❗️Палітзняволенай Дар'і Лосік далі 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Менавіта столькі і запрашвала пракурорка Кацярына Пакала, паведамляе @viasna96
Дар'ю абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса за інтэрв'ю пра мужа тэлеканалу «Белсат» вясной 2022 году.
Муж Дар'і Ігар Лосік адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі, а чатырохгадовая дачка Паўліна цяпер знаходзіцца з бабулямі і дзядулямі.
📌 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак