Обложка канала

Беларусь: события. Страница 2

Всё о событиях в Беларуси

  • Беларусь: события

    Па інфармацыі @viktarbabarykaofficial Віктар Бабарыка ўсё яшчэ знаходзіцца ў цэнтральнай гарадской бальніцы горада Наваполацк. Урачы пацвердзілі, што было праведзена абследаванне, адводзяць вадкасць з лёгкіх. Стан ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці.
  • Беларусь: события

    Раніцай Віктара Бабарыку вывезлі з хірургічнага аддзялення бальніцы трое супрацоўнікаў калоніі і некалькі чалавек у цывільным. У яго стаіць дрэнажная прылада, ён ходзіць сам, але выглядае збітым (@belsat).
  • Беларусь: события

    У Віктара Бабарыкi «узятыя аналізы, праводзіцца медыцынскае абследаванне». Паводле інфармацыі іншай крыніцы, «магчыма, у лёгкіх у Бабарыкі выяўлена вада» (@pozirkonline).
  • Реклама

  • Беларусь: события

    Святлана Ціханоўская: «Дзякуй усім беларусам, хто ўчора выйшаў на акцыі, прысвечаныя Чарнобыльскаму шляху! Дзякуй беларусам Бельгіі, Германіі, Грузіі, Даніі, ЗША, Канады, Літвы, Польшчы і іншых краінаў. Дзякуючы вам усім голас беларусаў чуваць па ўсім свеце – і гэты голас кажа «НЕ ядзернай зброі ў Беларусі»!» Фота: @motolkohelp
  • Беларусь: события

    Беларусы замежжа, выходзьце заўтра на Чарнобыльскі шлях у сваіх гарадах! Заўтра, 26 красавіка, беларусы па ўсім свеце выйдуць на Чарнобыльскі шлях, каб гучна і публічна заявіць – беларусы супраць ядзернай зброі. Усе акцыі пазначаныя на мапе dze.chat. Далучайцеся да гэтых акцыяў ці арганізоўвайце свае. Убачымся заўтра на акцыі ў Вільні! Выявы: @motolkohelp
  • Беларусь: события

    Суб’ектнасць, уплыў дыяспары, адказнасць рэжыму, палітвязні. Ціханоўская агучыла чатыры прыярытэты працы Офіса і Кабінета Сёння Святлана Ціханоўская выступіла на Канферэнцыі беларусаў II, дзе агучыла галоўныя прыярытэты працы Офіса і Аб’яднанага Пераходнага Кабінета: 1. Адбудоўванне беларускай суб'ектнасці «Гэта няпроста, таму што мы ва ўнікальнай сітуацыі: мы народ краіны, якая нам не належыць. Мы змагаліся за тое, каб беларусаў і рэжым падзялялі, і ў нас ёсць поспехі. Але цяпер перад намі яшчэ большы выклік. Менавіта для гэтага існуе Офіс, Аб'яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада. Гэта структуры, якія ўзмацняюць палітычную суб'ектнасць беларусаў». 2. Павелічэнне ўплыву дыяспары на падзеі і працэсы ў Беларусі «Я думаю, мы з вамі разумеем, што разрыў паміж беларусамі ўнутры краіны і звонку павялічваецца. Многія праекты, медыя, ініцыятывы паступова становяцца ўсё больш скіраваныя на абмеркаванне і вырашэнне нашых мясцовых праблемаў, з-за чаго расце гэтая адлегласць. Але ў Беларусі ўсё так жа шмат людзей, якія хочуць пераменаў. Але ці лічаць гэтыя людзі, што мы з вамі прадстаўляем іх інтарэсы? Нашая з вамі праца – адказаць на гэтае пытанне, даць беларусам у краіне пачуццё пляча, быць крыніцай веры ў будучыню, інфармаваць і дапамагаць». 3. Прыцягненне рэжыму да адказнасці і ціск «Мы пакуль далёкія ад пачатку трыбуналу па Беларусі для Лукашэнкі і прадстаўнікоў ягонага рэжыму. Але рыхтуем да гэтага глебу ўжо сёння. Бо сілавікі, суддзі, пракуроры, чыноўнікі пры ўладзе павінны адчуваць, што ў іх дзеянняў будуць наступствы. Што кожны прысуд на гады нявінным людзям – гэта злачынства, за якое ў будучыні давядзецца адказаць. Перамовы пачнуцца толькі тады, калі гэтыя людзі адчуюць, што пагроза панесці пакаранне, быць прыцягнутым да адказнасці рэальная». 4. Вызваленне палітзняволеных і дапамога іх сем‘ям «Мы разумеем, што трэба шукаць спосабы вызваляць людзей ужо зараз. Мы ўздымаем гэтае пытанне кожны дзень. Нам трэба дабівацца паляпшэння ўмоваў у турмах. Лабіяваць дапамогу для рэпрэсаваных і іх сем'яў. Шукаць спосабы вызвалення цяжка хворых і ўразлівых групаў». Увесь выступ можна прачытаць па спасылцы.
  • Беларусь: события

    Беларусы замежжа, выходзьце на Чарнобыльскі шлях у сваіх гарадах 26 красавіка! Святлана Ціханоўская: «Вы, напэўна, як і я – дзіцё Чарнобыля. І вы ўжо ведаеце, што зараз дыктатары збіраюцца размясціць у Беларусі расійскую ядзерную зброю. Таму я заклікаю ўсіх, хто цяпер знаходзіцца ў фізічнай бяспецы. Палітыкі, актывісты, журналісты, прадпрымальнікі, айцішнікі, студэнты і пенсіянеры, – выходзьце на акцыі 26 красавіка, у дзень Чарнобыльскай трагедыі, у сваім горадзе. Вялікія акцыі ўжо запланаваныя ў Вільні і Варшаве. Далучайцеся да акцыяў у гэтых гарадах ці арганізоўвайце іх у сваіх, каб гучна і публічна заявіць – беларусы супраць ядзернай зброі». https://www.youtube.com/watch?v=NoCe0dhZjRI
    Святлана Ціханоўская заклікае беларусаў замежжа выйсці на Чарнобыльскі шлях у сваіх гарадах

    «Вы, напэўна, як і я – дзіцё Чарнобыля. І вы ўжо ведаеце, што зараз дыктатары збіраюцца размясціць у Беларусі расійскую ядзерную зброю. Таму я заклікаю ўсіх, хто цяпер знаходзіцца ў фізічнай бяспецы. Палітыкі, актывісты, журналісты, прадпрымальнікі, айцішнікі, студэнты і пенсіянеры, – выходзьце на акцыі 26 красавіка, у дзень Чарнобыльскай трагедыі, у сваім горадзе. Вялікія акцыі ўжо запланаваныя ў Вільні і Варшаве. Далучайцеся да акцыяў у гэтых гарадах ці арганізоўвайце іх у сваіх, каб гучна і публічна заявіць – беларусы супраць ядзернай зброі».

    YouTube
  • Беларусь: события

    Святлана Ціханоўская: «Толькі што Сейм Літвы прагаласаваў за законапраект з больш мяккімі ўмовамі для беларусаў. 99 дэпутатаў прагаласавалі за, 7 супраць і 2 устрымаліся. Цяпер закон будзе прыняты і прэзідэнт Літвы абавязаны яго падпісаць. Я дзякую ўсім дэпутатам, якія нас падтрымалі! Мы вельмі цэнім усю падтрымку, якую Літва аказвае ў нашай барацьбе за еўрапейскую будучыню свабоднай Беларусі, і ніколі гэтага не забудземся».
  • Беларусь: события

    Канферэнцыя беларусаў свету II: для чаго яна і што там будзе? Нагадваем, што 22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету II для арганізацый, суполак і ініцыятываў беларусаў замежжа, ініцыяваная Святланай Ціханоўскай. У гэтым відэа Данііл Гаркавы, каардынатар Офіса Святланы Ціханоўскай па працы з дыяспарай і кантактная асоба Канферэнцыі, расказвае падрабязней пра яе: «У Вільні мы збяром да 150 чалавек з арганізацый грамадзянска-палітычнага кірунку, структураў фінансавай і прававой дапамогі, профільных абʼяднанняў, культурных, адукацыйных, гістарычных ініцыятываў, суполак, якія абʼядноўваюць беларусаў па краінах ці рэгіёнах, каб абмеркаваць, як усе мы можам дапамагаць беларусам і Беларусі». Іншыя падрабязнасці – у відэа. Праграму Канферэнцыі можна паглядзець тут, а задаць пытанні тут: @@conf_bel_diaspora Далучыцца да супольнасцяў беларусаў замежжа, якія ўжо існуюць, можна праз сайты: dze.chat, «Новая Беларусь», «Ініцыятыва».
  • Беларусь: события

    Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў, якія сёння святкуюць Вялікдзень «З дзяцінства ў мяне, як і ў многіх беларусаў, пра Вялікдзень цёплыя ўспаміны. Гэта святочныя яйкі і паскі, гэта бабуля і дзядуля, якія ўсміхаюцца, гэта ўся сям’я за адным сталом. За гэтым сталом не прынята размаўляць пра ядзерную зброю ці вайну, бо абмяркоўваюць больш датычныя да сям’і рэчы. Але справа ў тым, што вайна ўжо побач, а ядзерную зброю хутка могуць размясціць у Беларусі. І цяпер гэта датычыцца ўсіх беларусаў. І таму трэба размаўляць са сваімі роднымі пра гэта. Тлумачыць бабулям і дзядулям, якія вераць тэлебачанню, што ўсе праблемы Беларусі цяпер не праз тое, што «калектыўны Захад» нападае – а таму што рэагуе на дзеянні Лукашэнкі, які захапіў уладу, рэпрэсуе людзей, дазволіў Расіі напасці на Украіну з нашай зямлі. Гэтыя праблемы ідуць менавіта ад яго. Гэта цяжка, але трэба, каб людзі ведалі праўду і не дазвалялі сябе ашукваць – нават у святочны дзень. І нягледзячы ні на што – са святам вас, беларусы! Хрыстос уваскрос!»
  • Беларусь: события

    Цены выросли в 4 раза. А зарплаты? Светлана Тихановская: «Государство любит рассказывать нам про «стабильность» и про то, что «голодать не будем». Как будто в XXI веке отсутствие голода в европейской стране – огромное достижение. Но что в реальности стоит за такой «стабильностью»? Только по официальной статистике цены с 2014 года выросли почти в три раза. Но реальность такова: один и тот же набор продуктов в 2014 и 2023 отличается в 4,3 раза! Выросла ли зарплата с 2014 года в 4,3 раза? Очевидно, что нет. И даже если сравнивать цены с теми, что были год назад, мы увидим разницу в 27%. «Стабильность» сейчас – это стабильно растущие цены, стабильно низкие зарплаты и стабильное отсутствие экономических реформ. И это в Беларуси, в стране, которая была готова к переходу от социалистической к рыночной экономике гораздо лучше Литвы и Польши, которые давно нас обошли. Конечно, у Беларуси есть будущее – но оно точно без режима, который привёл нашу страну к такой катастрофической ситуации».
  • Беларусь: события

    Святлана Ціханоўская віншуе беларусаў, якія сёння святкуюць Вялікдзень «Гэты Вялікдзень трэці, калі мы з Сяргеем вымушана знаходзімся ў розных краінах і ў розных умовах. І зараз такіх сем’яў, як нашая, якія рэжым падзяліў, вельмі шмат. Сем’і падзяліліся, бо мама ці тата, сын ці дачка за кратамі па палітычных прычынах. Сем’і падзяліліся, бо бабуля ці дзядуля глядзяць тэлевізар, вераць кожнаму слову і не хочуць разумець, што іх пенсіі змяншаюцца не праз «бразгат гусеніц» на Захадзе, а таму што рэжым уступіў у вайну. Яны кажуць, нібыта дзяржава абараняе іх і «ў нас няма вайны», пакуль рэжым дамаўляецца пра размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі. Але ўсё ж Вялікдзень мусіць аб’ядноўваць сем’і. Як аб’ядналіся ў 2020 годзе беларусы, якія сталі адной вялікай сям’ёй. І сем’і, якія падзяліў рэжым, таксама аб’яднаюцца. Людзі выйдуць з-за кратаў, а бабулі з дзядулямі будуць ведаць праўду, бо мы не апусцім рукі. Я зычу кожнай сям’і міру і дабрабыту. Беражыце сябе і сваіх родных».
  • Беларусь: события

