🔝 Арцём Леўшуноў увайшоў у топ-10 фаварытаў драфта НХЛ-2024 па версіі Daily Faceoff
«Леўшунова разглядаюць у якасці будучыні беларускага хакея.
У Леўшунова добрыя габарыты. Арцём выдатна арыентуецца ў абароне, статыстыка таксама ёсць. Сачыце за ім у наступным сезоне», – напісаў аўтар партала Стывен Эліс.
📊 У 37 матчах сезона Леўшуноў набраў 24 (9+15) балы пры 24 хвілінах штрафу і паказчыку карыснасці «-13» і з'яўляецца самым дзейсным абаронцам сярод пачаткоўцаў лігі.
📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак