Галоўнае з сённяшняга прэс-брыфінгу Святланы Ціханоўскай:
• Я і мая каманда, мы будзем рабіць, што ад нас залежыць. Але ў мяне просьба да кожнага беларуса — рабіце і вы. Далучайцеся да Антываеннага Руху.
• Сёння я буду на мерапрыемствах з удзелам прэзідэнта ЗША Джо Байдэна, і скарыстаюся гэтай нагодай, каб падняць пытанне Беларусі.
• Я вітаю добраахвотнікаў батальёна Кастуся Каліноўскага, якія ўчора склалі прысягу на вернасьць Беларусі. Вамі ганарыцца Беларусь.
• Калі Лукашэнка пасля будзе сябе выстаўляць міратворцам ці медыятарам, не падманвайцеся — ён зрабіў усё, каб уцягнуць Беларусь гэтую вайну. Усе задаюцца пытаннем — ці пяройдуць Узброеныя сілы мяжу Украіны, ці ўступяць у вайну. Мы павінны зрабіць усё, каб гэтага не адбылося.