    Канферэнцыя дазволіць дыяспары і палітычным цэнтрам абмеркаваць набалелыя пытанні 22-23 красавіка ў Вільні адбудзецца Канферэнцыя беларусаў свету II для арганізацый, суполак і ініцыятываў беларусаў замежжа, ініцыяваная Святланай Ціханоўскай. Першая Канферэнцыя такога фармату прайшла ў верасні 2021 года і сабрала прадстаўнікоў 40 арганізацый беларускай дыяспары з 26 краінаў. Чакаецца, што ў красавіцкай двухдзённай Канферэнцыі прымуць удзел больш за 100 беларусаў і беларусак ад дыяспараў, а таксама прадстаўнікі структураў дэмакратычных сілаў. Каардынатар Офіса Святланы Ціханоўскай па працы з дыяспарамі і кантактная асоба Канферэнцыі Данііл Гаркавы распавядае падрабязнасці: «Канферэнцыя – гэта адказ на агучаную нам дыяспарай неабходнасць абмеркаваць набалелыя пытанні. Мы і самі заўважаем, што не хапае каардынацыі паміж палітычнымі структурамі і грамадзянскімі ініцыятывамі. Нам усім важна вучыцца слухаць і чуць адно аднаго. У сакавіку каманда арганізатараў Канферэнцыі, якая складаецца з прадстаўнікоў Офіса, Аб'яднанага пераходнага кабінета і Каардынацыйнай Рады, збірала зваротную сувязь ад прадстаўнікоў дыяспары. Самай важнай тэмай, якая трапіла ў праграму менавіта з ініцыятывы дыяспары, стала пытанне спосабаў інстытуцыйнай падтрымкі дыяспаральных арганізацый, многія з якіх, па сутнасці, да гэтага часу існуюць на валанцёрскіх асновах. Мы сфармавалі 4 тэматычныя напрамкі, якія цяпер удакладняем і дапрацоўваем. Падрабязная праграма канферэнцыі будзе паведамленая пазней. Сачыце за абнаўленнямі на сайце bydiaspora.net». Нагадваем, каб узяць удзел у Канферэнцыі, вы як прадстаўнік ці прадстаўніца арганізацыі беларускай дыяспары павінны даслаць заяўку да 9 красавіка ўключна па гэтай спасылцы: https://forms.gle/WCL9zo4Eo63NhejY8. Калі заяўка будзе ўхваленая, вам прыйдзе пацверджанне. Таксама вы можаце задаць пытанні наконт Канферэнцыі тут: @@conf_bel_diaspora Будзем радыя бачыць беларусаў і беларусак замежжа!
  • Беларусь: события

    «Каля 40% удзельнікаў нашай адукацыйнай праграмы — гэта людзі, якія застаюцца ўнутры Беларусі, у тым ліку дзейныя чыноўнікі» Намеснік прадстаўніка па транзіце ўлады Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Юрый Губарэвіч — аб запуску пілотнай адукацыйнай праграмы «Кадравы рэзерв для Новай Беларусі»: «Мы стартавалі 3 красавіка са 170 удзельнікамі пілотнай праграмы. А да гэтага мы атрымалі ўсяго 300 заяў на ўдзел у праграме. І мы прыемна ўражаныя смеласцю беларусаў, бо каля 40% удзельнікаў нашай адукацыйнай праграмы — гэта людзі, якія застаюцца ўнутры Беларусі, у тым ліку дзейныя чыноўнікі. Гэта значыць, што людзі вераць у будучыню, калі ў час шалёных рэпрэсій, татальнага кантролю і чыстак у дзяржапараце — усё адно ідуць да нас, хочуць вучыцца і павышаць свой прафесійны ўзровень у галіне кіравання. Так, мы робім для бяспекі ўдзельнікаў усё, што ад нас залежыць — прадугледзілі ананімнасць удзелу ў анлайн-сустрэчах, шыфруем дадзеныя і абмяжоўваем да іх доступ нават арганізатарам праграмы. Але разам з тым мы не забяспечваем навучэнцаў стыпендыямі, і на дадзеным этапе не даем гарантыі працаўладкавання — хіба толькі стажыроўку ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце запрапануем пасля — карацей, для гэтых людзей гэта сапраўды ўчынак веры і прага ведаў. Я перакананы, што з такімі людзьмі мы зможам адбудаваць новую Беларусь» @CabinetBelarus
  • Беларусь: события

    Што ў Вашынгтоне думаюць пра Беларусь, рэжым і ядзерную пагрозу? Ціханоўская – пра візіт у ЗША – Падчас візіту Злучаныя Штаты аб’явілі аб запуску стратэгічнага дыялогу з дэмакратычнай Беларусі. Гэта значыць, што ўжо напрыканцы гэтага году дэмсілы фармалізуюць супрацу з урадам ЗША. Да дыялогу запросяць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Дэмсілы выпрацуюць стратэгію беларуска-амерыканскіх адносінаў, і адновяць усе кантакты, якія былі разбураныя Лукашэнкам. – У бліжэйшыя некалькі месяцаў ЗША прызначаць спецпасланніка для супрацы з дэмакратычнымі сіламі. Ён будзе галоўнай кантактнай асобай паміж дэмакратычнай Беларуссю і Вашынгтонам. – ЗША не падтрымліваюць змякчэнне санкцыяў на транзіт калійных угнаенняў праз краіны ЕС, над чым актыўна працуюць лабісты рэжыму. – Нас запэўнілі, што ЗША захаваюць памер дапамогі Беларусі ў аб’ёме 30 мільёнаў долараў. Гэтыя грошы пойдуць на падтрымку незалежных СМІ, праваабаронцаў, НДА і рэпрэсаваных. – У Кангрэсе пачалася праца над новым законам аб дэмакратыі, суверэнітэце і правах чалавека ў Беларусі. Гэты закон дапаможа зрабіць падтрымку ЗША больш сістэмнай і паслядоўнай. Як прайшоў візіт Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанага пераходнага кабінета – глядзіце ў відэа: https://youtu.be/_B58IlySy_M
    Што ў Вашынгтоне думаюць пра Беларусь, рэжым і ядзерную пагрозу? Ціханоўская – пра візіт у ЗША

    – Падчас візіту Злучаныя Штаты аб’явілі аб запуску стратэгічнага дыялогу з дэмакратычнай Беларусі. Гэта значыць, што ўжо напрыканцы гэтага году дэмсілы фармалізуюць супрацу з урадам ЗША. Да дыялогу запросяць прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і грамадзянскай супольнасці Беларусі. Дэмсілы выпрацуюць стратэгію беларуска-амерыканскіх адносінаў, і адновяць усе кантакты, якія былі разбураныя Лукашэнкам. – У бліжэйшыя некалькі месяцаў ЗША прызначаць спецпасланніка для супрацы з дэмакратычнымі сіламі. Ён будзе галоўнай кантактнай асобай паміж дэмакратычнай Беларуссю і Вашынгтонам. – ЗША не падтрымліваюць змякчэнне санкцыяў на транзіт калійных угнаенняў праз краіны ЕС, над чым актыўна працуюць лабісты рэжыму. – Нас запэўнілі, што ЗША захаваюць памер дапамогі Беларусі ў аб’ёме 30 мільёнаў долараў. Гэтыя грошы пойдуць на падтрымку незалежных СМІ, праваабаронцаў, НДА і рэпрэсаваных. – У Кангрэсе пачалася праца над новым законам аб дэмакратыі, суверэнітэце і правах чалавека ў Беларусі. Гэты закон дапаможа зрабіць падтрымку ЗША больш сістэмнай і паслядоўнай. Як прайшоў візіт Святланы Ціханоўскай і Аб'яднанага пераходнага кабінета – глядзіце ў відэа.

