Салідарнасць беларусаў працягвае ўражваць! У падтрымку Максіма Знака беларусы з Беларусі запісалі яго песню і зрабілі музычны кліп. Максім Знак трансляваў любоў і павагу да людзей. Годны беларус, якім мы ганарымся і захапляемся.
Максім Знак – адвакат, які зараз знаходзіцца за кратамі за тое, што імкнуўся зрабіць Беларусь дэмакратычнай. Яго асудзілі на 10 гадоў калоніі. У зняволенні ён шмат чытае: у спісе, якім ён падзяліўся з сястрой, – больш за 100 кніг. Максім таксама займаецца і творчасцю – піша вершы, песні і кнігі. А колькасць лістоў, якія Максім напісаў і атрымаў, перайшла адзнаку ў дзесяць тысячаў.
Песню «Будзе Дзень» Максім Знак напісаў у 2020 годзе і выканаў яе на гітары. Са словаў ягонага бацькі, Максім і дагэтуль працягвае верыць, што «будзе дзень!».
Напісаць ліст Максіму можна на адрас: ПК №3. 211322, Віцебская вобласць, г.п. Віцьба.
Падпісанты «Годна» запісалі кавер на песню Максіма. Слухаем і захапляемся
Тэкст песні:
Гэта будзе звычайны дзень
Жоўтае сонца і неба блакiтнае
Толькі ў вачох людзей
Зноў надзея нікім не забітая,
Будуць глядзець наўкол
І разумець што ўсё памянялася
Будзе ў вачох любоў
Бо без любві б і не атрымалася!
Быць сабою
Што можа быць прасцей
Жыць з любоўю
І павагай да людзей
Болей не хлусіць, не баяцца
Ніколі! Ніколі! Ніколі!
Болей ніколі не пазбаўляцца
Годнасці ды волі!!!
Зараз здаецца нам
Усё непахіснае і маналітнае
Толькі дрыжыць сцяна
Сыпецца долу тынкоўка адбітая
Хтосьці адкажа "Не!"
Хопіць сумленнага слова аднога
І не стаяць сцяне
І не баяцца болей нічога
Быць сабою
Што можа быць прасцей
Жыць з любоўю
І павагай да людзей
Болей не хлусіць, не баяцца
Ніколі! Ніколі! Ніколі!
Болей ніколі не пазбаўляцца
Годнасці ды волі!!!
Гэта будзе звычайны дзень
Можа праз месяц, а можа і заўтра
Сонца прагоніць цень
Толькі яшчэ патрываць крыху варта
Каб гэты дзень настаў
Рабi, што трэба і будзе што будзе
Каб гэты дзень настаў
Будзь беларусам, і разам мы будзем!
Быць сабою
Што можа быць прасцей
Жыць з любоўю
І павагай да людзей
Болей не хлусіць, не баяцца
Ніколі! Ніколі! Ніколі!
Болей ніколі не пазбаўляцца
Годнасці ды волі!
Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіску можна тут: https://www.youtube.com/channel/UC1M8OGVo7QOIx8fkGGVS-8A/join
і на патрэоне: https://www.patreon.com/hodnaby
Падрабязней пра кампанію «Годна»: https://hodna.by
Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі:
https://instagram.com/hodnaby
https://facebook.com/hodnaby
https://t.me/hodnaby
https://twitter.com/hodnaby
https://youtube.com/hodnaby
https://tiktok.com/@hodnaby