Обложка канала

Tribuna.com Беларусь. Страница 52

19243 @tribuna_by

🏅Главный спортивный телеграм Беларуси. Только самый топчик из топа!

  • Tribuna.com Беларусь

    «Рэал Мадрыд» - пераможца клубнага ЧС 🏆 Каманды ўчынілі сапраўдную галявую перастрэлку на полі ⚽️ 🧄 Падпісацца на ЧестнОК
  • Tribuna.com Беларусь

    🥶 «Дынама» дарма здымае брамнiка пры 3:4 – мiнчане пасля гэтага закiдваюць у свае (спрацавала другi раз за сезон): ВІДЭА Можа, трэцяй спробы ўсё ж проста не рабiць? 🤔 🗂 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    👏🏻🏐 Беларуская валейбалістка турэцкага «Кузейбаруспор» Ганна Клімец дапамагае пацярпелым ад землятрусу ў Турцыі. 🇹🇷 Кіраўніцтва, персанал і валейбалісткі клуба разам збіралі наборы дапамогі. 📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Реклама

  • Tribuna.com Беларусь

    🔥 Новае відэа на канале «Жыццё-маліна». Госць – спявак і мастак Андрусь Такінданг. Гэта суцэльная беларушчына ад пачатку і да канца. Вельмі, вельмі шмат любові да Беларусі і ўсяго беларускага. Галоўная цытата: «Нас хочуць перакуліць дагары нагамі. Але натуральна жыць у сваім доме, натуральна ў Беларусі быць беларусам, размаўляць па-беларуску». 🗣 Таксама паразмаўлялі пра бацьку, якога не бачыў 18 год і Чад, пра Акрэсціна і навошта маліцца за тых, хто катуе беларусаў, спевы беларускай прастытуткі і сум па Мінску. 🗄 Русафоб ці беларускі нацыяналіст? Мне цікава ўсё тое, што адбываецца ў нас і з павагай стаўлюся да музыкаў. І так закручаны ў гэты беларускі кантэкст, што мне хочацца яго яшчэ больш. Выходзіць шмат цікавага беларускага, што ў мяне нават няма часу для русафобіі. Беларусы і ўкраінцы фармаваліся на сістэме адмаўлення ад калоніі. Гэта было напачатку, каб вызначыць сябе – мы не такія як суседзі, мы самабытныя. А пасля табе ўжо не трэба ўвесь час казаць, што ты не такі як рускі ці паляк, бо гэта становіцца натуральна, ты ўжо больш цікавішся сабой, чым іншымі, а іншымі цікавішся не для таго, каб іх адмаўляць ці параўноўваць, а таму што яны іншыя. 🗄 Дыялог змагароў і ябацек – магчымы? Беларусы самі цудоўна ладзяць дыялог паміж сабой. У нас заўсёды былі каталікі, праваслаўныя, уніяты, пратэстанты – няма з гэтым праблем. І таму для мяне звыш дзіка і ненатуральна, калі раптам з тэлеэкранаў ліецца мова варожасці. Калі кажуць, што тых трэба павесіць, тых расстраляць, тых на калені – гэта не ўласціва нам. Гэта антыдзяржаўны падыход, распальванне варажнечы. І выглядае ўсё так, быццам не беларусы, таму што нам няма чаго дзяліць. Каталікі і праваслаўныя – мы святкуем гэтыя Каляды і двойчы і тройчы можам, паганскія святы адзначаем. Нам няма чаго дзяліць і за што біцца. 🗄 Навошта маліцца за катаў? На Акрэсціна было шкада людзей гэтых. Мы сядзім, размаўляем пра мастацтва, чытаем лекцыі адзін адному. А вось гэтыя хлопцы паміж сабою мацюкамі размаўляюць. І ты разумееш, што ў большай ступені яны знаходзяцца ў вязніцы. Як склаўся іх лёс, што яны ў такім загнаным стане апынуліся? Можа я сабе надумваю, але падавалася, што яны няшчасныя і іх нешта прыгнятае. Не хочацца гуляцца ў празмернае хрысціянства, ясна, што ёсць гнеў, раздражненне. Проста знаходзячыся ў вязніцы ты можаш на іх злавацца - і нічога гэтым не зменіш, хоць лопні. А можаш пачаць маліцца і гэтым мяняць свет. Калі зараз няма інструментаў неяк паўплываць на сітуацыю, зменшыць гвалт - каб не выбухнуць і не згніць сабе самому, то можна пачаць маліцца. За каго? За вязняў, тых што церпяць, а можна маліцца за катаў, можа гэта дапаможа сітуацыі. Можа яны вернуцца і скажуць, што ўсё - мы мяняем сваё жыццё, перакуем мячы на аралы. Такі шанец я не выключаю. 💬 З вас падабайка і камент, калі вас таксама зачапіла. Табадам: https://youtu.be/R5ZUQvotvlI
    ТАКІНДАНГ – Каліноўскі Зяленскі, Акрэсціна, малітва за сілавікоў, Чад і прастытуткі