    YouTube
  • Реклама

  • Беларусь: события

    Святлана Ціханоўская – Радзе Бяспецы ААН: «Падыход «пачакаем і ўбачым» не працуе. Разгортванне ядзернай зброі ў Беларусі павінна быць прадухіленае» Сёння адбылося паседжанне Рады Бяспекі ААН наконт рашэння Расіі аб размяшчэнні ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі насуперак волі беларускага народа. Перад гэтым абмеркаваннем сярод чальцоў Рады быў распаўсюджаны ліст Святланы Ціханоўскай да прэзідэнта Рады Бяспекі ААН – ад імя прадстаўніцы беларускага народа. «Расійская дзяржава, якая неаднаразова праяўляла агрэсіўныя паводзіны ў дачыненні да нашых суседзяў, можа нанесці ядзерны ўдар з тэрыторыі Беларусі. Беларусь не мае кантролю над гэтым узбраеннем – і ўжо пацярпела ад наступстваў Чарнобыльскай катастрофы. Пасля пачатку палітычнага і гуманітарнага крызісу ў Беларусі ў 2020 годзе мы заклікалі да рашучых крокаў для яго ўрэгулявання, перш чым ён ператворыцца ў рэальную пагрозу міжнароднаму міру і бяспецы. З таго часу Лукашэнка захапіў замежны камерцыйны самалёт, зладзіў міграцыйны крызіс на мяжы з Еўрапейскім Саюзам, стаў су-агрэсарам у вайне супраць Украіны і працягвае рэпрэсаваць тысячы беларусаў. Цяпер ён дазваляе Расіі выкарыстоўваць нашую зямлю для аднаўлення глабальнай гонкі ўзбраенняў. Відавочна, што падыход «пачакаем і ўбачым» не працуе. Гэтае разгортванне ядзернай зброі павінна быць прадухіленае, і накіраваныя на гэта дзеянні павінны пачацца тут, у Радзе Бяспекі, у органе, які быў створаны Статутам ААН «каб выратаваць наступныя пакаленні ад бедстваў вайны». Мы таксама настойліва заклікаем свет запатрабаваць вываду расійскіх войскаў з Беларусі і спынення ўдзелу Беларусі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны. Нарэшце, мы падтрымліваем патрабаванне Украіны пра пазбаўленне Расійскай Федэрацыі статуту сталага чальца Рады Бяспекі ААН». Уся заява Святланы Ціханоўскай – на сайце.
  • Беларусь: события

    Святлана Ціханоўская: «Лукашэнка і Пуцін зрабілі з Беларусі цэль для ўдару» «Лукашэнка парушыў Канстытуцыю, калі ў 1990-х фактычна знішчыў падзел уладаў і зрабіў сябе аднаасобным кіраўніком. Ён парушыў Канстытуцыю, калі абʼявіў вайну грамадзянскай супольнасці, зачысціў партыі, адняў свабоду слова ў тэлебачання, а потым знішчыў незалежныя медыя. Ён парушыў Канстытуцыю, калі сфальсіфікаваў выбары і дазволіў Пуціну весці варварскую вайну супраць Украіны з тэрыторыі Беларусі. Ён парушаў Канстытуцыю кожны раз, калі ішоў супраць волі народа і саджаў людзей у турму па палітычных прычынах. Год таму ён у чарговы раз пайшоў супраць фундаментальнага патрабавання народа і парушыў Канстытуцыю, пазбавіўшы Беларусь нейтральнага і бязʼядзернага статусу. І зараз мы бачым, для чаго – каб дагадзіць Пуціну і ягоным планам размяшчэння ядзернай зброі. Лукашэнка і да гэтага ўцягваў Беларусь у вайну крок за крокам. Цяпер праз яго ў Беларусі будзе не проста стратэгічны ваенны абʼект чужой краіны. Цяпер Лукашэнка і Пуцін зрабілі з Беларусі цэль для ўдару. Гэта прамая пагроза жыццю і бяспецы больш за 9 мільёнаў чалавек. Прыкрываючыся мірам і сяброўствам, Лукашэнка стварае небяспеку для ўсяго народа Беларусі. Прапаганда можа як заўгодна тлумачыць тое, што адбываецца. Але сутнасць простая: 27 гадоў у Беларусі не было ядзернай зброі, а зараз яна вернецца. Два дыктатары, якія загуляліся ў вайну, адкідаюць нас на тры дзесяцігоддзі назад. Якая яшчэ нагода патрэбная, каб будаваць новую сістэму бяспекі рэгіёну?»
  • Беларусь: события

    ✌️Павіншуйце беларусаў усяго свету з Днём Волі Галасы Беларусі зноў на сувязі і сёння святкуем 105 год БНР разам! Пакідайце свае віншаванні з Днём Волі на інтэрактыўнай мапе думак беларусаў — Галасы Беларусі. Для ўдзелу проста напішыце сваё віншаванне ці думку праз бот @@halasy_bot і вашыя словы з’явяцца на мапе, дзе іх пабачыць кожны беларус і беларуска. Адзначым, што ўдзел максімальна бяспечны, а лепшыя каментары апублікуем у нас на канале. ⚔️ Не разбіць, не спыніць, не стрымаць. #StandWithBelarus