Обложка канала

Tribuna.com Беларусь. Страница 32

19243 @tribuna_by

🏅Главный спортивный телеграм Беларуси. Только самый топчик из топа!

  • Tribuna.com Беларусь

    ▶️ Новае відэа на канале «Жыццё-маліна» У госцікі завітала Інга Хрушчова, якая ў 90-х працавала ў журналісцкім пуле Лукашэнкі, але потым сышла з телебачання, а ў 2020 годзе падтрымала пратэст. Мы паразмаўлялі пра тое, што адчувае чалавек, які шмат часу працаваў на Лукашэнку, чаму вырашыла сысці, але называе сябе сцылком і як апынулася ў штабе Бабарыкі. 😱 Апроч гэтага – пра мярзотнасць Азаронкаў, як давяла да шалу Пяткевіч з-за таго, што задала Лукашэнку не тое пытанне, «Чарнобыльскі шлях» і хейт. Асобная частка пра спорт, які Хрушчова асвятлала на тэлебачанні пасля Лукашэнкі: разнос Домрачавай, дэградацыя Недасекава і чаму стадыён у Барысаве павінен насіць імя Анатоля Капскага. 🗣 Мне сорамна за тое, што я была часткай беларускай прапаганды. Гэта мая памылка, што не сышла раней, і працягвала працаваць. Ці прызнаю, што я была сімвалам беларускай прапаганды? Не. Я не ведаю, хто з мяне зрабіў гэты сімвал, але калі так склалася, то што зрабіць? У тыя гады было адно стаўленне. Я не думала, што рабіла нармальную працу, мне цікава было назіраць за гэтай гісторыяй. Да нейкага моманту я верыла, што Лукашэнка шчыра жадае Беларусі добрага. 🗣 Азаронак-старэйшы і Азаронак-малодшы: дзе больш мярзотнасці? Гэта той выпадак, калі сын перасягнуў бацьку, у яго межаў няма. Я не гляджу тое, што робіць Азаронак, але потым я чытаю навіны, ва ўкраінскіх каналах быў яго ўрывак пра вайну. І пра італьянцаў ён выказваўся, і гэта было ў італьянскіх СМІ з перакладам на італьянскую мову. Тое, што я бачыла, нельга параўноўваць, у гады Азаронка-старэйшага былі межы, а зараз іх зусім няма. 🗣 У пэўны момант Лукашэнка даў падтрымку спорту, спрыяў развіццю, але своечасова не змог спыніцца. Пачаў добрую справу, а далей, ну аддай яе прафесіяналу, таму, хто ў гэтым варыцца, разбіраецца. Вось з БАТЭ прыклад, ён мала лез у кухню клуба, і неяк у БАТЭ ўсё атрымалася. А хакей гэта такі прыклад, дай працаваць прафесіяналам, яны зробяць гэта лепей. Стадыён у Барысаве не носіць імя Капскага з-за рэўнасці Лукашэнкі? Мне здаецца, гэты фактар прысутнічае. Таму што як «Капскі-арэна», гэта як? Можна сказаць рэўнасць. Капскі цалкам заслугоўвае, ён стварыў гэты клуб, і гэта яго дзіцё. 🗣 Мяне вельмі ўразіла Домрачава. Жудасна было глядзець, як згвалтавалі яе брата, калі яго валаклі там, і ніякага меркавання яна не выказала. Не магу патлумачыць дзеянні, але ў гэтым становішчы ёй трэба было выказацца. У тым, што яна зрабіла, у яе дасягненнях — дзяржаўнай падтрымкі няма ніякай. Біятланісты ў Беларусі бываюць раза два на год, можа так? 😤 Гэта будзе няпростая размова, але трэба рыхтавацца і да такіх: https://youtu.be/_gR8M5DLf68
    ХРУШЧОВА – сышла з пула Лукашэнкі, вусатая брыдота, праца з Бабарыкам, разнос Азаронка

    Вітанкі, гэта Мелказёраў, і ў нас новае @malina_by. У госцікі завітала Інга Хрушчова, якая ў 90-х працавала ў журналісцкім пуле Лукашэнкі, але потым сышла з телебачання, а ў 2020 годзе падтрымала пратэст. Мы паразмаўлялі пра тое, што адчувае чалавек, які шмат часу працаваў на Лукашэнку, чаму вырашыла сысці, але называе сябе сцылком і як апынулася ў штабе Бабарыкі. Апроч гэтага – пра мярзотнасць Азаронкаў, як давяла да шалу Пяткевіч з-за таго, што задала Лукашэнку не тое пытанне, «Чарнобыльскі шлях» і хейт. Асобная частка пра спорт, які Хрушчова асвятлала на тэлебачанні пасля Лукашэнкі: разнос Домрачавай, дэградацыя Недасекава і чаму стадыён у Барысаве павінен насіць імя Анатоля Капскага. Гэта няпростая размова, але трэба рыхтавацца і да такіх. Пагналі! Сацсеткі. Трэба падпісацца! 💎 Instagram Мелказёрава: https://www.instagram.com/ya_ne_trogal_ya_prosto_smotrel 💎 Facebook Хрушчовай: https://www.facebook.com/inga.hruscheva 💎 Маліна Shorts: https://www.youtube.com/@malina_shorts 🍋 Самы сок: 00:00 – лепшыя моманты 00:19 – Лукашэнка і цырк з канямі 06:38 – праца ў пулы Лукашэнкі, татальная паказуха і як давяла Пяткевіч да шалу 15:09 – Лукашэнка дрэнна выглядае: тлусты, цягне нагу, колер твару 20:41 – Плошча-2010, расчараванне ў Лукашэнку і «усатая мразь» 31:57 – «Чарнобыльскі шлях», самы рэзанансны рэпартаж Хрушчовай і хейт 42:29 – Чалы і Фядута ў штабе Лукашэнкі і зніклыя палітыкі 46:34 – Азаронак-старэйшы і Азаронак-малодшы: дзе большь мярзотнасці? 49:14 – як ратавала рэпутацыю і сышла ў спорт 56:30 – мэтр Навіцкі, маўчанне Домрачавай і што не так з Сабаленкай 01:05:25 – Недасекаў – гэта дэградацыя? 01:06:13 – правал хакея, БАТЭ і чаму стадыён у Барысаве не носіць імя Капскага 01:10:04 – Шрайбман ці Чалы? Ціханоўская ці Пазняк? Гей-парад ці «Дажынкі»? 01:11:48 – жыццё пасля ТБ: праект з Кныровічам і прапанова ад «Квартала-95» 01:17:17 – штаб Бабарыкі, яго апошняе відэа на волі і крыміналка 01:19:55 – краіна вымушаннай бездапаможнасці, сцыкло і ці ёсць за што выбачацца 01:25:47 – жыццё – маліна? 🌵 Галоўныя цытаты з інтэрв’ю Івуліна: https://t.me/mallina_by/1075 Мінулыя выпускі: 🔥 ІВУЛІН – не пайшоў на здзелку, Глеб раўно Азаронак, замах на міністра МУС, Лукашэнка і шлёпала: https://youtu.be/psz43wkPoJ0 🔥 ПАЗНЯК: як беларусы стварылі краіну, Вільня – наша, Дзень Волі – галоўнае свята, БНР – 105 год: https://youtu.be/Dlx4jE9Wvlk 🔥 Купалавец ГАРЦУЕЎ – як Лукашэнка забівае тэатр, цэнзура, Мінкульт і людажэрка Дрыга: https://youtu.be/12sQqvZ5pO4 🔥 АКУДОВІЧ – Вітаўт і Лукашэнка, Бабарыка і Рэч Паспалітая, беларус Чабурашка і рускі мір безнадзейны: https://youtu.be/LXPnI0yLJ_0 🔥 Зорка ТНТ ПРЫХОДЗЬКА – гонар за Беларусь, смерць КВЗ і Лукашэнкі, «Пражарка», Камісаранка і Вусовіч: https://youtu.be/cRVREY_Vf9I Больш маліны 🌴 Telegram: https://t.me/mallina_by 🌴 Shorts: https://www.youtube.com/@malina_shorts 🌴 TikTok: https://www.tiktok.com/@malinaby? #Хрушчова #Беларусь #жыццёмаліна #лукашэнка #бт #прапаганда #тэлебачанне #рэвалюцыя #пратэсты #ЖывеБеларусь #спорт #Бабарыка

    YouTube
  • Tribuna.com Беларусь

  • Tribuna.com Беларусь

    👀 У 7 гульцоў «Рэала» летам заканчваюцца кантракты – як мінімум трох з іх трэба адпускаць: ПАДРАБЯЗНАСЦІ Пад пытаннем нават будучыня лідараў – Бензема, Модрыча і Кроаса 🧐 🗳 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Реклама

  • Tribuna.com Беларусь

    В режимной Беларуси запрещают спортТВ с Ходасевичем и Татуром – то же, которому не дали сделать канал с АБФФ: ПОДРОБНОСТИ Вроде как одолжили футбол на госТВ, но все равно неугодны 🤷‍♂️ 🗳 Сайт | TikTok | Instagram | Приложение
  • Tribuna.com Беларусь

