⚡️ Маскоўскае «Тарпеда» вядзе перамовы з казанскім «Рубінам» аб пераходзе беларускага форварда Віталя Лісаковіча:ПАДРАБЯЗНАСЦІ
На дадзены момант маскоўскі клуб займае апошні радок у табліцы РПЛ 👀
📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
«Патрэбны нейкія перамогі. І перамога над «змагарамі», нейкія пакараньні ўяўныя і рэальныя – адзінае, што рэжым можа прад'явіць»
🗣 Заснавальнік «Трыбуны» Дзмітрый Навоша падзяліўся меркаваннем, навошта рэжым Лукашэнкі задавальняе «завочныя суды» над людзьмі, якія знаходзяцца па-за Беларуссю: КАМЕНТАР
📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
✍️ Піянер Чыж шмат чаго пабудаваў для спорту Беларусі (той жа футбольны манеж): звычайна з адмашкі Лукашэнка, і хоць траціў мільёны, наўзамен атрымліваў куды больш.
Асаблівасці нацыянальнага бізнесу: ЧЫТАЦЬ
📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
✅ Галкіпер гладбахскай «Барусіі» Ян Зомер стаў гульцом «Баварыі».
Швейцарац падпісаў кантракт да 2025 года. Па папярэдніх дадзеных, трансфер абышоўся мюнхенцам у 8 мільёнаў еўра.
34-гадовы галкіпер павінен стаць заменай для траўміраванага Мануэля Ноера 🔄
📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
😻 Ідэальны ход гульнi Месі супраць Раналду: галы абодвух за тайм, прычым у Крышцiяну – не толькі з пенальці.
🌟 Яркі матч у выкананні найлепшых: ВІДЭА ГАЛОЎ
📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
🗣 Украінская баскетбалістка Мірыям Уро-Ніле ў інтерв'ю «Зеркалу» распавяла, што беларускія баскетбалісткі выказвалі ёй падтрымку пасля пачатку вайны: ПАДРАБЯЗНЕЙ
«Мне кажуць, маўляў, мы баімся, нас могуць пасадзіць. Але якая альтэрнатыва? Маўчаць? Ад гэтага нікому не добра»
📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
🥀 Трагедыя ў Іраку – два чалавекі загінулі, а каля 80 траўміраваны ў выніку даўкі перад фіналам Кубка Персідскага заліва: ЧЫТАЦЬ
Тысячы заўзятараў без білетаў сабраліся ля стадыёна з самага світання ў надзеі паглядзець рэдкі дамашні міжнародны матч (Ірак прымае турнір упершыню з 1979 года).
Пакуль невядома, ці адбудзецца фінальны матч. Яго могуць перанесці або зрабіць у іншай краіне.
❗️ Увага, відэа па спасылцы могуць вас устурбаваць.
Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
🤷🏻♂️ Капскі-сын назваў стадыён для БАТЭ «падарункам» вобласці – але плаціў і клуб, а ў выканкаме зрывалі тэрміны і засталіся вінныя мільёны: ЧЫТАЦЬ
Будаўніцтва Анатоль Капскі пралабіяваў праз Лукашэнку.
📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
Геніяльнае расследаванне 🧐
🤯 Стала вядома, як Шакіра даведалася пра здрады былога мужа Жэрара Піке. Усё з-за яе любімага клубнічнага варэння: ШТООО?
📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
Украінец Віктар Цыганкоў на полі «Жыроны» 💙💛
17 студзеня паўабаронца зборнай Украіны перайшоў з кіеўскага «Дынама» ў іспанскую клуб, падпісаўшы кантракт да лета 2027 года.
📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
🔥 «Адзін з самых цудоўных месяцаў да гэтага часу не магу ў гэта паверыць. Якім цудоўным вар’яцтвам мы жылі на працягу ўсяго таго часу, калі нарэшце паднялі Кубак, якога мы ўсё так хацелі»
🏆 Ліянэль Месі падзяліўся думкамі аб месяцы пасля перамогі на ЧС-2022: ЧЫТАЦЬ
📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
❗️Палітзняволенай Дар'і Лосік далі 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі і запрашвала пракурорка Кацярына Пакала, паведамляе @viasna96
Дар'ю абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году.
Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.
📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
😳 «Дынама» Кіеў выйграла турнір у Маскве і аддало прызавыя арміі Расіі, якая мучыла Чачню, а яшчэ запала на Хацкевіча і Бялькевіча: УСПАМІНАЕМ
🤔 Памятаеце той Кубак Садружнасці, дзе найлепшым бамбардзірам стаў беларус?
📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
⚡️ Як паведамляе прэс-служба БАТЭ, паўабаронца Шахбоз Умараў пакінуў каманду.
Футбаліст перайшоў у казахстанскі «Ардабасы», які ўзначальвае Аляксандр Седнеў. Умараў правёў за клуб другую палову мінулага сезона. Паміж клубамі дасягнута пагадненне аб трансферы іграка.
Усяго за барысаўчан Умараў згуляў у 36 афіцыйных паядынках, у якіх забіў 6 галоў і аддаў 9 дзейсных перадач.
🧄 Падпісацца на ЧестнОК
👀 «Прысуд пакуль нічога ў жыцці не змяніў, акрамя таго, што цяпер даводзіцца крыху рассунуць працоўны графік і ўставіць пару інтэрв'ю з беларускімі і міжнароднымі медыя».
Заснавальнік Tribuna.com Дзмітрый Навоша пракаментаваў абвяшчэнне яму да 12 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму на «завочным прысудзе»: ЧЫТАЦЬ
📌 Сайт | TikTok | Instagram | Приложение