    Вітанкі, гэта Мелказёраў, і новае @malina_by. Госць – спявак і мастак Андрусь Такінданг. Гэта суцэльная беларушчына ад пачатку і да канца. Вельмі, вельмі шмат любові да Беларусі і ўсяго беларускага. Галоўная цытата: «Нас хочуць перакуліць дагары нагамі. Але натуральна жыць у сваім доме, натуральна ў Беларусі быць беларусам, размаўляць па-беларуску». Таксама паразмаўлялі пра бацьку, якога не бачыў 18 год і Чад, пра Акрэсціна і навошта маліцца за тых, хто катуе беларусаў, спевы беларускай прастытуткі і сум па Мінску. З вас падабайка і камент, калі вас таксама зачапіла. Табадам. Пагналі. Сацсеткі. Трэба падпісацца! 💎 Instagram Мелказёрава: https://www.instagram.com/ya_ne_trogal_ya_prosto_smotrel 💎 Facebook Такінданга: https://www.facebook.com/andrus.takindang 🍊 Самы сок: 00:00 – лепшыя моманты ❤️ 00:19 – Акрэсціна, навошта маліцца за катаў і як захавацца беларусу тут і цяпер 09:51 – Камароўка ці Ждановічы? Рагачоўская ці Глыбокская? Гей-парад ці «Дажынкі»? 12:50 – Чад, Андрусь Баджы і 18 год без бацькі 20:22 – талерантнасць у вёсцы, як стаць сваім і беларуская мова 25:24 – Чад – гэта як? Пахаванне бацькі, дзіўныя звычкі і шмат родзічаў ❤️ 30:53 – Зяленскі і Каліноўскі, мастацтва на вайне і трагедыя ва Украіне 39:33 – Вольскі ці Мулявін? Пазняк ці Шушкевіч? Малевіч ці Шагал? ❤️ 43:01 – русафоб ці беларускі нацыяналіст? 47:54 – беларушчына як будзёнасць, «Народны альбом» і Караткевіч 52:29 – што стала з цікавасцю да беларускай культуры пасля 2020 года 59:03 – адзін альбом, Haroitnica і спевы беларускай прастытуткі 1:06:28 – музыка і грошы, Пэтсан і Фіндус, дзеці і Рыана ❤️ 1:08:31 – сум па Мінску і быць беларусам у Беларусі 1:14:48 – Беларусь мары і ўнутраная эміграцыя 1:22:42 – дыялог змагароў і ябацек – магчымы? 1:26:21 – тры ідэальныя рэчы ў Новай Беларусі 1:30:56 – жыццё – маліна? 🌵 Галоўныя цытаты з інтэрв’ю Кабанава: https://t.me/mallina_by/967 Мінулыя выпускі: 🔥 КАБАНАЎ – як парэзаў вены, пекла Бабарыкі, дапамога Ціханоўскай і як будаваў рэзідэнцыю Лукашэнкі: https://youtu.be/eerPUC_WTck 🔥 ЧУЛЬЦОВА - як выжыць у калоніі і паслаць з паміваланнем, моц Калеснікавай, абдымашкі з Андрэевай: https://youtu.be/HeqwbwTOAZ0 🔥 Купалавец ГАРБУЗ – чаму Лукашэнку больш не хочуць, кэнсэлінг рускай культуры і каб яны здохлі: https://youtu.be/EBi2Syj2NJY 🔥 САХАШЧЫК – прысуд Лукашэнку, разбіты лыч, фота з Залужным і як сын адмовіўся ваяваць з Украінай: https://youtu.be/MXrXcVXMJ_0 🔥 АйЦіБарада – адмовіўся ад кучы грошай дзеля праўды, паслаў Цапкалу і крынж Пракапені: https://youtu.be/EAwGyW00WhI Больш маліны 🌴 Telegram: https://t.me/mallina_by #Такінданг #Беларусь #жыццёмаліна #лукашэнка #музыка #Ціханоўская #рэвалюцыя #пратэсты #ЖывеБеларусь #культура

