Обложка канала

Общєство нудних прєстарєлих мізантропов

Официальный канал Facebook сообщества Общєство Нудних Прєстарєлих Мізантропов

Общєство нудних прєстарєлих мізантропов

4 года назад
Открыть в
Блог Енота-Мизантропа

​​ПУШКІН І ПАЛІТЫКА Раз падпісчыкі не супраць, буду больш пісаць на беларускай мове. Чытаю, што некаторыя выказваюцца супраць зносу помнікаў Пушкіну, тлумачачы гэта тым, што культура павінна быць па-за палітыкай. Наколькі Аляксандр Сяргеевіч быў па-за палітыкай я вам раскажу як беларус. Падчас антырасійскага Лістападаўскага Паўстання 1830-1831 гадоў дэпутаты французскага парламента былі абураныя жорсткім падаўленьнем паўстання і заклікалі да ваеннай інтэрвенцыі супраць Расіі. Пушкін адказаў ім вершам "Клеветникам России". Пачынаецца верш з наступных слоў: “Что возмутило вас? волнения Литвы? Оставьте: это спор славян между собою, Домашний, старый спор, уж взвешенный судьбою. Вам непонятна, вам чужда сия семейная вражда.” Сэнс верша ў тым, што Расея вольная рабіць што заўгодна на падкантрольных ёй землях і еўрапейцам не варта лезці ў яе справы. Пад Літвой жа маецца на ўвазе Беларусь, якую ў той час абязлічана называлі “Паўночна-Заходнім Краем”. Сучасная расійская гістарыяграфія называе паўстанне “польскім”…

Telegram