Обложка канала

Беларусь: события

Всё о событиях в Беларуси

Беларусь: события

3 года назад
Открыть в
«Калі мы дазволім дыктатарам тэрарызаваць свой народ, яны пачнуць пагражаць усяму свету»: выступ Ціханоўскай на канферэнцыі Каліноўскага Канферэнцыя Каліноўскага прайшла ў Вашынгтоне ў будынку Кангрэса ЗША. У сваёй прамове нацыянальная лідарка ўзгадала «Барацьбу за дэмакратыю часта рамантызуюць. Але ёсць і іншая, больш змрочная карціна нашай барацьбы – шлях да дэмакратыі выбрукаваны болем, слязамі і пакутамі. У барацьбе з тыраніяй не існуе срэбнай кулі. Для перамогі патрэбны цэлы набор розных інструментаў. Дыктатура Лукашэнкі падобная да крэсла з трыма ножкамі: рэпрэсіі, грошы і Расія. Калі адна ножка адваліцца, крэсла ўпадзе. Мы чакаем, што Кангрэс Злучаных Штатаў і прэзідэнт Байдэн стануць лідарамі ў глабальнай барацьбе супраць тыраніі. Мы бачым ролю Злучаных Штатаў у абароне незалежнасці Беларусі і Украіны і ў пабудове адзінства дэмакратычных дзяржаваў вакол гэтай справы. Для нас важна мець скаардынаваную стратэгію паміж ЕС, ЗША, Вялікабрытаніяй і Канадай». Уся прамова – на сайце Святланы Ціханоўскай.