    YouTube
  • Tribuna.com Беларусь

    🔝 Арцём Леўшуноў увайшоў у топ-10 фаварытаў драфта НХЛ-2024 па версіі Daily Faceoff «Леўшунова разглядаюць у якасці будучыні беларускага хакея. У Леўшунова добрыя габарыты. Арцём выдатна арыентуецца ў абароне, статыстыка таксама ёсць. Сачыце за ім у наступным сезоне», – напісаў аўтар партала Стывен Эліс. 📊 У 37 матчах сезона Леўшуноў набраў 24 (9+15) балы пры 24 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «-13» і з'яўляецца самым дзейсным абаронцам сярод пачаткоўцаў лігі. 📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

  • Tribuna.com Беларусь

    «Вечны» рэкорд НБА з Лебронам святкаваў блізкі сябар – экс-лідар «Цмокаў» 😳 🔝 у Беларусі быў топам па асістах, 💰 атрымліваў шмат грошай і пытанняў пра зорку З'ехаў па ходзе сезона, які быў няўдалым – хаця не настолькі, як цяперашні ў «Мінска»: ЧЫТАЦЬ 📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    Леброн па-каралеўску адзначыў сваё гістарычнае дасягненне 👑 Умее не толькі гуляць, але і разважацца 🕺 📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    🤔 Міністр спорту і турызму Польшчы Каміль Бартнічук прапанаваў МАК стварыць зборную «бежанцаў», у якую б увайшлі атлеты-дысідэнты з Беларусі і Расіі: ПАДРАБЯЗНЕЙ «Каб пазбегнуць абвінавачанняў у тым, што мы кіруемся нацыянальнасцю, што адбываецца якая-небудзь дыскрымінацыя» Заўзелі бы за такую зборную? 👍🏻👎🏻 📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    💪 Дактары сказалі Ціму Мараўту, што ён больш ніколі не будзе хадзіць, але сіла духу хлопца была мацнейшая за прагнозы. Максімальная павага ❤️ 📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    ⚡️ Група з 35 краін, у тым ліку ЗША, Германіі і Аўстраліі, дамовілася запатрабаваць адхілення расійскіх і беларускіх спартсменаў ад удзелу ў Алімпіядзе-2024: ПАДРАБЯЗНЕЙ «Мы ідзем у тым напрамку, што нам не спатрэбіцца байкот, таму што ўсе краіны адзіныя» 📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    🤦🏻‍♂️ У Горках вырашылі своеасабліва папулярызаваць спорт – за магчымасць пабегаць па расчышчаных бегавых дарожках гарадскога стадыёна цяпер бяруць грошы: ПАДРАБЯЗНЕЙ Дзякуй, што інвалідам бясплатна 🙄 📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    Гол-прыгажун з чэмпіянату Польшы па ампфутболе намінавалі на прэмію Пушкаша 👏🏻 🔥 Таксама ФІФА ўключыла ў прэтэндэнты Рышарлісана і Паета: ГЛЯДЗЕЦЬ 📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

  • Tribuna.com Беларусь

    ❌ «Мы не вернемся ў «Барсу», а калі і вернемся – давядзецца выкінуць Лапорту» Брат Месі разнёс экс-клуб Ліянеля, але потым давялося выбачацца: ЧЫТАЦЬ Цікавая гісторыя 👀 📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Реклама

  • Tribuna.com Беларусь

    Такога вы яшчэ не бачылі 😱 🤯 Суддзя залічыў гол, аўтара якога ўжо замянілі: ШТО!? Гістарычны момант 💎 📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    Ідэя Андрэя Капскага адрадзіць Кубак Садружнасці – гэта бязглуздзіца 😡 💁‍♂️ Што тут не так: ТЛУМАЧЫМ Незразумела, каму гэта патрэбна і як пераадолець канфлікты, што спарадзіла Расія і не толькі 🧐 📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    Забіў у першым жа матчы, пару гадоў таму босы клуба збіраліся галадаць да смерці ад несправядлівасці 😱 🌍 Беларускі футбаліст з Мальдыў перабраўся ў Індыю: ПАДРАБЯЗНАСЦІ Новыя прыгоды Івана Вераса 👀 📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак