Обложка канала

Tribuna.com Беларусь

19243 @tribuna_by

🏅Главный спортивный телеграм Беларуси. Только самый топчик из топа!

Tribuna.com Беларусь

3 года назад
Открыть в
▶️ Новае відэа на канале «Жыццё-маліна» У госцікі завітала Інга Хрушчова, якая ў 90-х працавала ў журналісцкім пуле Лукашэнкі, але потым сышла з телебачання, а ў 2020 годзе падтрымала пратэст. Мы паразмаўлялі пра тое, што адчувае чалавек, які шмат часу працаваў на Лукашэнку, чаму вырашыла сысці, але называе сябе сцылком і як апынулася ў штабе Бабарыкі. 😱 Апроч гэтага – пра мярзотнасць Азаронкаў, як давяла да шалу Пяткевіч з-за таго, што задала Лукашэнку не тое пытанне, «Чарнобыльскі шлях» і хейт. Асобная частка пра спорт, які Хрушчова асвятлала на тэлебачанні пасля Лукашэнкі: разнос Домрачавай, дэградацыя Недасекава і чаму стадыён у Барысаве павінен насіць імя Анатоля Капскага. 🗣 Мне сорамна за тое, што я была часткай беларускай прапаганды. Гэта мая памылка, што не сышла раней, і працягвала працаваць. Ці прызнаю, што я была сімвалам беларускай прапаганды? Не. Я не ведаю, хто з мяне зрабіў гэты сімвал, але калі так склалася, то што зрабіць? У тыя гады было адно стаўленне. Я не думала, што рабіла нармальную працу, мне цікава было назіраць за гэтай гісторыяй. Да нейкага моманту я верыла, што Лукашэнка шчыра жадае Беларусі добрага. 🗣 Азаронак-старэйшы і Азаронак-малодшы: дзе больш мярзотнасці? Гэта той выпадак, калі сын перасягнуў бацьку, у яго межаў няма. Я не гляджу тое, што робіць Азаронак, але потым я чытаю навіны, ва ўкраінскіх каналах быў яго ўрывак пра вайну. І пра італьянцаў ён выказваўся, і гэта было ў італьянскіх СМІ з перакладам на італьянскую мову. Тое, што я бачыла, нельга параўноўваць, у гады Азаронка-старэйшага былі межы, а зараз іх зусім няма. 🗣 У пэўны момант Лукашэнка даў падтрымку спорту, спрыяў развіццю, але своечасова не змог спыніцца. Пачаў добрую справу, а далей, ну аддай яе прафесіяналу, таму, хто ў гэтым варыцца, разбіраецца. Вось з БАТЭ прыклад, ён мала лез у кухню клуба, і неяк у БАТЭ ўсё атрымалася. А хакей гэта такі прыклад, дай працаваць прафесіяналам, яны зробяць гэта лепей. Стадыён у Барысаве не носіць імя Капскага з-за рэўнасці Лукашэнкі? Мне здаецца, гэты фактар прысутнічае. Таму што як «Капскі-арэна», гэта як? Можна сказаць рэўнасць. Капскі цалкам заслугоўвае, ён стварыў гэты клуб, і гэта яго дзіцё. 🗣 Мяне вельмі ўразіла Домрачава. Жудасна было глядзець, як згвалтавалі яе брата, калі яго валаклі там, і ніякага меркавання яна не выказала. Не магу патлумачыць дзеянні, але ў гэтым становішчы ёй трэба было выказацца. У тым, што яна зрабіла, у яе дасягненнях — дзяржаўнай падтрымкі няма ніякай. Біятланісты ў Беларусі бываюць раза два на год, можа так? 😤 Гэта будзе няпростая размова, але трэба рыхтавацца і да такіх: https://youtu.be/_gR8M5DLf68