ПУШКІН І ПАЛІТЫКА
Раз падпісчыкі не супраць, буду больш пісаць на беларускай мове.
Чытаю, што некаторыя выказваюцца супраць зносу помнікаў Пушкіну, тлумачачы гэта тым, што культура павінна быць па-за палітыкай. Наколькі Аляксандр Сяргеевіч быў па-за палітыкай я вам раскажу як беларус.
Падчас антырасійскага Лістападаўскага Паўстання 1830-1831 гадоў дэпутаты французскага парламента былі абураныя жорсткім падаўленьнем паўстання і заклікалі да ваеннай інтэрвенцыі супраць Расіі. Пушкін адказаў ім вершам "Клеветникам России". Пачынаецца верш з наступных слоў:
“Что возмутило вас? волнения Литвы?
Оставьте: это спор славян между собою,
Домашний, старый спор, уж взвешенный судьбою.
Вам непонятна, вам чужда сия семейная вражда.”
Сэнс верша ў тым, што Расея вольная рабіць што заўгодна на падкантрольных ёй землях і еўрапейцам не варта лезці ў яе справы. Пад Літвой жа маецца на ўвазе Беларусь, якую ў той час абязлічана называлі “Паўночна-Заходнім Краем”. Сучасная расійская гістарыяграфія называе паўстанне “польскім”…