«У абгрунтаванні судовага рашэння пацвярджаецца, што матэрыялы ад «BYPOL» з’яўляюцца «крыніцамі, вартымі даверу»
Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Аляксандр Азараў пракаментаваў рашэнне лонданскага Высокага суда адмовіць кампаніі «SYNESIS» у адмене санкцый, накладзеных на яе ў 2020-м годзе:
«Я і мая каманда вітаем рашэнне суда пакінуць у сіле рашэнне брытанскага МЗС аб накладанні санкцый на кампанію «SYNESIS», чыё праграмнае забеспячэнне «KIPOD» рэжым актыўна выкарыстоўвае для пераследу ўдзельнікаў пратэсту. Мы задаволены, што нашая праца была выкарыстана брытанскім правасуддзем пры ажыццяўленні гэтага расследавання, і ў абгрунтаванні судовага рашэння пацвярджаецца, што матэрыялы ад «BYPOL» з’яўляюцца «крыніцамі, вартымі даверу».
Ёсць віды аказанай намі дапамогі ў гэтай справе, пра якія я не магу распавядаць, але магу запэўніць, што мы працягнем супрацоўніцтва з усімі адпаведнымі еўрапейскімі і міжнароднымі структурамі для таго, каб бандыцкі рэжым Лукашэнкі і ўсе афіляваныя з ім кампаніі і арганізацыі не толькі былі абмежаваныя ў правах ва ўсім цывілізаваным свеце, але і панеслі крымінальную адказнасць за здзейсненыя злачынствы супраць беларусаў»
@CabinetBelarus