    Пост падвышанай пухнатасці 🐶 Хакеісты «Бостана» прыехалі на матч супраць «Таронта» ў кампаніі песікаў, якія шукаюць дом 😍 🗳 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    💸 Вытворцы мэблі, салоны прыгажосці, выканкамы і букмекеры – вось хто выдаткоўвае грошы на футбол у беларускім міноры: ЧЫТАЦЬ Калі маеце лішнія, вам будуць радыя 😅 📲 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    🤔 Адзін з найлепшых гульцоў у гісторыі расійскага футбола Аляксандр Кержакоў распавёў, што з'ехаў з РФ: ЧЫТАЦЬ Аднак назваць вайну ва Украіне вайной ён усё ж такі не наважыўся. 📲 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    😥 Няўжо гэта канец? Як паведамляе журналіст Санці Аўна, «Мілан» не збіраецца падпісваць новы кантракт з Ібрагімавічам улетку. 🗣 Таксама інсайдэр распавёў пра трансферныя мэты «расанеры» – спадзяваюцца ўзмацніць тры пазіцыі: ЧЫТАЦЬ 📲 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    🇮🇹 У экс-прэзідэнта «Мілана» і былога прэм'ер-міністра Італіі Сільвіа Берлусконі, які калісьці называў Уладзіміра Пуціна сябрам і ў выказваннях пра вайну выкарыстоўваў прарасійскую рыторыку, дыягнаставана лейкімія. Палітык і функцыяне пракаментаваў свой стан здароўя: ЧЫТАЦЬ 📲 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    Футбаліст «Нёмана» Лягчылін, які штурхнуў суддзю, атрымаў 6-матчавую дыскваліфікацыю: ВІДЭА Цікава, што падчас гульні арбітр не паказаў яму нават жоўтую картку 🤔 📲 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    Трэнер, з якім беларусы абгулялі шведаў, славіцца сваімі «балонамі»: пачаў карыстаць у мінскім «Дынама» (Захараў запомніў), Авечкін ад іх ледзьве не памёр. 👉🏻 Тлумачым, што гэта такое: ЧЫТАЦЬ 📲 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    🕯 У Івана-Франкоўску развіталіся з чатырохразовым чэмпіёнам свету па кікбоксінгу Мерынавым, які загінуў на фронце, абараняючы Украіну: ФОТА Вечная памяць герою 🙏🏻 📲 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    🏒 У беларускай Экстралізе адбылася сенсацыя – «Нёман» здолеў адыграцца з 0-3 у паўфінальнай серыі супраць «Юнацтва». 😮 Гэта першы падобны камбэк у гісторыі турніра: ПАДРАБЯЗНЕЙ 📲 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    📸 Падборка рэальных фота гульцоў у футболках каманд, за якія яны не выступалі – Месі ў «Сэлтыку», Зізу ў «Мілане»: ГЛЯДЗЕЦЬ Марадона больш за іншых любіў апранаць «чужыя» формы 👀 📲 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    Чым у «Стайках» займаецца былы камандзір «Алмаза», байцы якога, верагодна, застрэлілі бяззбройнага Тарайкоўскага ў 2020-м: ЧЫТАЦЬ 🙄 правярае на КПП, хто калі прыйшоў 🤬 прабівае супрацоўнікаў па базах на лаяльнасць 🤦🏻‍♂️ зганяў спартсменаў слухаць Лукашэнку Дзяржсімволікі ў цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі значна паболела, але гэта не справа рук Віктара Зураева. 📲 Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Реклама

  • Tribuna.com Беларусь

    Ганчарэнка падтрымаў свайго гульца, які атрымаў завочны тэрмін 🙃 🤬 Выпіўшы, гнаў за 200 км/г, учыніў ДТЗ з гібеллю дзіцяці, але прыкідваўся пасажырам: ЧЫТАЦЬ Прысуд Раю Улуту на Радзіме аказаўся мяккім, але трэнер нагадаў, што магчымая апеляцыя. ✅ Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    Пагадзіцца ці застацца гуляць у Еўропе – што б вы зрабілі на месцы Леа? 👀 ✅ Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак
  • Tribuna.com Беларусь

    🔝 Журналіст The Athletic Уілер уключыў Ляўшунова ў топ-3 праспектаў драфту-2024 НХЛ 🏒 «Ляўшуноў адпавядае ўсім параметрам, якія каманды шукаюць у абаронцах высокага класа»: КАМЕНТАР Сайт | TikTok | Instagram | Дадатак