэсурсах адзін аднаго. Толькі аб'яднаўшы намаганні, мы зможам дапамагчы такой вялікай колькасці людзей, якія маюць патрэбу ў дапамозе. Нашае рашэнне - стварэнне аператыўнага і інклюзіўнага інфармацыйнага рэсурсу, які збярэ ўсю даступную актуальную інфармацыю пра арганізацыі, фонды, ініцыятывы, дыяспары, якія дапамагаюць людзям, што сутыкнуліся з рознымі сацыяльнымі праблемамі» Вольга Гарбунова запрашае запоўніць анкету не толькі прадстаўнікам ініцыятыў, якія дапамагаюць, але і тым, хто карыстаўся іх дапамогай. Акрамя таго, прадстаўніца па сацыяльных пытаннях запрашае ў сваю каманду валанцёраў: тэхнічных спецыялістаў (back end i front end, ux/ui дызайн), спецыялістаў па маркетынгу, капірайтараў, перакладчыкаў — пішыце на пошту [email protected] з пазнакай «валанцёрства» ў тэме ліста. Падрабязней — на канале прадстаўніцтва па сацыяльных пытаннях. @CabinetBelarus
  • Беларусь: события

    Паводле звестак літоўскай выведкі, Беларусь і «Расатам» схавалі інцыдэнты, якія адбыліся на БелАЭС у 2022 годзе і дэфекты ў рэактарных сістэмах: – У маі 2022 года сістэмы кантролю БелАЭС выявілі расколіны ў верхніх швах корпуса рэактара першага энергаблока. На думку спецыялістаў, адзіным спосабам якасна ліквідаваць дэфекты быў бы дэмантаж рэактара, але па палітычных прычынах гэты варыянт нават не разглядаўся. – Уводу ў эксплуатацыю другога энергаблока перашкодзілі тэхнічныя праблемы. Ён павінен быў быць уведзены ў эксплуатацыю ў 2022 годзе. Аднак у лютым 2022 года было выяўлена, што састаў астуджальнай вады рэактара быў хімічна зменены і забруджаны смалой. Было прынята рашэнне аб механічнай ачыстцы ўсіх труб контуру і выгрузцы ядзернага паліва. Верагодна, дэфекты ў тэхнічных дэталях заставаліся і пасля ўводу ў эксплуатацыю другога блока. – У красавіку 2022 года першы блок БелАЭС быў спынены на "планавы рамонт". Публічна паведамлялася, што пасля спынення рэактара будзе праведзены агляд і рамонт абсталявання, галоўных помпаў, турбагенератараў, зварных швоў і г.д. Аб дэфектах, выяўленых падчас работ, БелАЭС публічна не паведамляла.
  • Беларусь: события

    «Для беларусаў вы героі». Ціханоўская звярнулася да беларускіх добраахвотнікаў і добраахвотніцаў Святлана Ціханоўская: «У гэты дзень роўна год таму ва Украіне беларусы стварылі батальён імя Кастуся Каліноўскага. І хоць многія абаранялі Украіну яшчэ з 2014 году, менавіта батальён, а цяпер Полк Каліноўскага, стаў сімвалам беларуска-украінскага змагання за свабоду. Бо ў нас з украінцамі не толькі – агульны вораг, але і агульнае бачанне будучыні. Мы бачым Беларусь і Украіну нацыянальнымі дэмакратычнымі еўрапейскімі дзяржавамі. З першых дзён вайны беларускія добраахвотнікі ўдзельнічалі ў самых цяжкіх баях на ключавых участках: за Кіеў, Гастомель, Бучу, Херсон і Лісічанск. А зараз вы абараняеце свабоду Украіны і Беларусі ў самым пекле – у Бахмуце. Многія былі параненыя. Дзясяткі прынеслі найвышэйшую ахвяру ў гэтых баях – свае жыцці. Я хачу падтрымаць сем'і беларускіх добраахвотнікаў, абняць тых, хто страціў у гэтай вайне блізкага чалавека. Ваш подзвіг ужо ўвайшоў у гісторыю нашай краіны. І наш абавязак – падтрымліваць вас у гэты час выпрабаванняў. Таму я дзякую кожнаму, хто дапамагае беларускім добраахвотнікам, і заклікаю працягнуць гэтыя намаганні. Сёння маё сэрца з вамі – хто рызыкуе ўсім, каб дапамагчы перамагчы ў гэтай вайне і назаўжды паставіць кропку ў імперскіх амбіцыях дыктатараў. Зараз у акопах, пад выбухамі снарадаў, вы набліжаеце той дзень, калі над Беларуссю і Украінай неба стане мірным, а нашыя краіны адбудуюць сістэму бяспекі. Вы набліжаеце той дзень, калі Беларусь стане свабоднай, незалежнай і дэмакратычнай. І той дзень, калі дзяржава Рэспубліка Беларусь назаве вас не здраднікамі, а героямі».
  • Реклама

  • Беларусь: события

    «Кожная з нас заслугоўвае праўды і павагі». Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусак «Сёння не свята цюльпанаў, вясны ці жаночай прыгажосці. А Дзень змагання за правы жанчынаў. І сёння я хачу павіншаваць усіх беларусак з гэтым днём – днём нашай сілы і свабоды. І пазычыць таго, чаго зараз так не хапае кожнай беларускай жанчыне, – праўды. Няхай вашыя калегі ці кіраўнікі замест скрынкі цукерак і словаў пра «ўпрыгожванне калектыву» будуць шчырыя з вамі пра тое, што мужчына на вашай пазіцыі хутчэй за ўсё атрымліваў бы заробак у сярэднім на 30% вышэйшы за ваш. Дзяржава – шчыра прызналася б у тым, што міф пра сацыяльную дзяржаву разбураецца на вачах. Бо падтрымка маладых і шматдзетных сем'яў, мамаў, якія выхоўваюць сваіх дзяцей у адзіночку, і мамаў дзяцей з інваліднасцю – у Беларусі моцна адстае ад узроўню сапраўдных сацыяльных дзяржаваў. Няхай міністэрства абароны шчыра скажа вам, што нашая краіна ўцягнутая ў вайну, вашых мужоў і дзяцей могуць забраць на фронт гінуць за інтарэсы рэжыму, які не паклапоціцца ні пра вас, ні пра вашых родных. А міністэрства ўнутраных справаў няхай скажа праўду: калі вы сутыкнуліся з хатнім гвалтам, то спадзявацца зможаце толькі на сябе. Бо закон аб хатнім гвалце так і не прыняты. Міліцыя занадта занятая пераследам нязгодных, а рэжым ужо закрыў усе шэлтэры і праваабарончыя цэнтры падтрымкі жанчынаў. Я лічу, што кожная з нас заслугоўвае праўды і павагі. Жанчыны Беларусі заслугоўваюць жыць і атрымліваць асалоду ад жыцця, а не выжываць. Заслугоўваюць разлічваць на рэальную падтрымку дзяржавы, а не цягнуць усё на сваіх плячах. Прыгожыя словы пра тое, што жанчыны – самае каштоўнае, што ёсць у Беларусі, – павінны пацвярджацца дзеяннямі. Дзяржаве сапраўды з намі вельмі пашанцавала! Дык няхай і яна адпавядае. Найлепшы падарунак, які мы можам зрабіць сабе, сваім сяброўкам і сваім блізкім людзям – гэта свабодная, дэмакратычная краіна, дзе правы кожнай абароненыя законам».
  • Беларусь: события

    Джонсан – Ціханоўскай: «Мы сапраўды захапляемся адвагай беларускіх ваяроў» Святлана Ціханоўская пачала візіт у Лондан, дзе сустрэлася з былым прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Борысам Джонсанам. Бакі абмеркавалі сітуацыю ўнутры краіны і нядаўнюю мужную акцыю беларускіх партызанаў па пашкоджанні самалёта А-50 у Мачулішчах. Ціханоўская адзначыла, што гэта паказала неабароненасць і слабасць рэжыму. Ціханоўская і Джонсан абмеркавалі дапамогу для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне. Былы прэм’ер добра ведае, як шмат беларусы робяць для падтрымкі Украіны, а таксама для абароны сваёй незалежнасці і для набліжэння дэмакратычных пераменаў. Святлана Ціханоўская заклікала Борыса Джонсана трымаць Беларусь на міжнародным парадку дня і ўзяць патранаж над адным з палітвязняў.
  • Беларусь: события

    Паважаныя беларусы! З гонарам паведамляем, што на пачатку лютага 2023 года ва Украіне пачалося фармаванне атраду "АТАМ" з прадстаўнікоў BYPOL. Яны ўваходзяць у скалад батальёна “Літвін” Палка Каліноўскага. На сённяшні дзень нашыя рэкруты прайшлі абавязковы вайсковы вышкал і ўжо хутка будуць прымаць удзел у вайсковых аперацыях. Задачы атраду: дапамога Украіне ў барацьбе з расейскімі акупантамі, атрыманне рэальнага баявога досведу, узмацненне ўзаемадзеяння з беларускімі патрыятычнымі сіламі ва Украіне і свеце для далейшага сумеснага знішчэння акупацыйнага рэжыму Лукашэнкі. Мы вітаем Вас у шэрагах Палка Каліноўскага, сябры! Жадаем, каб Ваш шлях быў слаўны і пераможны! Жыве Беларусь і Слава Украіне!